Яўген Кулік: розьніца паміж вэрсіямі
Ганцавічук (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
Ганцавічук (гутаркі | унёсак) Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{Мастак |
{{Мастак |
||
| Імя = Яўген |
| Імя = Яўген Кулік |
||
| Партрэт = Яўген Кулік.jpg |
| Партрэт = Яўген Кулік.jpg |
||
| Апісаньне = Аўтапартрэт |
| Апісаньне = Аўтапартрэт |
Вэрсія ад 23:37, 31 кастрычніка 2012
Яўген Кулік | |
Аўтапартрэт | |
Дата нараджэньня | 31 кастрычніка 1937 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 12 студзеня 2002 |
Месца сьмерці | Менск |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Менская мастацкая вучэльня (1957), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1963) |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс, графіка |
Плынь | этнаграфізм («На Паддашку») |
Працы | «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны» (1974), малюнкі-рэканструкцыі «Замкі Беларусі» (1977), аркушы «На куцьцю» (паводле паэмы Янкі Купалы (1982)) і «Памяці Алены Кіш» (1983) |
Яўге́н Сярге́евіч Кулі́к (нар. 31 кастрычніка 1937, Менск — 12 студзеня 2002, Менск) — беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл. Мастацкі рэдактар часопісаў «Бярозка» і «Вясёлка». Аўтар рэканструкцыяў беларускіх замкаў, партрэтаў дзеячоў Беларушчыны. Адзін з заснавальнікаў суполкі «Пагоня».[1]
Жыцьцяпіс
Па вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню (1957), а пасьля Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1963). Ад 1963 году браў удзел у мастацкіх выставах. Яго майстэрня, што знаходзілася ў Менску насупраць будынку КДБ, стала ў 1960-я гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў «На паддашку».
Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 1965 году. Старшыня камісіі БСМ па народным мастацтве.
У 1970-я гады Кулік меў смеласьць быць адкрытым і бескампрамісным нацыяналістам — магчыма, адзіным у тагачасным Менску. Ён не быў ні ў камсамоле, ні ў камуністычнае партыі. Мінчук родам, ён гаварыў выключна па-беларуску.[2]
Апошнія гады жыцьця Яўгена Куліка былі надзвычай цяжкімі. У маладосьці гэта быў сапраўдны волат, баскетбаліст пад два метры ростам. Але з гадамі ў яго пачала праяўляцца рэдкая хвароба суставаў. Мастака нібыта скручвала, косткі рабіліся крохкімі. Раз, пасьлізнуўшыся ўзімку, Кулік атрымаў дванаццаць пераломаў...[2]
Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску. У лістападзе 2005 году на могілках быў адкрыты помнік Куліку.[3]
Творчасьць
Вельмі вядомыя яго графічныя нізкі «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны», «Замкі Беларусі», «Храмы Беларусі», «Сьцяжынамі Язэпа Драздовіча», «Паўстаньне 1863 г. у Беларусі». У 1970—80-я гады займаўся кніжнай графікай, аформіў дзясяткі кніжак, і найлепшымі зь іх былі: «Слова аб палку Ігаравым», «Ад гоману бароў» Александровіча, «Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык» М. Багдановіча, «Сонечны клубочак» В. Зуёнка. Сапраўдным шэдэўрам мастака сталася кніга «Песьня пра зубра» М. Гусоўскага.
Разам са сваім аднадумцам, Л. Баразной Кулік стварыў цэлую нацыянальна-рамантычную плынь у беларускім паваенным мастацтве.[2]
У 1991 годзе, разам з Уладзімерам Крукоўскім, стаў адным з аўтараў мадэрнізаванага варыянту гербу «Пагоня».
Асоба
Яўген Кулік [быў нібы] ганец, якога ў старажытныя часы высылалі з княскага войска несьці на Бацькаўшчыну добрыя весткі. Кулік прынёс беларусам вестку пра Адраджэньне. | ||
Гэты невысокі, згорблены чалавек з кароткім порсткім прозьвішчам быў з тае вялікае жменькі людзей, якія ўзгадавалі адраджэньне, адваявалі незалежнасьць. Зь вялікае жменькі нацыяналістаў-заснавальнікаў. | ||
—Эдвард Людовіч[4] |
Калі гаворыш пра Куліка, цяжка пазьбегнуць пафасу. ...Гэтая постаць як гара, будзе вырастаць з году ў год, чым далей мы будзем ад яе адыходзіць. Чалавек згуртаваў вакол сябе бліскучую плеяду беларускае інтэлігенцыі — мастакоў, літаратараў, гісторыкаў, стварыў дзяржаўны герб незалежнае Беларусі. Кулік быў ідэйным цэнтрам супольнасці інтэлігенцыі. ... Тут ён рабіў працу, падобную да той, якую ў Польшчы выконваў рэдактар парыскай «Культуры» Ежы Гедройц. ... Кулік назаўжды застанецца сімвалам непадкупнасьці і нязломнасьці, няскоранасьці духу. | ||
Крыніцы
- ^ «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны» Радыё Свабода Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
- ^ а б в г Гаспадар «Паддашка» Наша Ніва Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
- ^ Альгерд Невяроўскі, На Кальварыйскіх могілках Менску адкрыты помнік мастаку Яўгену Куліку // Радыё Свабода, 6 лістапада 2005 г.
- ^ а б Стаў часткай гісторыі Наша Ніва Праверана 31 кастрычніка 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
- Сяргей Харэўскі. Мастацтва таталітарызму
- Э. Людовіч. Стаў часткай гісторыі / «Наша Ніва», 3 лютага 2002 на сайце «Наша Ніва»
- Уладзімер Арлоў, Яўген Кулік // Радыё Свабода, 31 кастрычніка 2006
- Пётра Васілеўскі. Яўген Кулік
- С. Харэўскі. Гаспадар «Паддашка» / «Наша Ніва», 12 студзеня 2012 на сайце «Наша Ніва»
- Выстаўка твораў Яўгена Куліка — «Кніжнік» ] на сайце Беларт
- І. Студзінская. «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны» на сайце «Радыё Свабода»
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Памерлі 12 студзеня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
- Выпускнікі Менскага дзяржаўнага мастацкага каледжу імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Асобы па альфабэце
- Беларускія мастакі і мастачкі
- Нарадзіліся ў Менску
- Памерлі ў Менску