Вікіпэдыя:Артыкулы для рэцэнзаваньня: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Chobot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.1) (робат дадаў: ar, ca, da, de, el, en, es, fi, fr, he, hu, hy, it, ja, kk, ko, lv, mk, ms, nl, pl, ro, ru, stq, sv, uk, yi, zh, zh-yue
Радок 56: Радок 56:
'''Вынік:''' Ідэя вылучэньня ў добрыя не знайшла падтрымкі. --[[Удзельнік:Юрцэвіч Дзьмітры|<span style="color:#448866; font-weight: 600;">Зьміцер Юрцэвіч</span>]]&nbsp;<sup>([[Гутаркі ўдзельніка:Юрцэвіч Дзьмітры|<span style="color:#226644;">гутаркі</span>]])</sup> 10:13, 15 кастрычніка 2012 (FET)
'''Вынік:''' Ідэя вылучэньня ў добрыя не знайшла падтрымкі. --[[Удзельнік:Юрцэвіч Дзьмітры|<span style="color:#448866; font-weight: 600;">Зьміцер Юрцэвіч</span>]]&nbsp;<sup>([[Гутаркі ўдзельніка:Юрцэвіч Дзьмітры|<span style="color:#226644;">гутаркі</span>]])</sup> 10:13, 15 кастрычніка 2012 (FET)
{{Канец закрытай сэкцыі}}
{{Канец закрытай сэкцыі}}

[[ar:ويكيبيديا:مراجعة الزملاء]]
[[ca:Viquipèdia:Avaluació d'articles]]
[[da:Wikipedia:Evaluering]]
[[de:Wikipedia:Review]]
[[el:Βικιπαίδεια:Κριτική λημμάτων]]
[[en:Wikipedia:Peer review]]
[[es:Wikiproyecto:Revisión por pares]]
[[fr:Wikipédia:Atelier de lecture]]
[[ko:위키백과:함께 검토하기]]
[[hy:Վիքիպեդիա:Գնահատում]]
[[it:Wikipedia:Vaglio]]
[[he:קטגוריה:ויקיפדיה: ביקורת עמיתים]]
[[kk:Уикипедия:Теңдес шолу]]
[[lv:Vikipēdija:Recenzijas]]
[[hu:Wikipédia:Referálás]]
[[mk:Википедија:Рецензија]]
[[ms:Wikipedia:Ulasan sebaya]]
[[nl:Wikipedia:Review]]
[[ja:Wikipedia:査読依頼]]
[[pl:Wikipedia:Warsztat PANDA]]
[[ro:Wikipedia:Recenzie]]
[[ru:Википедия:Рецензирование]]
[[stq:Wikipedia:Review]]
[[fi:Wikipedia:Vertaisarviointi]]
[[sv:Wikipedia:Detaljgranskning]]
[[uk:Вікіпедія:Експертна оцінка]]
[[yi:װיקיפּעדיע:איבערקוקן]]
[[zh-yue:Wikipedia:同儕互評]]
[[zh:Wikipedia:同行评审]]

Вэрсія ад 12:59, 31 кастрычніка 2012

Скарачэньне:
ВП:АДР

Гэтая старонка прызначана для таго, каб удзельнікі, якія напісалі артыкул аднаасобна ці невялікай групай, маглі запытаць іншых ацаніць артыкул сьвежым поглядам. Выстаўленьне артыкула да рэцэнзаваньня рэкамэндуецца перад тым, як выставіць яго ў абраныя артыкулы.

Не выстаўляйце да рэцэнзіі зусім маленькія ці відавочна недапрацаваныя артыкулы.

Як высунуць артыкул да рэцэнзіі:

  • Зьмясьціце зьнізу артыкула, перад катэгорыямі, шаблён {{рэцэнзія}}.
  • Стварыце на гэтай старонцы падзел зьверху зь імем артыкула ў выглядзе спасылкі ў загалоўку. У ім коратка напішыце, для чаго высунулі артыкул да рэцэнзіі і крытыка ў якой вобласьці вас цікавіць больш за ўсё.

Пасьля сканчэньня рэцэнзаваньня (удзельнік, які высунуў артыкул, сказаў «хопіць» ці з апошняга паведамленьня-рэцэнзаваньня прайшло больш за два тыдні) зьмест старонкі рэцэнзаваньня пераносіцца ў абмеркаваньне артыкула, а загаловак запісваецца ў архіў. Таксама рэкамэндуецца скончыць рэцэнзаваньне артыкула пры намінаваньні яго ў добрыя ці абраныя. Сачыць за гэтай старонкай рэкамэндуецца ўсім актыўным удзельнікам.

Вітаю. Гэты артыкул пра апошнюю вайну паміж Расеяй і Рэччу паспалітай. Прапаную вылучыць яго ў добрыя й хацелася б пачуць на гэты конт вашыя думкі. Магчыма трэба нешта дапрацаваць? --Васіль Шэлехаў (гутаркі) 20:37, 25 траўня 2012 (FET)

Дапрацоўкі

Ужо тады, як першы раз вычытваў артыкул, заўважыў, што вы зьмясьцілі ў яго поўны зьмест артыкулаў усіх бітваў гэтай вайны як з нашага разьдзелу, так і зь іншых. Гэта лішняе. Добра было б па магчымасьці стварыць асобныя артыкулы для бітваў (балазе, прыклады ўжо ёсьць) і перанесьці адпаведны зьмест туды. А ў артыкуле пра вайну дастаткова будзе пакінуць кароткія апісаньні, і без падзелаў на падсэкцыі ў іх (кшталту «сітуацыя», «апісаньне паводле NN», «пералом у бітве» і да т. п.).

З польскага артыкулу хіба яшчэ можна пры жаданьні ўзяць зьвесткі пра сілы бакоў. --Renessaince 21:58, 25 траўня 2012 (FET)

Зьветскі пра бітвы скараціў (дастаткова вялікае апісаньне пакінуў толькі пра Бітву пад Зяленцамі, бо яна мае вялікае значэньне), таксама ў баявых дзеяньнях зрабіў разьдзяленьне па іх кірунках: на літоўскі і ўкраінскі. Дадаў таксама зьвесткі пра сілы бакоў.--Васіль Шэлехаў (гутаркі) 23:28, 29 траўня 2012 (FET)
Добра, няхай будзе. Далей.
Цяпер можна ўжо пашырыць уводзіны. Аднаго сказу недастаткова, у гэтым абзацы (абзацах) павінна зьмяшчацца сутнасьць таго, пра што будзе апавядацца далей. Каб тыя, хто не асіляць прачытаць увесь артыкул, маглі прынамсі атрымаць уяўленьне пра тэму з уводзінаў. Гэта звычайная практыка.
Ці мела якое-небудзь значэньне для пачатку вайну Польска-пруская дамова 1790 году(pl)? Яна згаданая ў пачатку польскага артыкулу пра вайну.
Праверыць артаграфію, асабліва напісаньне ўласных імёнаў (гл. Крачэтнікаў, Няміраў, Тыўраў, Альвіопаль). Магчыма, варта праставіць на населеныя пункты спасылкі. Ці хаця б проста пашукаць іх слушнае напісаньне ў іншых разьдзелах.
У некалькіх месцах выкарыстоўваеце тапонім «Палоннае», у іншых — «Палонны», аднойчы — «Палонная». Ці гэта ўсё розныя мястэчкі?
Разьдзелы Прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня, Рэакцыя на прыняцьце Канстытуцыі й утварэньне Таргавіцкай канфэдэрацыі, Сілы бакоў, Бітва пад Зэльвай, Бітва пад Маркушавам, Далучэньне караля да таргавічан і капітуляцыя Рэчы Паспалітай зусім ня месьцяць спасылак на крыніцы. У шматлікіх іншых сэкцыях па адной спасылцы ў апошнім сказе. Для добрага артыкулу, мяркую, замала… --Renessaince 23:25, 5 чэрвеня 2012 (FET)
Нешта прапушчана: «22 траўня, захапіўшы польскі памежны пад Васількава…»
«Цудоўнае» ці «Цудоўны»? Як у арыгінале завецца н. п.?
Яшчэ наконт правапісу ўласных імёнаў: Паграбішча, Бярдычаў, Няміраў, Хмельнікаў, Кутузаў-Галянішчаў, Маркаў. І я ня ўпэўнены наконт націску ў Астропалі, але дакладна не Астрапаль, бо па-ўкраінску Остропіль, то бок адна літара «о» павінна захавацца. --Renessaince 07:57, 6 чэрвеня 2012 (FET)
На маю думку, 1) як і ў выпадку з Узброенымі сіламі ў прэамбуле мае быць азначэньне; 2) выяваў можа і не замнога, але абавязкова трэба ўніфікаваць іхны памер + тыя ж выявы жаўнераў, як зазаначана ніжэй, сапраўды лепей зьмясьціць у галерэю; 3) ну і вядома, ёсьць істотныя (для добрага артыкула) хібы ў культуры мовы — будзьма вычытваць. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 00:39, 11 ліпеня 2012 (FET)

Камэнтары

Проста выкажу ўласнае меркаваньне. Ці не занадта выяваў на адзінку плошчы? Ёсьць такі цікавы шаблён {{Галерэя}}, можна аднатыпныя выявы сабраць увадно. Ці зьменшыць памеры прынамсі. Але гэта не заўвага, магчыма, варта пачакаць меркаваньняў іншых удзельнікаў. --Renessaince 00:25, 11 ліпеня 2012 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Нарэшце ў артыкул дададзеныя інтэрвікі, хоць я й не разумею, якім чынам гэты крытэр характарызуе прыдатнасьць артыкула да вылучэньня ў абраныя. Якое будзе меркаваньне суполкі (наконт таго, што варта было б дапрацаваць у артыкуле, а не наконт інтэрвікаў)? --Renessaince 22:18, 16 студзеня 2012 (FET)

Па фарматаваньні: з-за таго, што браўзэры з параграфамі працуюць, як з блёкамі, і абцяканьне выявы тэкстам выяўляецца на вельмі благім узроўні, амаль усе выява варта было б перацягнуць на правы бок, акрамя, магчыма, гербавай пячаткі. Яшчэ горш гэты мікс выглядае разам з загалоўкамі разьдзелаў, сьпісамі і г. д. Памер параграфаў па зьмесьце было б лепей таксама рабіць больш вялікім, бо на дастаткова вялікіх разрозьненьнях параграфы з двух сказаў выглядяюць як ірваныя кавалкі. — Wizardist г 22:25, 16 студзеня 2012 (FET)
Далучаюся да вышэй памянёнай заўвагі. --Jauhienij 22:28, 16 студзеня 2012 (FET)
Яшчэ варта дадаць каардынаты месца, дзе раней знаходзілася гімназія. --Red_Winged_Duck 22:40, 16 студзеня 2012 (FET)
Шаблён {{Школа}} не апрацоўвае каардынаты як сьлед. --Renessaince 22:50, 16 студзеня 2012 (FET)
А, усё. Выправіў. --Renessaince 22:53, 16 студзеня 2012 (FET)
Прапаную выявы, якія знаходзяцца зьлева ад сьпісаў («Валейбольная каманда», «Выпускнікі гімназіі перад матурай»), перанесьці ў правы бок, бо ў Opera яны выглядаюць наступным чынам: [1]. Разумею, што гэта праблемы тых, хто карыстаецца гэтым браўзэрам, але такіх, калі верыць статыстыцы, 47% у Беларусі [2]. —zedlik 02:38, 17 студзеня 2012 (FET)

U artykule napisana: Z prychodam nacystaŭ na terytoryi škoły byŭ stvorany filtracyjny punkt dla vajennapałonnych, a ŭ 1943 roku ŭ hetym budynku pačała dziejničać biełaruskaja škoła. Adnak užo praz rok jana spyniła svajo isnavańnie ŭ suviazi z nadychodam Čyrvonaj armii. Hetaja infarmacyja spasyłajecca na krynicu, u jakoj napisana: U 1943 h. zasnavaŭ i da 1944 h. byŭ staršynioju Pružanskaha addzieła Biełaruskaha Kamiteta. U hety čas Jury Popka arhanizoŭvaŭ škoły pa vioskach: adčyniŭ biełaruskuju vaśmikłasnuju škołu ŭ Pružanach, škoły ŭ Arabnikach, Čachcy, Harodnikach, Kupičach, Dabučynie. 11 lipienia 1944 h. u suviazi z nastuplenniem savieckich vojsk Jury Popka pakinuŭ Pružanščynu i vyjechaŭ na Zachad. Niama tut ničoha pra filtracyjny punkt, a infarmacyja pra škołu davoli nieadnaznačnaja; napisana, što niejkaja škoła była, ale nie viadoma, ci jana była ŭ budynku Himnazyi, i ci ŭvohule mieła z jaje što-niebudź supolnaje. Chiba što ličyć, što ŭ Pružanie isnavaŭ tolki adzin budynak škoły i jana biazumoŭna mahła pracavać tolki ŭ im. Tamu, varta b pravieryć hetuju zviestku, bo pakul ciažka heta ličyć dakładnaj krynicaj. Bladyniec 17:03, 25 студзеня 2012 (FET)

Адказаў у абмеркаваньні артыкулу. --Renessaince 22:29, 25 студзеня 2012 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Цікавы, на маю думку, артыкул па даволі вузкай і складанай тэматыцы — Пружаншчына ў паўстаньні 1863 року. Што варта было б дапрацаваць/дадаць дзеля вылучэньня ў абраныя? --Renessaince 10:54, 5 сьнежня 2011 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прапаную суполцы праверыць артыкул і вылучыць у добрыя. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 11:19, 21 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]

Перапрошваю, толькі цяпер заўважыў запыты на рэцэнзаваньне. Што датычыцца артыкула, то давялося выправіць усе спасылкі з афіцыйнага сайту (відаць, ён спыніў сваё існаваньне) на сайт літаратурных музэяў Беларусі. Апроч таго, дадаў пэўныя зьвесткі з друкаваных выданьняў. Магчыма, варта было б шырэй распавесьці пра дзейнасьць музэю, дадаць больш фатаздымкаў. Аднак і ў цяперашнім стане, на маю думку, артыкул можна вылучыць у добрыя. --Казімер Ляхновіч 17:58, 24 сьнежня 2011 (FET)

Вынік: дзякую за дапрацоўку, буду высоўваць у добрыя. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 10:13, 15 кастрычніка 2012 (FET)

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прапаную суполцы праверыць артыкул, дадаць інфармацыі, у каго што ёсьць, і вылучыць у добрыя. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 11:17, 21 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]

На маю думку, для статусу добрага ў памянёным артыкуле бракуе зьвестак і спасылак на друкаваныя крыніцы. Аднак ня ведаю, ці варта яго дапрацоўваць. Цяперашні адм.-тэр. падзел Беларусі - савецкі анахранізм, а калі паглядзець на ягоную гісторыю - дык увогуле жах: абрысы і колькасьць тых раёнаў у 1920-я—1960-я зьмяняліся колькі разоў без хоць-якой лёгікі. Ніякага гістарычнага, а часьцяком і геаграфічнага абгрунтаваньня тут няма. Я сам сьпярша захапіўся напаўненьнем артыкулаў пра раёны, а потым прыйшоў да агучаных вышэй высноваў. Лепей працаваць над добрымі артыкуламі ў іншых, больш вартых кірунках. А пра савецкія раёны і звычайных артыкулаў цалкам дастаткова :) --Казімер Ляхновіч 18:21, 24 сьнежня 2011 (FET)

Вынік: Ідэя вылучэньня ў добрыя не знайшла падтрымкі. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 10:13, 15 кастрычніка 2012 (FET)