Тальсынкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged isolated of cluster сіраціна0.
Радок 6: Радок 6:
Пашырэньню падобнага зьяўленьня спрыялі далучэньне Эстоніі да [[Шэнгенскае пагадненьне|Шэнгенскае прасторы]] ў 2004 року, скасаваньне памежнага кантролю ў 2007 і, урэшце, [[Эўразона|пераход Эстоніі на эўра]] ў 2011.
Пашырэньню падобнага зьяўленьня спрыялі далучэньне Эстоніі да [[Шэнгенскае пагадненьне|Шэнгенскае прасторы]] ў 2004 року, скасаваньне памежнага кантролю ў 2007 і, урэшце, [[Эўразона|пераход Эстоніі на эўра]] ў 2011.


У пэрспэктыве эстонскія адмыслоўцы прапануюць {{Не перакладзена|Тунэль Хэльсынкі—Талін|злучыць Талін і Хэльсынкі чыгункай||Helsinki to Tallinn Tunnel}} па дне [[Фінская затока|Фінскае затокі]] замест цяперашняе паромнае пераправы. У якасьці падобнага праекту прыводзіцца прыклад [[Мэтрапольны абшар|мэтрапольнага абшару]] [[Капэнгаген]]у і [[Мальмё]] ([[Эрэсундзкі рэгіён]]). У дадатак на паўдарозе між Талінам і Хэльсынкі прапанавана збудаваць штучную [[Выспа|выспу]] з назвай Тальсынкі, матэрыял на якую можа быць узяты з рэштак гранітнага камяню ад будаўніцтва падводнага тунэлю<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = 6 красавіка 2009|url = http://rus.delfi.ee/daily/business/mezhdu-estoniej-i-finlyandiej-planiruetsya-iskusstvennyj-ostrov.d?id=31724933|загаловак = Между Эстонией и Финляндией планируется искусственный остров|фармат = |назва праекту = Эканоміка|выдавец = Delfi|дата = 22 кастрычніка 2012|мова = ru|камэнтар = }}</ref>. Аднак гэтая ідэя пакуль не атрымала шырокае падтрымкі.
У пэрспэктыве эстонскія адмыслоўцы прапануюць [[Тунэль Хэльсынкі—Талін|злучыць Талін і Хэльсынкі чыгункай]] па дне [[Фінская затока|Фінскае затокі]] замест цяперашняе паромнае пераправы. У якасьці падобнага праекту прыводзіцца прыклад [[Мэтрапольны абшар|мэтрапольнага абшару]] [[Капэнгаген]]у і [[Мальмё]] ([[Эрэсундзкі рэгіён]]). У дадатак на паўдарозе між Талінам і Хэльсынкі прапанавана збудаваць штучную [[Выспа|выспу]] з назвай Тальсынкі, матэрыял на якую можа быць узяты з рэштак гранітнага камяню ад будаўніцтва падводнага тунэлю<ref>{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = 6 красавіка 2009|url = http://rus.delfi.ee/daily/business/mezhdu-estoniej-i-finlyandiej-planiruetsya-iskusstvennyj-ostrov.d?id=31724933|загаловак = Между Эстонией и Финляндией планируется искусственный остров|фармат = |назва праекту = Эканоміка|выдавец = Delfi|дата = 22 кастрычніка 2012|мова = ru|камэнтар = }}</ref>. Аднак гэтая ідэя пакуль не атрымала шырокае падтрымкі.


== Цікавосткі ==
== Цікавосткі ==

Вэрсія ад 16:15, 22 кастрычніка 2012

Цеплаход «Viking XPRS» па дарозе з Хэльсынкаў у Талін

Тальсынкі (часам таксама Хэльліна/Хэльлін) — размоўнае азначэньне вандровак між Хэльсынкамі (Фінляндыя) і Талінам (Эстонія) з мэтай танных закупак. Тэрмін упершыню выкарыстаў у 1992 року эстонскі пісьменьнік Яан Каплінскі, відавочна скампанаваўшы яго з назваў абодвух местаў. Аддзялае абедзьве сталіцы адлегласьць усяго 80 км.

Штолета тысячы турыстаў з Хэльсынкаў накіроўваюцца ў Талін на адзін дзень, праводзячы ўвесь гэты час у разнастайных унівэрсамах і на рынках, дзе кошты на тавары ніжэйшыя, чым на іхняй радзіме. Падобныя вандроўкі ладзяць і талінцы, хоць і ў значна меншых маштабах. Іх вабяць ня столькі «танны» шопінг, але магчымасьць прыдбаць нейкія асаблівыя тавары, што адсутнічаюць у Эстоніі. Да таго ж кошты на некаторыя харчовыя прадукты і вопратку ў Хэльсынках нават ніжэйшыя за талінскія.

Пашырэньню падобнага зьяўленьня спрыялі далучэньне Эстоніі да Шэнгенскае прасторы ў 2004 року, скасаваньне памежнага кантролю ў 2007 і, урэшце, пераход Эстоніі на эўра ў 2011.

У пэрспэктыве эстонскія адмыслоўцы прапануюць злучыць Талін і Хэльсынкі чыгункай па дне Фінскае затокі замест цяперашняе паромнае пераправы. У якасьці падобнага праекту прыводзіцца прыклад мэтрапольнага абшару Капэнгагену і Мальмё (Эрэсундзкі рэгіён). У дадатак на паўдарозе між Талінам і Хэльсынкі прапанавана збудаваць штучную выспу з назвай Тальсынкі, матэрыял на якую можа быць узяты з рэштак гранітнага камяню ад будаўніцтва падводнага тунэлю[1]. Аднак гэтая ідэя пакуль не атрымала шырокае падтрымкі.

Цікавосткі

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Между Эстонией и Финляндией планируется искусственный остров (рас.) Эканоміка. Delfi (6 красавіка 2009). Праверана 22 кастрычніка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі