Кіліманджара: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: kn:ಕಿಲಿಮಂಜಾರೊ
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: ilo:Bantay Kilimanjaro
Радок 73: Радок 73:
[[id:Kilimanjaro]]
[[id:Kilimanjaro]]
[[os:Килиманджаро]]
[[os:Килиманджаро]]
[[ilo:Bantay Kilimanjaro]]
[[is:Kilimanjaro]]
[[is:Kilimanjaro]]
[[it:Kilimangiaro]]
[[it:Kilimangiaro]]

Вэрсія ад 08:43, 13 кастрычніка 2012

Кіліманджара з космасу

Кіліманджарагара ў Танзаніі, ляжыць на мяжы з Кеніяй. Гэта самая высокая гара Афрыкі і адна з самых высокіх на Зямлі. Уваходзіць у склад вульканічнага масіву.

Гісторыя

Этымалогія

Згодна з адной з гіпотэз (яе вылучыў нямецкі місіянэр Ёган Людвік Крафт), назва Кіліманджара паходзіць ад злучэньня двух слоў мовы мясцовых плямёнаў. Kilima азначае слова “гара”, Njiaro азначае “караван”.

Пачатак выкарыстаньня

Яшчэ перад прыбыцьцём эўрапейцаў, вакол вульканічнага масіву жылі невялікія плямёны качэўнікаў. Кіліманджара для іх была нечым незразумелым. Яны адчувалі пагрозу з боку гары, нават назвалі яе Гара Злых Духаў. Некаторыя плямёны (на прыклад Масаі), багаўтваралі Гару Сьвятла. Інтарэс да горы ўзьнік у 19 стагодзьдзі, калі Танганіка, на тэрыторыі якой стаяла Кіліманджара, стала нямецкай калёніяй. 5 кастрычніка 1889 года, нямецкі картограф які паходзіў з Лейпцыга, прафэсар Ганс Маер, разам з правадніком, швайцарцам Людвікам Пуршхелерам ступілі на вяршыню Белага Даха Чорнага Кантынэнта. Даволі хутка вызначана турыстычная каштоўнасьць гары і ўжо ў 1898 годзе адчыніўся першы турыстычны шлях, які вёў на самую вяршыню гары.

Кенійска-танзанскі канфлікт

Да 1977 года Кіліманджара пакарыла сваім выглядам сэрцы многіх турыстаў, галоўным чынам з Эўропы. Але на турыстах зарабляла толькі Кенія. Танзанія, на тэрыторыі якой знаходзіцца гара не атрымлівала з гэтага ніякіх прыбыткаў. 4 лютага 1977 года ўлады Танзаніі зачынілі мяжу, застаўляючы сотні турыстаў не нэўтральнай стужцы. Было рэквезіравана каля 200 джыпаў і 27 самалётаў. У хуткім часе Танзанія стварыла ўласны турыстычны сэктар, збудавала шмат гатэляў і пансіянатаў. Кожны, што хацеў убачыць прыгажосьць Кіліманджара, павінен быў прыехаць у Танзанію. Але надзеі не спраўдзіліся — прыбытак быў невялікі, і ў выніку мяжа была адчынена ў 1983 годзе.

Клімат

Пераважае кантынэнтальны клімат. У сувязі з тым, што Кіліманджара ляжыць у цэнтральнай Афрыцы, можна вызначыць дзьве пары года — сухая і вільготная. Апошняя дзеліцца на дзьве часткі:

Сярэдняя колькасьць ападкаў залежыць ад вышыні над узроўнем мора і бока схілу. Вагаецца паміж 2.500 мм у год (усходні схіл на вышыні 3 000 м), да 250 мм (на вяршыні). Сьнегам пакрытая прыкладна 4 км² паверхні вяршыні.

Вонкавыя спасылкі

Кіліманджарасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA