Шальке-04 Гельзэнкірхэн: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Дасягненьні: абнаўленьне зьвестак
MastiBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат зьмяніў: ar:نادي شالكه 04
Радок 80: Радок 80:


[[af:FC Schalke 04]]
[[af:FC Schalke 04]]
[[ar:شالكه 04]]
[[ar:نادي شالكه 04]]
[[an:FC Schalke 04]]
[[an:FC Schalke 04]]
[[az:Şalke 04]]
[[az:Şalke 04]]

Вэрсія ад 13:46, 9 кастрычніка 2012

Сьцяг Нямеччыны Шальке 04
Поўная назва FC Gelsenkirchen-Schalke 04 e.V
Заснаваны 4 траўня 1904
Горад Гэльзэнкірхэн, Нямеччына
Стадыён Вэлтынс-Арэна
Умяшчальнасьць: 61 672
Прэзыдэнт Ёзэф Шнузэнбэрг
Кіраўнік Клеменс Тэніс[d]
Галоўны трэнэр Гуўб Стэвэнс
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2011—2012 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Шальке 04» (па-нямецку: FC Schalke 04) — нямецкі футбольны клюб з раёну Шальке ў Гэльзэнкірхэне, які месьціца ў фэдэральнай зямлі Паўночны Райн-Вэстфалія. Сяміразовы чэмпіён Нямеччыны, чатырохразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (1997). Назва раёну меркавана азначае маленькае паселішча й перакладаецца прыкладна як «паселішча вакол чэрапа» (ням. «Gegend um den Schädel»), «паселішча на чэрапападобнай мясцовасьці» (ням. «Siedlung an schädelförmiger Gegend»). Адзін з самых папулярных футбольных клубаў у Нямеччыне. 9 жніўня 2011 году колькасьць чальцоў клюбу перасягнула адзнаку ў 100 тысяч чалавек і па гэтым паказчыку «Шальке-04» займае другое месца ў Нямеччыне[1][2]. Лепшы вынік у эўракубках клюб дамогся ў 1997 годзе, выйграўшы Кубак УЭФА. Самы закляты вораг «Шальке 04» — дортмундзкая «Барусія». Дэрбі гэтых двух камандаў называецца Рурскім дэрбі. Гэльзэнкірхэнскі клюб падтрымлівае сяброўскія адносіны з клюбам «Нюрнбэргам». Талісмана клюба клічуць Эрвін (ням. Ährwin)[3].

Гісторыя

Раньнія гады

Клюб «Шальке-04» быў заснаваны 4 траўня 1904 году. Першае імя клуба — «Вэстфалія Шальке». Першымі клюбнымі колерамі былі чырвоны й жоўты. Заходненямецкі гульнявы зьвяз (WSV) прызнаць новы клюб адмовіўся, але да канца году ў клюбе ўжо налічвалася 16 чальцоў. 13 лютага 1912 году адбыўлася зьліцьцё «Вэстфаліі Шальке» й гімнастычнага таварыства «1877 Шальке». Грамадзтва ўжо зьяўлялася на той час чальцом WSV і «Вэстфалія» ўвайшла ў «1877 Шальке» на правах футбольнай сэкцыі. Загадчыкам сэкцыяй стаў Гергард Клёп. Галоўныя заўзятары «Шальке-04» таго часу галоўным чынам — шахтары. Шахта «Кансоль» дапамагла абсталяваць пляцоўку на Грэнцштрасэ. Менавіта адсюль і першая мянушка клюбу - «гарнякі» (ням. «Die Knappen»). 20 траўня 1923 году «Шальке-04» перамог ў групавым турніры раённай лігі. 5 студзеня 1924 году футбалісты выйшлі з гімнастычнага грамадзтва й абралі клюбу новае імя «FC Schalke 04». Новымі клюбнымі колерамі сталі белы й сіні, таму ў клюба зьяўвілася яшчэ адна мянушка - «кобальтавыя» (ням. «Die Königsblauen»). На працягу наступных гадоў «Шальке-04» стаў дамінуючым клюбам у Паўночным Райне-Вэстфаліі. Клюб гуляў у хуткі футбол з мноствам кароткіх пасоў. Гэтая сыстэма атрымала велізарную папулярнасьць і назву «ваўчок Шальке» (ням. «Schalker Kreisel»). У 1928 годзе «Шальке-04» атрымаў новы стадыён «Глюкаўф-Кампфбан». У тым жа годзе «Шальке-04» быў перайменаваны ў «FC Gelsenkirchen-Schalke 04». У 1929 годзе клюб упершыню перамог у чэмпіянаце Заходняй Нямеччыны.

У 1933 годзе «Шальке-04» выступаў у Гаўлізе Вэстфалія. Пэрыяд з 1934 па 1942 гады быў самым пасьпяховым у гісторыі клюба. Клуб 10 разоў выходзіў у фінал Гаўлігі й 8 раз у фінал Кубка Нямеччыны. Першы нацыянальны тытул «Шальке-04» выйграў у 1934 годзе, абыграўшы «Нюрнбэрг». На наступны год яны абаранілі тытул. Клюб прапусціў фінал 1936 году, аднак у 1937, 1939, 1940 і 1942 гадох клюб перамагаў у фіналах. «Кобальтавыя» таксама ўдзельнічалі ў фіналах Кубка Нямеччыны, але не карысталіся такім посьпехам. Усяго аднойчы, у 1937 годзе, клюб перамог у кубку. Таксама «Шальке» ўдзельнічаў у фіналах кубку ў 1935, 1936, 1941 і 1942 гадох.

Дасягненьні

Склад

Па стане на 31 жніўня 2012 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Ральф Фэрман 1988
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Сэрхіё Эскудэра 1989
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Бэнэдыкт Гевэдэс 1988
8 Сьцяг Румыніі Нап Чыпрыян Марыка 1985
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Льюіс Голтбі 1990
11 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Ібрагім Афэляй (у арэндзе з «Барсэлёны») 1986
12 Сьцяг Нямеччыны Аб Марка Гёгер 1989
13 Сьцяг ЗША ПА Джэрмэйн Джонз 1981
14 Сьцяг Грэцыі Аб Кірыякас Пападопуляс 1992
15 Сьцяг Грэцыі ПА Басылеас Пляцыкас 1988
17 Сьцяг Пэру Нап Джэфэрсан Фарфан 1984
19 Сьцяг Нігерыі Нап Чынэду Абасі 1986
20 Сьцяг Фінляндыі Нап Тээму Пукі 1990
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Нямеччыны Аб Крыстоф Мэтцэльдэр 1980
22 Сьцяг Японіі Аб Ацута Утыда 1988
23 Сьцяг Аўстрыі Аб Крыстыян Фухс 1986
25 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Кляас-Ян Гюнтэляар 1983
27 Сьцяг Швайцарыі ПА Транквільлё Барнэта 1985
28 Сьцяг Нямеччыны ПА Крыстоф Морыц 1990
31 Сьцяг Нямеччыны ПА Юліян Драксьлер 1993
32 Сьцяг Камэруну ПА Жаэль Матып 1991
33 Сьцяг Нямеччыны ПА Роман Нэўштэтэр 1988
34 Сьцяг Нямеччыны Бр Тыма Гільдэбранд 1979
35 Сьцяг Нямеччыны Аб Сэяд Каляшынац 1993
36 Сьцяг Нямеччыны Бр Лярс Унэршталь 1990

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Шальке-04 Гельзэнкірхэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Накід:Футбольны клюб

Шаблён:Link GA