Францішкане: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат дадаў: ar, arz, fy, ga, la зьмяніў: pl, sk
д Са старонкі прыбраны файл Weissmann_Ljubljana2.jpg, бо ён быў выдалены з Commons удзельнікам Russavia. Прычына: Per [[commons:Commons:Deletion requests/Files in Category:...
Радок 1: Радок 1:

[[Файл:Weissmann_Ljubljana2.jpg|міні|Кляштар францішканцаў у [[Любляна|Любляне]]]]
'''Францішкане''' — манахі [[каталіцтва|каталіцкага]] жабрацкага ордэна (не маглі мець уласнасьці, сталага жыльля, павінны былі жыць жабрацтвам), створанага ў [[Італія|Італіі]] ў [[1209]] і названага імем заснавальніка [[Францішак з Асізі|Францішка Азіскага]] (1182—1226). Францішканцы былі вандроўнымі манахамі, паходзілі зь беднага насельніцтва і прапаведвалі [[аскетызм]]. Актыўна процістаялі [[Рэфармацыя|рэфармацыйнаму руху]], удзельнічалі ў [[інквізыцыя|інквізыцыі]], вялі шырокую місіянэрскую дзейнасьць, выкладалі ў школах і на катэдрах унівэрсытэтаў.

Вэрсія ад 00:23, 8 кастрычніка 2012

Францішкане — манахі каталіцкага жабрацкага ордэна (не маглі мець уласнасьці, сталага жыльля, павінны былі жыць жабрацтвам), створанага ў Італіі ў 1209 і названага імем заснавальніка Францішка Азіскага (1182—1226). Францішканцы былі вандроўнымі манахамі, паходзілі зь беднага насельніцтва і прапаведвалі аскетызм. Актыўна процістаялі рэфармацыйнаму руху, удзельнічалі ў інквізыцыі, вялі шырокую місіянэрскую дзейнасьць, выкладалі ў школах і на катэдрах унівэрсытэтаў.

Каля 1237 зьявіліся ў Польшчы, адкуль пазьней як місіянэры праніклі на Беларусь. У час княжаньня Гедыміна (13161341) францішканцы пабудавалі свае касьцёлы ў Наваградку і Вільні. Шырокую дзейнасьць на Беларусі вялі ў XVII ст. Кляштары францішканцаў існавалі ў Вільні, Гальшанах, Горадні, Дзісьне, Драгічыне, Ашмянах, Івянцы, Лукомлі, Менску, Наваградку, Паставах, Пінску, Полацку, Празароках, Воршы, Сяньне і інш. Касьцёлы і кляштары францішканцаў — выдатныя помнікі архітэктуры. Пасьля інкарпарацыі Беларусі да Расеі ўплыў францішканцаў пачаў слабець, у сярэдзіне ХІХ ст. іх кляштары зачынены. Цяпер ордэн дзейнічае ў многіх краінах сьвету, у тым ліку і на Беларусі, налічвае каля 50 тыс. чальцоў.

Вонкавыя спасылкі

Францішканесховішча мультымэдыйных матэрыялаў