Тадж Магал: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Робат: hu:Tádzs Mahal зьяўляецца абраным артыкулам
д r2.7.2) (робат дадаў: ckb:تاج مەحەل
Радок 127: Радок 127:
[[sl:Tadž Mahal]]
[[sl:Tadž Mahal]]
[[szl:Taj Mahal]]
[[szl:Taj Mahal]]
[[ckb:تاج مەحەل]]
[[sr:Таџ Махал]]
[[sr:Таџ Махал]]
[[sh:Taj Mahal]]
[[sh:Taj Mahal]]

Вэрсія ад 15:24, 4 кастрычніка 2012

Тадж-Махал

Тадж Махал (на гінды ताज महल) — маўзалей-мячэт, разьмешчаны ў Агры, Індыя, на беразе р. Ямуна (архітэктары, верагодна, Устад-Іса і інш.). Пабудаваны па загадзе імпэратара Вялікіх Маголаў Шаг-Джагана ў памяць аб жонцы Мумтаз-Махал, памерлай пры родах (пазьней тут быў пахаваны і сам Шаг-Джаган).

Усярэдзіне маўзалею разьмешчаныя дзве магільні — шага і яго жонкі. На самай справе, месца іх пахаваньня знаходзіцца тамака ж, дзе і магільні, але пад зямлёй. Час будаўніцтва - прыкладна да 1630-1652 гг. Тадж Махал уяўляе сабой пяцікупальны будынак вышынёй 74 м на плятформе, з 4 мінарэтамі па кутах (яны зьлёгку нахіленыя ў бок ад магільнага склепа для таго, каб у выпадку разбурэньня не пашкодзіць яго), да якога прымыкае сад з фантанамі і басэйнам.

Сьцены выкладзеныя з паліраванага напаўпразрыстага мармура з інкрустацыяй з самацьветаў. Былі выкарыстаныя біруза, агат, малахіт, сэрдалік ды інш. Мармур мае такую асаблівасьць, што пры яркім дзённым сьвятле ён выглядае белым, на сьвітанку ён выглядае ружовым, а ў месяцовую ноч серабрыстым.

На будаўніцтва комплексу было запрошана больш 20 000 майстроў з ўсіх куткоў імпэрыі, а таксама майстры Сярэдняй Азіі, Пэрсіі і Блізкага Ўсходу. На другім беразе ракі павінен быў разьмяшчацца будынак-блізьнюк з чорнага мармуру, але ён ня быў пабудаваны. Злучаць гэтыя два будынка павінен быў мост з шэрага мармуру.

Маўзалей мае шматлікія сымбалі, схаваныя ў яго архітэктуры і плянаваньні. Так, напрыклад, на браме, празь якую заходзяць наведнікі Тадж Махала ў паркавы комплекс, навакольны маўзалей, высечаная вынятка з Кур'ана, зьвернутая да праведнікаў, якая сканчаецца словамі «увайдзі ў мой рай».

Зь левага боку ад магільнага склепа знаходзіцца мячэт з чырвонага пяшчаніка. Справа - дакладная копія мячэту. Увесь комплекс мае восевую сымэтрыю. Магільны склеп мае цэнтральную сымэтрыю адносна магільні Мумтаз-Махал. Адзіным парушэньнем гэтай сымэтрыі зьяўляецца магільня Шаг-Джагана, якую тамака збудавалі пасьля ягонай сьмерці.

Вонкавыя спасылкі

Тадж Магалсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link FA