Касьцёл Сьвятога Казімера (Уселюб): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дадаў выявы, выпраўленьне спасылак
д →‎Архітэктура: артаграфія
Радок 15: Радок 15:
== Архітэктура ==
== Архітэктура ==
[[Файл:Usielub, kaścioł (XX).jpg|міні|130пкс|Касьцёл, пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]]]]
[[Файл:Usielub, kaścioł (XX).jpg|міні|130пкс|Касьцёл, пач. [[XX стагодзьдзе|XX ст.]]]]
Першапачатковы выгляд касьцёла быў значна зьменены перабудовамі XVI—XX стст. У прыватнасьці былі счасаныя бакавыя [[контрфорс]]ы [[кафалікон]]а і [[апсіда|апсіды]], зьніклі [[гатычныя скляпеньні|гатычныя скляпеньні]], якія ў першапачатковым варыянце апіраліся на адзін апорны [[слуп]] у цэнтры [[каталікон]]а. Цалкам зьменены заходні фасад пасярэдзіне якога цяпер узвышаецца трох'ярусная [[Нэаготыка|нэагатычная]] вежа. З бакоў да прэзьбітэрыя прыбудаваны дзьве закрыстыі (правая мае позьняе паходжаньне).
Першапачатковы выгляд касьцёла быў значна зьменены перабудовамі XVI—XX стст. У прыватнасьці былі счасаныя бакавыя [[контрфорс]]ы [[каталікон]]а й [[апсіда|апсіды]], зьніклі [[гатычныя скляпеньні|гатычныя скляпеньні]], якія ў першапачатковым варыянце апіраліся на адзін апорны [[слуп]] у цэнтры [[каталікон]]а. Цалкам зьменены заходні фасад, пасярэдзіне якога цяпер узвышаецца трох'ярусная [[Нэаготыка|нэагатычная]] вежа. З бакоў да прэзьбітэрыя прыбудаваныя дзьве закрыстыі (правая мае позьняе паходжаньне).

Першы касьцёл пачатку XV ст. меў выразна гатычныя рысы, пра што кажуць г. зв. «гатычная сыстэма муроўкі», буйнапамерная цэгла, сам плян помніка, а таксама наяўнасьць у мінулым нэрвюрных і зорчатых скляпеньняў. [[Роўніца]] заходняга франтона паводле інвэнтарных апісаньняў да пабудовы вежы завяршалася [[трыкутнік|трыкутным]] франтонам, галоўным элемэнтам якога быў відарыс крыжа выкладзенага з цэглы-жалезьняка. З бакоў заходні фасад умацоўвалі два магутныя вуглавыя контрфорсы. Ёсьць зьвесткі пра існаваньне з аднаго боку фасаду вежы, якая абвалілася яшчэ ў XVII ст.

Цьмяным застаецца пытаньне пра перакрыцьце асноўнага аб’ёму храма, ці кафалікону. Паводле найстарэйшых інвэнтароў касьцёл меў бэлечнае перакрыцьцё без унутраных апораў, аднак ці было гэта перакрыцьцё першапачатковым? Існуе вэрсыя пра наяўнасьць у першапачатковым варыяньце цэнтральнага апорнага слупа, на які абапіраліся пяты крыжовых скляпеньняў, і падмурак якога быў вынайдзены ў час археалягічных раскопаў.
Цьмяным застаецца пытаньне пра перакрыцьце асноўнага аб’ёму храма, ці каталікону. Паводле найстарэйшых інвэнтароў касьцёл меў бэлечнае перакрыцьцё без унутраных апораў, аднак ці было гэта перакрыцьцё першапачатковым? Існуе вэрсыя пра наяўнасьць у першапачатковым варыяньце цэнтральнага апорнага слупа, на які абапіраліся пяты крыжовых скляпеньняў, і падмурак якога быў вынайдзены ў час археалягічных раскопаў.

== Крыніцы ==
== Крыніцы ==

Вэрсія ад 22:20, 2 кастрычніка 2012

Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля — рымска-каталіцкі храм у вёсцы Ўселюб Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Быў бадай што першай гатычнай мураванай бажніцай у Вялікім Княстве Літоўскім, збудаванай не вялікім князем ці кімсьці зь яго родных, а набліжаным да Вітаўта фэадалам.

Гісторыя

Архітэктура

Касьцёл, пач. XX ст.

Першапачатковы выгляд касьцёла быў значна зьменены перабудовамі XVI—XX стст. У прыватнасьці былі счасаныя бакавыя контрфорсы каталікона й апсіды, зьніклі гатычныя скляпеньні, якія ў першапачатковым варыянце апіраліся на адзін апорны слуп у цэнтры каталікона. Цалкам зьменены заходні фасад, пасярэдзіне якога цяпер узвышаецца трох'ярусная нэагатычная вежа. З бакоў да прэзьбітэрыя прыбудаваныя дзьве закрыстыі (правая мае позьняе паходжаньне).

Першы касьцёл пачатку XV ст. меў выразна гатычныя рысы, пра што кажуць г. зв. «гатычная сыстэма муроўкі», буйнапамерная цэгла, сам плян помніка, а таксама наяўнасьць у мінулым нэрвюрных і зорчатых скляпеньняў. Роўніца заходняга франтона паводле інвэнтарных апісаньняў да пабудовы вежы завяршалася трыкутным франтонам, галоўным элемэнтам якога быў відарыс крыжа выкладзенага з цэглы-жалезьняка. З бакоў заходні фасад умацоўвалі два магутныя вуглавыя контрфорсы. Ёсьць зьвесткі пра існаваньне з аднаго боку фасаду вежы, якая абвалілася яшчэ ў XVII ст.

Цьмяным застаецца пытаньне пра перакрыцьце асноўнага аб’ёму храма, ці каталікону. Паводле найстарэйшых інвэнтароў касьцёл меў бэлечнае перакрыцьцё без унутраных апораў, аднак ці было гэта перакрыцьцё першапачатковым? Існуе вэрсыя пра наяўнасьць у першапачатковым варыяньце цэнтральнага апорнага слупа, на які абапіраліся пяты крыжовых скляпеньняў, і падмурак якога быў вынайдзены ў час археалягічных раскопаў.

Крыніцы

  1. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej / Codex diplomaticus ecclesiae cathedralis necnon Dioeceseos Vilnensis. T. 1, Krakow, 1948. Дакумент №361

Літаратура

  • Баравы, Р. Невядомы помнік беларускай готыкі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі — 2/1987.

Вонкавыя спасылкі

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000464