Высокі Рынак: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: be:Верхні горад
д інтэрвікі
Радок 63: Радок 63:
[[pl:Górne Miasto]]
[[pl:Górne Miasto]]
[[ru:Высокий рынок]]
[[ru:Высокий рынок]]
[[uk:Високий Ринок]]

Вэрсія ад 11:50, 2 кастрычніка 2012

Плошча Высокі Рынак. Здымак 1914 року

Высокі Рынак, Высокае Места (Верхні Горад) — гістарычны раён Менску, разьмешчаны на поўдзень ад Менскага замка.

Гісторыя

Высокае Места. Здымак 1941 року

Высокае Места запланаванае ў канцы XVI ст. як новы цэнтар Менску. Пабудова гэтага раёну была выклікана наданьню месту ў 1499 року Майдэборскага права. У XV ст. на Высокім Рынку была пабудаваная Ратуша, у 1564 року ў Менску ўзьнікла кальвінісцкая супольнасьць. У апошняй чвэрці XVI ст. кальвіністы пры агульнай падтрымцы князя Мікалая Радзівіла (Чорнага) і фундацыяў менскіх заможных пратэстантаў пабудавалі ў месьце свой малельны дом (збор) і заснавалі вуліцу Зборавую. Аднак у XV — XVІ стст. раён меў пэрыфэрыйнае значэньне.

Інтэнсіўнае мураванае буданіцтва на Высокім Рынку пачалося толькі ў пачатку XVII ст. Існуе меркаваньне, што ўзьвядзеньне будынкаў стрымлівалася праз адсутнасьць ўмацаваньняў. Апроч таго, радыяльнае пашырэньне Менску вакол Замчышча да пачатку XVII ст. ужо вычарпала свае тапаграфічныя і сацыяльныя пэрспэктывы. Суседняя Траецкая гара ў якасьці новага цэнтру места не асвойвалася, бо яе разьмяшчэнне было нязручным для абароны. Менск у такім выпадку быў бы падзелены на дзьве часткі Сьвіслаччу, што, нягледзячы на сыстэму грэбляў і мастоў, вельмі ўскладніла б камунікацыю і абарону ў часе ваенных дзеяньняў.

Да пачатку XVIII ст. усё Высокае Места было забудаванае, склаўся галоўны архітэктурны ансамбль плошчы Высокага Рынку, сфармавалася індывідуальнае аблічча Менску.

У пачатку ХХ ст. Высокі Рынак ўваходзіў у першую і другую паліцэйскія часткі места.

Сучаснасьць

Панарама Траецкага прадмесьця і Высокага Места
Панарама Траецкага прадмесьця і Высокага Места

Вуліцы і плошчы[1][2]

Цяперашняя назва Першапачатковая назва Былыя назвы
Гандлёвая вуліца (з 1866) Зыбіцкая вуліца
Герцэна вуліца Малая Бэрнардынская вуліца Маламанастырская вуліца (18661922)
Інтэрнацыянальная вуліца (з 1919) Валоцкая вуліца (частка)
Зборавая вуліца (частка)
Хрышчэнская вуліца (частка, з 1866)
Турэмная вуліца (частка, 18661882)
Праабражэнская вуліца (частка, 18831926)
Камсамольская вуліца Фэліцыянаўская вуліца Багадзельная вуліца (18661922)
Кірылы й Мятода вуліца Вялікая Бэрнардынская вуліца Манастырская вуліца (18661922)
Бакуніна вуліца (19221990)
Леніна вуліца Францішканская вуліца Губэрнатарская вуліца (18661922)
Ленінская вуліца (19221945)
Музычны завулак (з 1882) Петрапаўлаўскі завулак
Рэвалюцыйная вуліца Койданаўская вуліца
Свабоды плошча Высокі Рынак плошча Саборная плошча (18661917)
Волі пляц (19171933)
Энгельса вуліца Дамініканская вуліца Петрапаўлаўская вуліца (18661922)
не існуе (раён Палаца Рэспублікі) Юраўская вуліца Тадэвуша Рэйтана вуліца (19191920)[3]

Крыніцы

  1. ^ Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  2. ^ Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы
  3. ^ Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз)

Літаратура