Лошыцкае прадмесьце: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выява сядзібы
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Belarus-Minsk-Loshytsa-Manor of Lubanski Family-2.jpg|250px|значак|справа|Сядзіба Любанскіх у Лошыцкім парку]]
[[Файл:Old mill in Łošyca.jpg|міні|250пкс|Стары [[вадзяны млын]] у Лошыцы]]
[[Файл:Old mill in Łošyca.jpg|міні|250пкс|Стары [[вадзяны млын]] у Лошыцы]]
'''Ло́шыца''', '''Ло́шыцкае прадме́сьце''' — былая вёска, цяперака ўскраіна і мікрараён [[Менск]]у, разьмешчаны ў паўднёвай частцы гораду, у сутоках ракі Лошыца і [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслач]].
'''Ло́шыца''', '''Ло́шыцкае прадме́сьце''' — былая вёска, цяперака ўскраіна і мікрараён [[Менск]]у, разьмешчаны ў паўднёвай частцы гораду, у сутоках ракі Лошыца і [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслач]].

Вэрсія ад 01:58, 29 верасьня 2012

Сядзіба Любанскіх у Лошыцкім парку
Стары вадзяны млын у Лошыцы

Ло́шыца, Ло́шыцкае прадме́сьце — былая вёска, цяперака ўскраіна і мікрараён Менску, разьмешчаны ў паўднёвай частцы гораду, у сутоках ракі Лошыца і Сьвіслач.

Гісторыя

Мясьціна на акварэлі Ю. Пешкі, пач. XIX ст.

Упершыню ўзгадываецца ў «Літоўскай мэтрыцы» ў 1557 годзе. У дакумэнтах пазначаецца як некалькі маёнткаў — Лошыцкі Двор князя Талачынскага (Вялікая Лошыца), Сухая Лошыца князя Адзінцова, Лошыца Гарнастаеўская і іншыя сядзібы. Далейшымі валадарамі былі Тышкевічы, Валадковічы, Друцкія-Горскія.

Найбольшага росквіту Лошыца дасягнула за Прушынскімі ў 1819 стагодзьдзях, калі была фактычна пабудаваная наноў сядзіба, створаны шэраг гаспадарчых будынкаў. У 1877 годзе маёнтак перайшоў да Яна Любанскага. А апошнім уладальнікам Лошыцы стаў ягоны сын — Яўстахі Любанскі, які ператварыў маёнтак у адну з самых перадавых гаспадарак Менскай губэрні. Менавіта пры ім быў канчаткова сфармаваны сядзібна-паркавы комплекс, які застаецца дагэтуль.

У 1920-я гады чэкісты арганізавалі школу па падрыхтоўцы сваіх дыверсійных брыгад, які закідваліся ў Заходнюю Беларусь.

Лошыцкі яр (Чорны Яр)- тэрыторыя Лошыцы, дзе расстрэльвалі ў першую усясьветную вайну, у 1918-м, у пэрыяд сталінскіх рэпрэсіяў. Гінулі тут салдаты, якія трымалі абарону Менску ў 1941-м годзе. На думку З. Пазьняка, у гэтым месцы знаходзяцца парэшткі 7-10 тыс. чалавек.

У 1985 годзе вёска Лошыца была ўключаная ў межы Менску.

З 2000 году пачалося будаўніцтва новага менскага мікрараёну «Лошыца» на мяжы з МКАД, ад якой ён аддзелены вуліцай Прушынскіх. Мікрараён разлічаны на 50 тысяч жыхароў. Акрамя таго захоўваюцца кварталы індывідуальнай забудовы.

Рэлігія

Рыма-каталіцкі касьцёл: з 1997 года дзейнічае Парафія Маці Божай Ружанцовай, пабудавана капліца на вуліцы Гашкевіча 1, збіраюцца сродкі на будаўніцтва касьцёла «Маці Божай Ружанцовай». У Лошыцкім парку захаваліся руіны каталіцкай капліцы 1788 г., дзе знаходзіўся фамільны склеп Прушынскіх, узурвана капліца ў 1935г. Беларуская праваслаўная царква: дзейнічае Багаяўленскі прыход, будуецца храм у гонар Багаяўленьня Гасподняга.

Вонкавыя спасылкі

Лошыцкае прадмесьцесховішча мультымэдыйных матэрыялаў