Польская кампанія 1939 году: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: eo:Invado en Pollando; касмэтычныя зьмены
д Робат: zh:波蘭戰役 зьяўляецца абраным артыкулам
Радок 38: Радок 38:
{{Link GA|no}}
{{Link GA|no}}
{{Link GA|uk}}
{{Link GA|uk}}
{{Link FA|zh}}


[[af:Inval van Pole]]
[[af:Inval van Pole]]

Вэрсія ад 08:21, 28 верасьня 2012

Уварваньне ў Польшчу, Польская кампанія 1939 року, у Польшчы вядомая як Абарончая вайна 1939 року (па-польску: Wojna obronna 1939 roku) або Верасьнёўская кампанія (па-польску: Kampania wrześniowa), у Нямеччыне Польская кампанія (па-нямецку: Polenfeldzug) — першая ваенная кампанiя Другой сусьветнай вайны, баявыя дзеяньні ўзброеных сілаў нацысцкай Нямеччыны, Савецкага Саюзу і невялікага славацкага кантынгенту па акупацыі Польшчы. Баявыя дзеяньні пачаліся 1 верасьня і скончыліся 6 кастрычніка 1939 падзелам Польшчы між Трэцім райхам і Савецкім Саюзам.

Напярэдадні кампаніі

Плян нападу на Польшчу «Вайс» («Белы») быў распрацаваны нямецкім вярхоўным камандаваньнем у красавіку 1939, сыходзіў са стратэгіі «маланкавай вайны» і меў на мэце раптоўным уварваньнем сарваць мабілізацыю і сканцэнтраваньне польскай арміі, канцэнтрычнымі ўдарамі з Сылезіі, Памераніі і Ўсходняй Прусіі разьбіць яе галоўныя сілы, што знаходзіліся на захад ад рэк Вісла і Нараў.

Нямецкія сілы ўварваньня пад агульным камандаваньнем генэрала В. фон Браўхіча налічвалі 54 (з рэзэрвамі 62) дывізіі, зь іх 6 танкавых і 4 матарызаваныя (усяго 1,6 млн чал.), каля 10 тыс. артылерыйскіх гарматаў і мінамётаў, 2,5—2,8 тыс. танкаў, 1,3 тыс. самалётаў, 18 баявых караблёў. Польшча мела каля 30 пяхотных дывізій, 16 брыгад (зь іх 11 кавалерыйскіх і 2 бронематарызаваныя, разам каля 1 млн чал.), 4,3 тыс. гарматаў і мінамётаў, 870 танкаў і танкетак, каля 400 баяздольных самалётаў, 16 баявых караблёў.

Пачатак вайны

Разьмяшчэньне войскаў па стане на 14 верасьня

Зачэпкай, якую Нямеччына выкарыстала для нападу на Польшчу 1 верасьня 1939, паслужыла правакацыя ў прыгранічным нямецкім месьце Гляйвiц (цяпер горад Глівіцы, Польшча), калі група службоўцаў СС інсцэнавала напад польскіх вайскоўцаў на мясцовую радыёстанцыю (апэрацыя «Гімлер»).

У той жа дзень у Польшчы пачалася поўная мабілізацыя, у тым ліку ў Заходняй Беларусі (тут было мабілізавана каля 100 тысячаў беларусаў).

Польскае камандаваньне на чале з маршалам Эдвардам Рыдзь-Сьміглым плянавала весьці абарончыя баі на захад ад Віслы з разьлікам на хуткую дапамогу заходніх хаўрусьнікаў — Вялікабрытаніі і Францыі. 3 верасьня гэтыя краіны абвясьцілі вайну Нямеччыне, але рашучых ваенных дзеяньняў супраць яе не разгарнулі. Пад час баявых дзеяньняў 1-8 верасьня, якія пачаліся з абстрэлу паўвострава Вестэрплятэ (ягоны гарнізон на чале з маёрам Г. Сухарскім супраціўляўся да 7 верасьня) нямецкія войскі прарвалі польскую абарону на рубяжох уздоўж мяжы і хутка наблізіліся да Варшавы. 7 верасьня Рыдзь-Сьміглы са штабам эвакуяваўся ў Берасьцейскую крэпасьць. 9-16 верасьня нямецкія войскі акружылі польскія часткі на ўсход ад Варшавы, ліквідавалі вынікі польскага контрудару паміж рэкамі Вісла і Бзура. 14 верасьня немцы захапілі акружаную імі ваенна-марскую базу Гдыня (яе паўночны ўчастак Аксыўе капітуляваў 18 верасьня).

Паход савецкіх войскаў супраць Польшчы

Разьмяшчэньне сілаў пасьля савецкага ўварваньня
Асноўны артыкул: Савецкае ўварваньне ў Польшчу

Нямецкае кiраўнiцтва падштурхоўвала савецкi бок хутчэй выступiць супраць Польшчы, каб ускласцi адказнасьць за вайну i на СССР. Але Сталін, каб стварыць уражаньне нэўтралiтэту, адцягваў выступленьне. Толькi 17 верасьня 1939 г., калi польская армiя ў цэлым была разьбiтая, савецкi ўрад аддаў распараджэньне камандаваньню Чырвонай Армii перайсьцi мяжу i «ўзяць пад сваю абарону жыцьцё i маёмасьць насельнiцтва Заходняй Украiны i Заходняй Беларусi».

Сканчэньне вайны

У ноч на 18 верасьня польскі ўрад пакінуў краіну.

Нямецкія войскі завяршылі заваяваньне Польшчы. 28 верасьня капітулявалі абаронцы Варшавы, 29 верасьня — цьвердзі Модлін, 2 кастрычніка — паўвострава Хель. Пасьля абарончых баёў 2-5 кастрычніка пад горадам Коцк 6 кастрычніка капітулявала самадзейная апэратыўная група «Палесьсе» пад камандаваньнем генэрала Ф. Клеебэрга, у склад якой уваходзілі маракі польскай Пінскай флятыліі.

Вынікі кампаніі

У ходзе Польскай кампаніі Нямеччына страціла каля 45 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 1 тыс. танкаў і бронемашынаў, 700 самалётаў і іншую тэхніку. Польшча страціла каля 200 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 700 тыс. палоннымі (зь іх было 70 тыс. беларусаў).

Вонкавыя спасылкі

Польская кампанія 1939 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA Шаблён:Link FA