Зборная Гішпаніі па футболе: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: ckb:هەڵبژاردەی تۆپی پێی ئیسپانیا |
д Робат: no:Spanias herrelandslag i fotball зьяўляецца абраным артыкулам |
||
Радок 132: | Радок 132: | ||
[[Катэгорыя:Зборная Гішпаніі па футболе| ]] |
[[Катэгорыя:Зборная Гішпаніі па футболе| ]] |
||
{{Link FA|no}} |
|||
[[als:Spanische Fussballnationalmannschaft der Männer]] |
[[als:Spanische Fussballnationalmannschaft der Männer]] |
Вэрсія ад 07:46, 28 верасьня 2012
Гішпанія | |||||
Фэдэрацыя | Фэдэрацыя футболу Гішпаніі | ||||
---|---|---|---|---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
Трэнэр | Вісэнтэ дэль Боске | ||||
Капітан | Альвара Марата | ||||
Найбольш гульняў | Ікер Касыльляс (137) | ||||
Найлепшы бамбардзір | Давід Вільля (51) | ||||
Першая гульня | |||||
Гішпанія 1:0 Данія (Антвэрпэн, Бэльгія; 28 жніўня 1920) | |||||
Самая буйная перамога | |||||
Гішпанія 13:0 Баўгарыя (Мадрыд, Гішпанія; 21 траўня 1933) | |||||
Самая буйная параза | |||||
Італія 7:1 Гішпанія (Амстэрдам, Нідэрлянды; 4 чэрвеня 1928) Ангельшчына 7:1 Гішпанія (Лёндан, Ангельшчына; 9 сьнежня 1931) | |||||
Чэмпіянат сьвету | |||||
Удзел | 13 (упершыню: 1934) | ||||
Дасягненьні | Чэмпіёны (2010) | ||||
Чэмпіянат Эўропы | |||||
Удзел | 9 (упершыню: 1964) | ||||
Дасягненьні | Чэмпіёны (1964, 2008, 2012) | ||||
|
Алімпійскія ўзнагароды | ||
футбол | ||
Золата | 1992 | |
Срэбра | 1920 | |
Срэбра | 2000 |
Спартовыя ўзнагароды | ||
Чэмпіянаты Эўропы па футболе | ||
Золата | Гішпанія-1964 | |
Срэбра | Францыя-1984 | |
Золата | Аўстрыя/Швайцарыя-2008 | |
Золата | Польшча/Украіна-2012 |
Збо́рная Гішпа́ніі па футбо́ле — прадстаўляе Гішпанію на міжнародных матчах і турнірах па футболе. Кіруецца і кантралюецца Фэдэрацыяй футболу Гішпаніі. Дзейныя чэмпіёны сьвету і Эўропы пасьля перамогаў на чэмпіянаце сьвету — 2010 і чэмпіянаце Эўропы — 2012.
Гісторыя
Гішпанская футбольная ліга адна з наймацнейшых у сьвеце. У ёй прымаюць удзел такія знакамітыя клюбы, як Рэал Мадрыд, Барсэлёна, Атлетыка Мадрыд, Валенсія і іншыя. У Гішпаніі гуляюць шматлікія зоркі сусьветнага футболу, дзякуючы якім лепшыя клюбы краіны дамінуюць у эўрапейскіх клюбных турнірах.
У той жа час, гішпанскім гульцам вельмі цяжка прабіцца ў асноўны склад сваіх клюбаў, што дрэнна адбіваецца на гульні зборнай Гішпаніі. Акрамя таго жыхары каралеўства гістарычна разрознены на лягеры, якія паміж сабой варагуюць, што таксама зьяўляецца нэгатыўным фактарам для баявога духу футбалістаў зборнай і заўзятараў. Некаторыя гульцы адмаўляюцца выступаць за зборную Гішпаніі, шматлікія фаны не наведваюць матчы зборнай, аддаючы перавагу заўзець толькі за свае лякальныя клюбы.
Улічваючы сілу гішпанскай лігі і прысутны патэнцыял гульцоў, юнацкія і моладзевыя зборныя краіны выступаюць вельмі пасьпяхова, становячыся чэмпіёнамі сьвету і Эўропы, зборная Гішпаніі традыцыйна належыць да наймацнейшых камандаў Эўропы і выступае ў ролі фаварыта на буйных першынствах.
Характарыстыка
Стыль гульні зборнай: цьвёрды, атакавалы, гульня ў кароткі і доўгі пас. Слабое месца каманды — нядосыць стабільная абарона, у нападзе гішпанцам не заўсёды хапае імпульсіўнасьці і прабіўной моцы. Гішпанцы неаднаразова і зь пераменным посьпехам былі ўдзельнікамі пасьляматчавых пэнальці.
Статыстыка выступаў на ЧС
Чэмпіёны | 2010 |
4 месца | 1950 |
1/4 | 1934, 1986, 1994, 2002 |
1/8 | 1990, 2006 |
2-і круг | 1982 |
групавы этап | 1962, 1966, 1978, 1998 |
Статыстыка выступаў на ЧЭ
Чэмпіён Эўропы | 1964, 2008, 2012 |
Віцэ-чэмпіён | 1984 |
1/4 | 1996, 2000 |
падгрупа | 1988, 2004 |
Вядомыя футбалісты
- Эміліё Бутрагеньё
- Рыкарда Самора
- Фэрнанда Ера
- Хасэ Антоніё Камача
- Мічэл
- Мігель Анхель Надаль
- Альфрэда ды Стэфана
- Луіс Суарэс
- Андоні Субісарэта
- Луіс Энрыке
- Хасэп Гуардыёла
- Раўль Гансалес Бланка
- Чаві Эрнандэс
- Абэларда
- Хуан Карлас Валерон
- Сант'яга Канісарэс
- Карлес Пуёль
- Фэрнанда Мар'ентэс
- Давід Вільля
- Хаакін Санчэс
- Вісэнтэ
- Фэрнанда Торэс
- Франсэск Фабрэгас
- Ісмаэль Урсаіс
- Сэрхіё
- Мічэль Сальгада
- Ян Эльгера
Вонкавыя спасылкі
Зборная Гішпаніі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў