Земнаводныя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат дадаў: hy:Երկկենցաղներ
д Робат: ast:Amphibia зьяўляецца абраным артыкулам
Радок 109: Радок 109:
{{Link GA|es}}
{{Link GA|es}}
{{link FA|fi}}
{{link FA|fi}}
{{Link FA|ast}}


[[kbd:Амфибиэхэр]]
[[kbd:Амфибиэхэр]]

Вэрсія ад 06:03, 28 верасьня 2012

Земнаводныя
Рапуха Bufo periglenes
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаЗемнаводныя
Бінамінальная намэнклятура
Amphibia

Земнаводныя або амфібіі[1] (па-лацінску: Amphibia) — адна з клясаў хрыбетных жывёлаў. Налічвае прыкладна 5 тысяч відаў. Гэта фактычна першыя наземныя хрыбетнікі, якія, праўда, яшчэ не зусім парвалі з вадзяным асяродзьдзем, падчас індывідуальнага разьвіцьця яны праходзяць вадзяную стадыю, на якой маюць жабры і жывуць у вадзе, а сталыя асобіны, як дадатковы орган дыханьня выкарыстоўваюць пакрытую сьлізам скуру і жывуць на сушы.

Самыя раннія земнаводныя эвалюцыянавалі ў дэвонскі пэрыяд ад лопасьцепёрых рыбаў, якія выкарыстоўвалі свае моцныя, кастлявыя рэбры як сродак перамяшчэньня на сушы[2]. Земнаводныя былі галоўнымі драпежнікамі ў каменнавугальны й пэрмскі пэрыяды[3], але пазьней яны сутыкнуліся з канкурэнцыяй з боку іхных нашчадкаў, рэптылій, якія былі лепш прыстасаваныя да жыцьця на сушы. Шматлікія віды земнаводныя вымерлі падчас масавага пэрмскага выміраньня.

Апісаньне

Земнаводнымі былі першыя наземныя хрыбетныя, якія захоўваюць цесную сувязь з водным асяродзьдзем. Размнажаюцца ў вадзе, у частцы відаў, у прыватнасьці, распаўсюджанай у Карпатах саламандры, вядома яйкажыванараджэньне. У працэсе індывідуальнага разьвіцьця земнаводныя праходзяць стадыю воднай лічынкі, што дыхае жабрамі. У дарослых, акрамя лёгкіх, у якасьці дадатковага воргана дыханьня выкарыстоўваецца скура, пакрытая сьлізьзю, што таксама сьведчыць пра іхную цесную сувязь зь вільготнымі біятопамі.

Усе земнаводныя праходзяць стадыю мэтамарфозу, гэта значыць, працэс пераўтварэньня воднай лічынкі ў дарослую наземную жывёлу. Гэтак жа як рыбы й рэптыліі, яны працягваюць расьці на працягу ўсяго жыцьця, і не могуць падтрымліваць тэмпэратуру цела адрознай ад тэмпэратуры навакольнага асяродзьдзя.

Земнаводныя паўсталі ня менш за 300 млн гадоў таму й за часы існаваньня сталі досыць распаўсюджанымі — месцы іхнага пражываньня надзвычай разнастайныя, а дыяпазон прыстасаваньня вельмі шырокі.

Сучасныя земнаводныя групуюцца на тры групы:

Усе земнаводныя зьяўляюцца важнымі кампанэнтамі экасыстэм і індыкатарамі стану асяродзьдзя. Многія зь іх зьяўляюцца аб'ектам промыслу. Рапухі шырока выкарыстоўваюцца ва ўсіх лябараторыях сьвету. Удзячныя дасьледнікі паставілі ім помнікі ў Парыжы й Токіё. Першымі касманаўтамі сярод хрыбетных таксама былі рапухі.

Характарыстыка

Скурныя пакровы

Усе земнаводныя маюць гладкую тонкую скуру, параўнальна лёгка пранікальную для вадкасьцяў і газаў. Будова скуры характэрна для хрыбетных жывёлаў: вылучаецца шматслаёвы эпідэрміс і ўласна скура (корыюм). Скура багатая скурнымі залозамі, якія вылучаюць сьлізь. У некаторых сьлізь можа быць атрутнай або той, якая палягчаць газаабмен. Скура зьяўляецца дадатковым ворганам газаабмену, таму яна забясьпечаная густой сеткай капіляраў.

Рагавыя ўтварэньні вельмі рэдкія, таксама рэдкія й акасьцяненьні скуры: у Ephippiger aurantiacus і рагатай рапухі віду Ceratophrys dorsata маецца косткавая плястынка ў скуры сьпіны, у бязногіх земнаводныхлускавінкі; ў рапухі часам пад старасьць адкладваецца вапна ў скуры[4].

Шкілет

Цела падзелена на галаву, тулава, хвост (у хвастатых) і пяціпальцыя канцавіны. Галава рухомая, злучаная з тулавам.

Шкілет падзелены на аддзелы:

  • Восевы шкілет (хрыбетнік);
  • Шкілет галавы (чэрап);
  • Шкілет парных канцавіаў.

У хрыбетніку вылучаюць 4 аддзелы: шыйны, тулавы, крыжавы й хваставы. Колькасьць хрыбтоў вагаецца ад 7 у бясхвосты да 200 у бязногіх земнаводных.

Шыйны хрыбет рухома прычэпліны да патылічнага аддзелу чэрапа, што забясьпечвае рухомасьць галавы. Да тулавых хрыбтоў прымацоўваюцца рэбры, акрамя бясхвостых, у якіх яны адсутнічаюць. Адзіны крыжавы хрыбет злучаны з тазавым поясам. У бясхвостых хрыбты хваставога аддзела зрастаюцца ў адну костку. Плоскі й шырокі чэрап злучаны з хрыбетнікам пры дапамозе двух вырасткаў, утвараных патылічным косткамі.

Шкілет канцавінаў утвораны шкілетам поясу канцавінаў і шкілетам свабодных канцавінаў. Плечавы пояс ляжыць у тоўшчы мускулатуры й уключае парныя лапаткі, раменьніцу й крумкачыную косткі, злучаныя з грудзінай. Шкілет пярэдніх канцавінаў складаецца з пляча (плечавая костка), перадплечча (прамянёвая й локцевая косткі) і пэндзля (косткі прыдалоньня, далоні і фалянгі пальцаў). Тазавы пояс складаецца з парных падуздышных сэдалішных і лабковых костак, зрослых паміж сабой. Ён прымацаваны да крыжавога хрыбта праз падуздышныя косткі. У склад шкілета задняй канцавіны ўваходзяць сьцягно, галёнка (вялікая й малая галёначнай косткі) і ступня. У бясхвостых земнаводных косткі перадплечча й галёнкі зьліваюцца. Усе косткі задняй канцавіны моцна падоўжаныя, утвараючы магутныя рычагі для перасоўваньня скокам.

Крыніцы

  1. ^ Амфібіі, або земнаводныя // Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. — ISBN 985-11-0067-6
  2. ^ Waikato - Evolution of amphibians. sci.waikato.ac.nz
  3. ^ Прэгістарычныя амфібіі // Prehistoric amphibians. About.com
  4. ^ Земноводные // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4
  • Жизнь животных. Т. 4, ч. 2. Земноводные, пресмыкающиеся. — М.: Просвещение, 1969.

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA