Яўген Кулік: розьніца паміж вэрсіямі
д →Творчасьць: злучнасьць |
д робат: перанос катэгорыі з Катэгорыя:Пахаваныя па Кальварыйскіх могілках у Катэгорыя:Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках; (задань... |
||
Радок 38: | Радок 38: | ||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кулік, Яўген}} |
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Кулік, Яўген}} |
||
[[Катэгорыя:Беларускія мастакі і мастачкі]] |
[[Катэгорыя:Беларускія мастакі і мастачкі]] |
||
[[Катэгорыя:Пахаваныя |
[[Катэгорыя:Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках]] |
||
[[be:Яўген Кулік]] |
[[be:Яўген Кулік]] |
Вэрсія ад 01:15, 24 верасьня 2012
Яўген Сяргеевіч Кулік | |
Дата нараджэньня | 31 кастрычніка 1937 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 12 студзеня 2002 |
Месца сьмерці | Менск |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Менская мастацкая вучэльня (1957), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1963) |
Месца вучобы | |
Занятак | жывапіс, графіка |
Плынь | этнаграфізм («На Паддашку») |
Працы | «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны» (1974), малюнкі-рэканструкцыі «Замкі Беларусі» (1977), аркушы «На куцьцю», паводле Янкі Купалы (1982) і «Памяці Алены Кіш» (1983) |
Яўге́н Сярге́евіч Кулі́к (31 кастрычніка 1937 — 12 студзеня 2002) — беларускі мастак паваеннага пэрыяду.
Нарадзіўся ў Менску. Па вайне скончыў Менскую мастацкую вучэльню, а пасьля тагачасны Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Ад 1963 ён браў удзел у мастацкіх выставах. Майстэрня Куліка, што знаходзілася ў Менску насупраць будынку КДБ, стала ў 1960-ыя гады нацыянальным асяродкамі сталіцы і атрымала назоў «На паддашку».
Творчасьць
Вельмі вядомы яго графічныя нізкі «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны», «Замкі Беларусі», «Паўстаньне 1863 г. у Беларусі». У 1970—80-ыя гады займаўся кніжнай графікай, аформіў дзясяткі кніжак, і найлепшымі зь іх былі: «Слова аб палку Ігаравым», «Ад гоману бароў» Александровіча, «Мушка-зелянушка і Камарык-насаты тварык» Багдановіча, «Сонечны клубочак» Зуёнка. Але сапраўдным шэдэўрам Яўгена Куліка сталася кніга «Песьня пра зубра» Міколы Гусоўскага.
У 1991-ым годзе, разам з Уладзімерам Крукоўскім, стаў адным з аўтараў мадэрнізаванага варыянту гербу «Пагоня».
Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Менску. У лістападзе 2005 году на могілках быў адктыты помнік Куліку.[1]
Крыніцы
- ^ Альгерд Невяроўскі, На Кальварыйскіх могілках Менску адкрыты помнік мастаку Яўгену Куліку // Радыё Свабода, 06 лістапада 2005 г.
Вонкавыя спасылкі
- Сяргей Харэўскі. Мастацтва таталітарызму
- «Наша Ніва». Стаў часткай гісторыі
- Уладзімер Арлоў, Яўген Кулік // Радыё Свабода, 31 кастрычніка 2006 г.
- Пётра Васілеўскі, Кулік Яўген