Бітва пры Штатлёне: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
д r2.7.1) (робат дадаў: es:Batalla de Stadtlohn
Радок 10: Радок 10:
[[de:Schlacht bei Stadtlohn]]
[[de:Schlacht bei Stadtlohn]]
[[en:Battle of Stadtlohn]]
[[en:Battle of Stadtlohn]]
[[es:Batalla de Stadtlohn]]
[[fr:Bataille de Stadtlohn]]
[[fr:Bataille de Stadtlohn]]
[[it:Battaglia di Stadtlohn]]
[[it:Battaglia di Stadtlohn]]

Вэрсія ад 04:51, 20 верасьня 2012

Бітва пры Штатлёне

Бітва пры Штатлёне адбылася 6 жніўня 1623 году паміж пратэстанцкім войскам пад кіраўніцтвам Крыстыяна Браўншвайскага і войскам Каталіцкай лігі пад кіраўніцтвам Яна Тэрцы фон Тыльлі і скончылася паразай войска пратэстантаў.

Летам 1623 году Крыстыян няўдала спрабаваў заняць Ніжнюю Саксонію і пераўтварыць яе ў базу для нападаў на войскі каталікоў. Але пасьля няўдачы з 15 000 жаўнерамі вырашыў накіравацца ў Нідэрлянды, дзе зьбіраўся сустрэцца з Фрыдрыхам V Вітэльбахам і яго жонкай Элізабэтай Сьцюарт. Ранкам 6 жніўня недалёка ад галяндзкай мяжы войска Крыстыяна спаткала войска Каталіцкай лігі пад кіраўніцтвам фон Тыльлі. Крыстыян паставіў сваё войска на абкружаным багнамі ўзгорку. Выгадная абаронная пазыцыя аднак ня мела вялікага значэньня таму што каталіцкае войска мела перавагу ў колькасьці і мела большы баявы вопыт. Атака войскаў лігі каштавала пратэстантам вялікіх страт. Амаль трэцяя частка войска Крыстыяна была забітая ці трапіла ў палон. Аднак страты каталіцкага войска былі таксама вялікія і вымусілі Тыльлі прыпыніць атакі. Крыстыян здолеў з 5000 жаўнерамі адыйсьці да Нідэрляндаў заставіўшы каталікам ўвесь абоз.