Пояс Койпэра: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат зьмяніў: mk:Кајперов појас
д r2.7.2) (робат зьмяніў: no:Kuiperbeltet
Радок 190: Радок 190:
[[nl:Kuipergordel]]
[[nl:Kuipergordel]]
[[ja:エッジワース・カイパーベルト]]
[[ja:エッジワース・カイパーベルト]]
[[no:Kuiper-legemer]]
[[no:Kuiperbeltet]]
[[nn:Kuiperbeltet]]
[[nn:Kuiperbeltet]]
[[oc:Cencha de Kuiper]]
[[oc:Cencha de Kuiper]]

Вэрсія ад 22:23, 16 верасьня 2012

Вядомыя аб'екты Сонечнай сыстэмы ў праекцыі на экліптыку. Добра бачны пояс Койпэра

По́яс Ко́йпэра, або пояс Эджварта—Койпэра — вобласьць Сонечнай сыстэмы за арбітай Нэптуна (30 а. а. ад Сонца) прыблізна да адлегласьці 50 а. а. У гэтай вобласьці разьмешчаная вялікая колькасьць плянэтоідаў, самым вядомым (але ня самым буйным) зь якіх зьяўляецца Плютон.

Верхняя мяжа абраная па рэзкім падзеньні колькасьці назіраeмых аб'ектаў. Чыньнік гэтага невядомы, магчыма, прастора «выхайваецца» аб'ектам прыблізна зямной масы.

Аб'екты пояса Койпэра рухаюцца прыблізна ў плоскасьці арбіт плянэт, у адрозьненьне ад аб'ектаў аблокі Аорта, якія, як мяркуецца, разьмеркаваныя ў выглядзе сфэры вакол Сонечнай сыстэмы.

Кэнэт Эджварт у 1949 годзе выказаў здагадку, што за арбітай Нэптуна павінен існаваць пояс невялікіх целаў, крыніца камэт, але доўгі час у гэтым рэгіёне не было вядома ніводнага аб'екта, акрамя Плютона (адкрыты ў 1930) і яго спадарожніка Харона (адкрыты ў 1978). Здагадкі аб існаваньні за арбітай Нэптуна шматлікіх малых ледзяных астэроідаў (неадметных у тэлескопы таго часу), неаднаразова выказвалі з 1930 па 1980 і іншыя астраномы — амэрыканцы Леанард і Уіпл, уругваец Фэрнандэс. У 1951 Джэрард Койпэр пісаў, што калі ў раёне арбіты Плютона некалі існавалі невялікія целы, то яны павінныя былі зрушыцца ў вельмі аддаленыя вобласьці, а прастора, непасрэдна прылеглая да Плютона, — вольная ад касьмічных цел. Нягледзячы на такі погляд Койпэра, яго імя замацавалася за поясам, існаваньне якога ён адмаўляў. Міжнародны астранамічны зьвяз (МАЗ) рэкамэндуе зваць астэроіды вонкавага пояса проста транснэптунавымі аб'ектамі, гэта значыць разьмешчанымі за арбітай восьмай плянэты — Нэптуна. Такое пазначэньне адпавядае геаграфіі Сонечнай сыстэмы і ніяк не зьвязанае зь якімі-небудзь навуковымі гіпотэзамі мінулых гадоў.

У жніўні 1992 Дэвід Джуіт і Джэйн Лу адкрылі першы пасьля Плютона транснэптунавы аб'ект — плянэтоід (15760) 1992 QB1. У сакавіку 1993 было выяўлена другое нябеснае цела, да 1996 году іх было ўжо 32.

Да 2005 году стала вядома больш 800 аб'ектаў транснэптунавага пояса, якія дзеляцца на наступныя катэгорыі:

  • Клясычныя аб'екты маюць прыблізна кругавыя арбіты зь невялікім нахілам, не зьвязаныя з рухам плянэт. Такія аб'екты часам завуць «к’юбівана» ў гонар першага прадстаўніка 1992 QB1.

Мяркуецца, што аб'екты пояса Койпэра па складзе ўяўляюць сабой лёд зь невялікімі прымешкамі арганічных рэчываў, гэта значыць блізкія да камэтнага рэчыва.

Сукупная маса насельніцтва пояса Койпэра ў сотні разоў перавышае масу пояса астэроідаў, аднак, як мяркуецца, істотна саступае масе аблокі Аорта.

Найбуйнейшыя аб'екты пояса Койпэра

Нумар Назва Экватарыяльны
дыямэтар (км)
Вялікая паўвось,
а. а.
Пэрыгелій,
а. а.
Афелій,
а. а.
Адкрыты Зацемкі
136199 Эрыс 2300-2500 67,71 37,81 97,61 2005  
134340 Плютон 2320 39,48 29,6 49,3 1930 [1]
  Санта (Santa) = 2003 EL61 ~1600 43,34 35,16 51,52 2005  
90337 Сэдна (Sedna) 1180-1800 502 76,0 928 2003 [2]
  2005 FY9 1100-1700 45,64 38,71 52,57 2005  
90482 Аркус (Orcus) ~1600 39,45 30,8 48,1 2004 Плютына
134340 I Харон 1270 39,48 29,6 49,3 1978 [1]
50000 Квавар (Quaoar) 1260±190 43,4 41,9 44,9 2002  
20000 Варуна (Varuna) 936±300 43,07 40,9 45,3 2002  
55637 2002 UX25 ~910 42,56 36,5 48,7 2002  
55565 2002 AW197 890±120 47,47 41,3 53,7 2002  
28978 Іксіён (Ixion) <822 39,49 30,0 49,1 2001 Плютына

Зацемкі:

  1. Плютон і Харон утвараюць падвойную сыстэму.
  2. Ня ўсе дасьледнікі ўключаюць Сэдну ў пояс Койпэра, шматлікія лічаць яе аб'ектам аблокі Аорта.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Пояс Койпэрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA