Анані Дзякаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, артаграфія
д r2.7.2) (робат дадаў: be:Ананій Іванавіч Дзякаў
Радок 26: Радок 26:
[[Катэгорыя:Памерлі 29 кастрычніка]]
[[Катэгорыя:Памерлі 29 кастрычніка]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1937 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1937 годзе]]

[[be:Ананій Іванавіч Дзякаў]]

Вэрсія ад 14:56, 13 верасьня 2012

Анані Іванавіч Дзякаў (1 кастрычніка 1896, в. Багданаўка Мсьціслаўскага павету, цяпер Мсьціслаўскі раён Магілёўскай вобласьці29 кастрычніка 1937, Менск, турма НКВД) — дзяржаўны дзяяч, пэдагог, рэктар БДУ.

Біяграфія

Паходзіў зь сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу.

Удзельнічаў у 1-й сусьветнай вайне. За мужнасьць у баях атрымаў афіцэрскае званьне. У 1918 годзе ўступіў у ВКП(б), узначаліў Вяземскі зямельны аддзел. У 1919—1923 служыў у Чырвонай арміі (камандзір роты). З 1923 — намесьнік старшыні Мсьціслаўскага павятовага выканкаму. У 1924 годзе прызначаны намесьнікам старшыні (потым старшынём) Магілёўскага акруговага выканкаму.

У ліпені 1928 году накіраваны на вучобу ў Прамысловую акадэмію ў Маскву, але вучыцца не давялося — быў пры­значаны намесьнікам старшыні (пазьней старшынём) Віцебскага выканкаму. У 1930—1934 вучыўся ў Маскве ў Інстытуце чырвонай прафэсуры.

Зь лютага 1934 — намесьнік рэктара, рэктар БДУ. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. З восені 1935 году загадчык аддзелу ЦВК БССР. У ліпені 1936 прызначаны наркамам асьветы БССР.

Арыштаваны 11 траўня 1937 году ў Менску па адрасе: вул. Горкага, д. 21/52, кв. 24. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў галіне народнай асьве­ты» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 году. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 3 красавіка 1957. Асабовая справа Д. № 10175-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі