Міхаіл Русы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: be:Міхаіл Іванавіч Русы; касмэтычныя зьмены
Радок 102: Радок 102:


{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Русы, Міхаіл}}
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Русы, Міхаіл}}

[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Асобы па альфабэце]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне]]
Радок 109: Радок 110:
[[Катэгорыя:Палітыкі мясцовага кіраваньня Рэспублікі Беларусь]]
[[Катэгорыя:Палітыкі мясцовага кіраваньня Рэспублікі Беларусь]]


[[be:Міхаіл Іванавіч Русы]]
[[pl:Michaił Rusy]]
[[pl:Michaił Rusy]]

Вэрсія ад 20:37, 9 верасьня 2012

Міхаіл Русы
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі
20 траўня 2010 — 10 красавіка 2012[1]
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Сямён Шапіра
Наступнік: Леанід Заяц
Міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі
6 лютага 2001 — 10 ліпеня 2003
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Уладзімер Ярмошын (да 1 лістапада 2001), Генадзь Навіцкі
Папярэднік: Вадзім Папоў
Наступнік: Зянон Ломаць
Міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі
27 кастрычніка 1994 — 6 лютага 2001
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Чыгір (да 18 лістапада 1996), Сяргей Лінг (да 18 лютага 2000), Уладзімер Ярмошын
Папярэднік: Анатоль Дарафееў
Наступнік: Лявонці Харужык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 23 лістапада 1954 (69 гадоў)

Вароніна, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:

Міхаіл Русы (нарадзіўся 23 лістапада 1954 году, вёска Вароніна Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці) — беларускі палітык, старшыня Аграрнай партыі[2], намесьнік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь[1], былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі, былы міністар сельскай гаспадаркі[1].

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1977), Менскую вышэйшую партыйную школу (1989). Служыў у арміі.

19771983 — працаваў у калгасе імя Леніна Жыткавіцкага раёну галоўным аграномам, намесьнікам старшыні, старшынём калгасу.

19831985 — першы намесьнік старшыні Кармянскага райвыканкаму, начальнік управы сельскай гаспадаркі.

19851987 — сакратар Кармянскага райкаму КПБ.

19871991 — інструктар ЦК КПБ, першы сакратар Стаўбцоўскага райкаму КПБ.

19911994 — старшыня Камітэту па зямельнай рэформе і землеўпарадкаваньні пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 27 кастрычніка 1994 г. займаў пасаду міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь.

З 6 лютага 2001 г. — міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня.

Загадам прэзыдэнта Республікі Беларусь № 303 ад 10 ліпеня 2003 году вызвалены з пасады міністра сельскае гаспадаркі і харчаваньня з фармулёўкай «за невыкананьне даручэньняў кіраўніка дзяржавы пра забесьпячэньне поўнае і своечасовае выплаты заработнай платы працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэньні запазычанасьці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсыфікацыю справаздачных дадзеных па гэтых пытаньнях».

20032004 — дарадца аддзяленьня амбасады Беларусі ў Расеі (Санкт-Пецярбург).

16 лістапада 2004 году прызначаны старшынём Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрных пытаньнях.

15 сакавіка 2008 году быў абраны старшынём Аграрнай партыі замест Міхаіла Шыманскага.[2] За яго прагаласавала 100% дэлегатаў на V зьезьдзе партыі.

На парлямэнцкіх выбарах 2008 году балятаваўся ад Жыткавіч і перамог.[3] Працаваў старшынём Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалёгіі і прыродакарыстаньні.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі