Хвароба: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: ky:Оору
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: hy:Հիվանդություն
Радок 59: Радок 59:
[[io:Morbo]]
[[io:Morbo]]
[[id:Penyakit]]
[[id:Penyakit]]
[[hy:Հիվանդություն]]
[[ia:Maladia]]
[[ia:Maladia]]
[[is:Sjúkdómur]]
[[is:Sjúkdómur]]

Вэрсія ад 14:16, 8 верасьня 2012

Шчыльнасьць новых выяўленых захворваньняў на сухоты

Хвароба (па-лацінску: Morbus) — гэта парушэньне нармалёвай (аптымальнай) жыццядзейнасьці, працаздольнасьці, сацыяльна карыснай дзейнасьці, працягласьці жыцьця арганізму й ягонай здольнасьці адаптавацца да зьменлівых умоваў вонкавага й унутранага асяродьдзяў пры адначасовай актывізацыі ахоўна-кампэнсатарна-прыстасоўвальных рэакцыяў і мэханізмаў, якое ўзьнікае ў адказ на дзеяньне патагенных фактараў.

Хвароба можа быць выклікана зьнешнімі фактарамі, як то інфэкцыйныя захворваньні, ці можа быць выклікана ўнутранай дысфункцыяй, як то аўтаіммунныя захворваньні. Слова «хвароба» часта выкарыстоўваецца больш шырока для абазначэньня любога стану, які выклікае боль, парушэньне, засмучэньне, сацыяльныя праблемы, або сьмерць чалавека. У гэтым шырокім сэнсе панятак часам ўключае ў сябе траўмы, інваліднасьць, парушэньні, сындромы, інфэкцыі, дэвіянтныя паводзіны й атыповыя зьмены структуры й функцыі, у той час як у іншых умовах і для іншых мэтаў яны могуць быць разгледжаны адрознымі катэгорыямі. Захворваньні звычайна ўплываюць на людзей ня толькі фізычна, але й эмацыйна, бо яны здольныя зьмяніць ​​погляд чалавека на жыцьцё.

Сьмерць у выніку хваробы завецца сьмерцю ад натуральных прычынаў. Існуюць чатыры асноўных тыпу захворваньня: патагенныя захворваньні, авітаміноз, спадчынныя захворваньні й фізыялагічныя захворваньні. Захворваньні могуць таксама быць клясыфікаваны як інфэкцыйныя й неінфэкцыйныя захворваньні.

Вонкавыя спасылкі

Хваробасховішча мультымэдыйных матэрыялаў