Клявэсын: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: zh-min-nan:Cembalo
д r2.7.2) (робат зьмяніў: zh:大鍵琴
Радок 74: Радок 74:
[[tr:Klavsen]]
[[tr:Klavsen]]
[[uk:Клавесин]]
[[uk:Клавесин]]
[[zh:羽管键琴]]
[[zh:大鍵琴]]

Вэрсія ад 02:43, 1 верасьня 2012

Францускі клявэсын XVIII стагодзьдзя.

Клявэсы́н (па-італьянску: clavicembalo) — клявішны струнна-шчыпковы музычны інструмэнт. Гуказдабываньне адбываецца націсканьнем на клявішу, пасьля чаго асыгнаваны плектар чапляе струну, гук ваганьняў якой узмацьняецца ў корпусе інструмэнту. Клявэсынавая музыка была распаўсюджаная ў часы эпохі Рэнэсансу і барока. У XVIII стагодзьдзі клявэсын саступіў месца на музычнай сцэне свайму прамому нашчадку — фартэпіяна. У XX стагодзьдзі клявэсын зноў пачаў зьяўляцца на канцэртах клясычнай музыкі, а таксама ў новых (сучасных па стылі) творах і ў масавай культуры.

Гісторыя

Найболей верагодна, што клявэсын быў вынайдзены пад канец Сярэднявечча. У XVI стагодзьдзі італьянскія клявэсынныя майстры рабілі лёгкія інструмэнты са слабым нацяжэньнем. У канцы стагодзьдзя галяндзкая сям’я Рукерс пачала выкарыстоўваць іншую тэхніку: іх клявэсыны мелі цяжэйшую будову, але і гук іх быў болей дынамічны. Яны таксама прапанавалі першы клявэсын з дзьвюмя клявіятурамі: другая выкарыстоўвалася падчас транспазыцыі ў творы.

Напрыканцы XVIII стагодзьдзя фартэпіяна пачало набіраць моц і клявэсын канчаткова зьнік. Выключэньне склала опэра: клявэсын выкарыстоўвалася для акампанаваньня рэчытатыву, але нават тут яго падмяняла фартэпіяна.

Вонкавыя спасылкі

Клявэсынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў