Вітэзслаў Новак: розьніца паміж вэрсіямі
tagged isolated of cluster сіраціна1клястэр6. |
д r2.7.1) (робат дадаў: no:Vítězslav Novák |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
[[nl:Vítězslav Novák]] |
[[nl:Vítězslav Novák]] |
||
[[ja:ヴィーチェスラフ・ノヴァーク]] |
[[ja:ヴィーチェスラフ・ノヴァーク]] |
||
[[no:Vítězslav Novák]] |
|||
[[pl:Vítězslav Novák]] |
[[pl:Vítězslav Novák]] |
||
[[pt:Vítězslav Novák]] |
[[pt:Vítězslav Novák]] |
Вэрсія ад 20:13, 28 жніўня 2012
Вітэзслаў Новак (па-чэску: Vítězslav Novák, імя пры нараджэнні Віктар; 5 сьнежня 1870, Камяніцы над Ліпай — 18 ліпеня 1949, Скуцеч) — чэскі кампазытар, піяніст і музычны пэдагог.
Біяграфія
Віктар Новак нарадзіўся ў сям’і лекара. Бацька музыканта сьпяваў у хоры, маці грала на піяніна. Пасьля сьмерці бацькі сям’я пераехала ў Індржыхаў-Градзец, дзе малады Новак скончыў гімназію, упершыню выступаў перад публікай як піяніст, злажыў першыя песьні і фартэпіянныя п’есы. У 1889 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Праскага ўнівэрсытэту і адначасова ў Праскую кансэрваторыю, дзе яго галоўным настаўнікам па кампазыцыі быў Антанін Дворжак; як піяніст Новак вучыўся ў Ёзэфа Іранэка, сярод іншых яго пэдагогаў былі таксама Карэл Штэкер (контрапункт) і Карэл Кнітль (гармонія). У гэты пэрыяд Новак зьмяніў сваё імя на славянскае Вітэзслаў. Пакінуўшы ўнівэрсытэт, каб засяродзіцца на занятках музыкай, Новак атрымаў кансэрваторскі дыплём у 1893 годзе. Па рэкамэндацыі Ёганэса Брамса ў бэрлінскім выдавецтве Зімрока пачалі публікавацца сачыненьні Новака. З 1896 году Новак інтэнсіўна займаўся зьбіраньнем чэскага музычнага фальклёру.
У 1901—1917 годах нефармальнае кола музыкаў і іншых творчых асоб, якія зьбіраліся ў хаце Новака і атрымаў назву «Подскальскай філярмоніі» (па-чэску: Podskalská filharmonie), стаў адным з галоўных цэнтраў фармаваньня чэскага мадэрнізму. У гэтае кола ўваходзілі, у прыватнасьці, Ёзэф Сук і Вацлаў Таліх. У той жа час у 1909—1920 гг. Новак выкладаў у Праскай кансэрваторыі, дзе сярод яго вучняў былі Яраслаў Кржычка, Отакар Ерэміяш, Карэл Баляслаў Ірак, Алаіс Габана, Ільля Гурнік і многія іншыя чэскія музыкі; у Новака таксама вучыўся ўкраінскі кампазытар Мікалай Калеса.
У міжваенны пэрыяд Новак стаў адным з кіраўнікоў Праскай кансэрваторыі, у 1919—1922 і 1927—1928 гадах займаў пасаду рэктара, быў старшынём музычнага аддзяленьня Чэскай акадэміі навук і мастацтва. Падчас нямецкай акупацыі Чэхаславаччыны ўдзельнічаў у арганізацыі канцэртаў, у якіх выконвалася чэская нацыянальная музыка. У пасьляваенныя гады напісаў вялізныя мэмуары «Пра сябе і іншых» (па-чэску: O sobě a jiných).
Кампазыцыі Новака можна аднесьці да нэарамантызму. У іх праглядаецца ўплыў Дворжака, Брамса і Грыга, а з пункту гледжаньня некаторых дасьледчыкаў, таксама Клёда Дэбюсі і Рыхарда Штраўса.
Творы
- Аркестры: уверцюра Марыша да драмы братоў Мрштыкоў (1899)
- Опэры: Lucerna, Zvíkovský rarášek, Karlštejn, Dědův odkaz
- Балет: Signorina Gioventu (1926—1928), Nikotina (1929)
- Фартэпіяна: варыяцыі на тэму Шумана (1893), Za soumraku (1896), Písně zimních nocí (1903), Exotikon (1911) , Sonáta Eroica (1900), Pan (1910)
- Песьні: Jarní nálady (1900), Melancholie (1901), Údolí nového království (1903), Melancholické písně o lásce (1906), Erotikon (1912), Síla a vzdor (1916—1917), Domov (1941), Jihočeské motivy (1947)