Мацярдушка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: sk:Pamajorán obyčajný выдаліў: ar:مردكوش зьмяніў: et:Harilik pune
д r2.7.2) (робат зьмяніў: fr:Origanum vulgare
Радок 37: Радок 37:
[[eu:Oregano]]
[[eu:Oregano]]
[[fa:پونه کوهی]]
[[fa:پونه کوهی]]
[[fr:Origan]]
[[fr:Origanum vulgare]]
[[gl:Ourego]]
[[gl:Ourego]]
[[hr:Mravinac]]
[[hr:Mravinac]]

Вэрсія ад 18:31, 27 жніўня 2012

Мацярдушка
Origanum vulgare

Мацярдушка (па-лацінску: Origanum vulgare) — шматгадовая травяністая расліна сямейства губакветных.

Вышыня да 50 см з маленькімі авальным лісцем і ружовымі кветкамі. Расце па ўсёй Беларусі, пераважна на ўскрайках лясоў, на пагорках з сухой, вапнавай асновай. Народныя назвы: мацярынка, бабіна душыца (раней вельмі шырока ўжывалася пры жаночых захворваньнях), душанка, пчалалюб. Блізкая сваячка маярану, таму яшчэ называлася «дзікі маяран». Можна ўжываць у тых самых стравах. Трава змяшчае эфірны алей, дубільныя рэчывы і вітамін C.

У сучаснай беларускай кулінарыі амаль не выкарыстоўваецца. Лісьце мацярдушкі можна дадаваць у супы (напрыклад, гарохавы), да баранавай пячонкі, вэнджаных кілбас, да страў з яек, салаты з садавіны (асабліва фасолі). Вельмі папулярная прыправа ў Італіі, адзін з сімвалаў італьянскай кухні (лісьце дадаюць у соўсы, салаты з памідораў, баклажанаў, цукіні і іншыя, прыпраўляюць стравы з марской рыбы і мяса, апроч бараніны; абавязковы кампанент сапраўднай піцы), а таксама ў Францыі, Грэцыі, вядомая з антычнасьці. Грэцкая назва oregano (таксама гандлёвая назва на міжнародным рынку) азначае «радасьць гор».

Даўней шырока ўжываўся ў народным побыце Беларусі, Украіны і іншых славянскіх краін: некалькі сьцяблоў мацярдушкі клалі ў бочку пры засолцы агуркоў, адвар травы дадавалі ў квас, сухой травой абкурвалі глечыкі з-пад малака, у хатнім піваварстве ўжывалі заміж хмелю, пучкі развешвалі па сьценах шляхецкіх абораў дзеля дэзінфекцыі. Перад заваркай кветкі разам са сьцяблом разміналі.

Адвар мацярдушкі — папулярны сродак як народнай, так і афіцыйнай мэдыцыны (ад захворваньняў нэрвовай сыстэмы, ворганаў страваваньня); яго пілі і ў якасьці гарбаты. Эфірны («хмелевы») алей з мацярдушкі ужываецца для араматызацыі мыла, губной памады, зубной пасты. Зьбіраюць у пэрыяд цьвіценьня разам з кветкамі; спэцыфічныя смак і водар найлепш разьвіваюцца пры інтэнсыўным сонечным асьвятленьні, таму яны больш выражаныя ў імпартнага прадукту, чым у мацярдушкі, вырашчанай у нашых шыротах.

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»

Вонкавыя спасылкі

Мацярдушкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў