Фляндрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 138: Радок 138:


[[ar:الإقليم الفلامندي]]
[[ar:الإقليم الفلامندي]]
[[be:Фламандскі рэгіён]]
[[bg:Фламандски регион]]
[[bg:Фламандски регион]]
[[et:Flandria]]
[[et:Flandria]]

Вэрсія ад 08:20, 24 жніўня 2012

Фляндрыя
Vlaanderen

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Бэльгія
Статус суб’ект фэдэрацыі
Адміністрацыйны цэнтар Брусэль
Найбольшы горад Антвэрпэн
Іншыя буйныя гарады Гент, Бруге, Лёвэн
Дата ўтварэньня 1237 год
Міністар-прэзыдэнт Kris Peeters
Афіцыйныя мовы нідэрляндзкая
Насельніцтва (2008) 6 161 600
Шчыльнасьць 442 чал./км²
Плошча 13,522 км² (44.29%)
Месцазнаходжаньне Фляндрыі
Фляндрыя на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+1
Код ISO 3166-2 BE-VLG
https://www.vlaanderen.be/fr, https://www.vlaanderen.be/nl Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Фля́ндрыя (па-нідэрляндзку: Vlaanderen; па-француску: Flandre) ці Флямандзкі рэгіён Бэльгіі (па-нідэрляндзку: Vlaams gewest van België, па-француску: Région flamande) зьяўляецца суб’ектам фэдэрацыі разам з Брусэльскаю сталічнаю акругай ды Валёніяй. Фляндрыя знаходзіцца на поўначы Бэльгіі і мае плошчу 13,522 км² (44,29% усёй краіны).

Фляндрыя складаецца зь пяці правінцыяў, дзе размаўляюць на нідэрляндзкай мове.

Варта зьвярнуць увагу на тое, што тэрмін «Фляндрыя» часам выкарыстоўваецца як назва гістарычнага рэгіёну, межы якога не супадаюць зь межамі сучаснае адміністрацыйнае адзінкі Бэльгіі. Так, у склад Флямандзкага герцагства ўваходзілі землі, якія цяпер належаць Францыі ды Нідэрляндам.

Фляндрыя паходзіць з назвы графства Фляндрыя, а само імя графства ўпершыню згадваецца ў 1237 року. Этымалягічна слова зьвязанае з ‘Flandr’, што на старанідэрляндзкае мове літаральна значыць «той, які затоплены/затопленае месца»[1].

Адміністрацыйны падзел

Пяць правінцыяў Фляндрыі:

  1. Правінцыя Антвэрпэн
  2. Правінцыя Лімбург
  3. Правінцыя Ўсходняя Фляндрыя
  4. Правінцыя Флямандзкі Брабант
  5. Правінцыя Заходняя Фляндрыя

Правінцыі, у сваю чаргу, падзяляюцца на муніцыпалітэты.

Брусэльская сталічная акруга зьяўляецца анклявам, якая ляжыць у межах Флямадзкага Брабанта і не ўваходзіць у склад Флямандзкае акругі, аднак менавіта Брусэль зьяўляецца сталіцай Фляндрыі.

Найбуйнейшыя месты

Сярод найбуйнейшых местаў Фляндрыі значацца (на 2007 рок): [1]

Геаграфія

Остэндэ — панарама пляжу і пірсу.
  • Берагавая лінія: 66 км
  • Найвышэйшая кропка: вёска Рэмерсдал, 287,5 м
  • Клімат: вялікі ўплыў на клімат Фляндрыі робіць мора, аднак вылучаюць два тыпы клімату: марскі — на ўзьбярэжжы і лагодна-кантынэнтальны — у Сярэдняй Фляндрыі.
  • Рэкі: Шэльда ды Маас, якія ўпадаюць ў Паўночнае мора на тэрыторыі Нідэрляндаў, і рака Айзэр.

Мова

Афіцыйнаю мовай Флямандзкае акругі зьяўляецца нідэрляндзкая мова, якая з-за мясцовых асаблівасьцяў часта называецца флямандзкаю мовай. Француская мова шырока распаўсюджаная ў грамадскім жыцьці Фляндрыі, таксама выкарыстоўваецца як адміністрацыйная мова ў абмежаванай колькасьці муніцыпалітэтаў з так званымі моўнымі адрозьненьнямі (дзе пражываюць носьбіты болей чым адной мовы). У першую чаргу гэта адносіцца да Брусэльскае сталічнае акругі да памежных з Валёніяй рэгіёнаў.

Негледзячы на існаваньне афіцыйнай літаратурнай моўнай нормы («ўсеагульная нідэрляндзкая мова» (AN, Algemeen Nederlands)), якая выкарыстоўваецца ў афіцыйным справаводзтве, ў адукацыі, на радыё і тэлебачаньні, ў Фляндрыі ў паўсядзённым жыцьці шырока выкарыстоўваюцца дыялектызмы - рэгіяналізмы, якія ў сукупнасьці дазваляюць сьцвярджаць пра існаваньне флямандзкае мовы (правільна казаць, флямандзкі варыянт нідэрляндзкае мовы). Лінгвісты вылучаюць наступныя агульныя адметнасьці моваў у Фляндрыі і Нідэрляндах:

— лексыка флямандзкае мовы перажыла значны ўплыў францускае мовы (напрыклад, флямандзкае chauffage, garagist, justitiepaleis, fruitsap супраць verwarming, garagehouder, gerechtshof, vruchtensap у нідэрляндзкай мове адпаведна);

— адваротны працэс пурызму (рэакцыя супраць значнага ўплыву францускае мовы): флямандзскія словы voetpad, aanhouden, dagorde, 'omzendbrief і нідэрляндзкія адпаведнікі trottoir, arresteren, agenda, circulaire;

— выкарыстоўваньне архаізмаў, такіх як geschenk, nagerecht, zenden, venster у Фляндрыі пры ўжываньні адпаведна cadeau, dessert, sturen, raam у Нідэрляндах.

Акрамя вышэй зазначанных лексычных асаблівасьцяў існуюць таксама адрозьненьні ў вымаўленьні гукаў (у першую чаргу зычнага g), у граматыцы (напр., для ўтварэньня памяншальна-ласкальнай формы назоўнікаў у Фляндрыі выкарыстоўваецца суфікс - ke, у той час як правілы стандартнае нідэрляндзкае мовы вымагаюць суфікс - tje\je (kamerke vs kamertje: пакойчык; manneke vs mannetje чалавечак), у сытаксісу (парадак словаў у складаных сказах) ды інш.

Варта адзначыць, што роля дыялектаў у Фляндрыі значна вышэйшая, чым у Нідэрляндах. Зьвязанае гэта з тым, што пазыцыя стандартнае (літаратурнае) мовы ў нідэрляндзскіх правінцыях мае больш глыбокія гістарычныя карані.[2]

Галерэя

Зноскі

  1. ^ Vroeg Middelnederlandsch Woordenboek, VMNW, (спасылка на анляйн вэрсію). Entry: VLAENDREN.
  2. ^ Taalvariёteiten en taalontwikkeling in Vlaanderen/Magda Devos, Universiteit Gent, 2008

Вонкавыя спасылкі

Фляндрыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў