Міхаіл Чыгір: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2+) (робат дадаў: uk:Чигір Михайло Миколайович
RedBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат дадаў: lt:Michailas Čigiris
Радок 106: Радок 106:
[[de:Michail Tschyhir]]
[[de:Michail Tschyhir]]
[[en:Mikhail Chyhir]]
[[en:Mikhail Chyhir]]
[[lt:Michailas Čigiris]]
[[pl:Michaił Czyhir]]
[[pl:Michaił Czyhir]]
[[ru:Чигирь, Михаил Николаевич]]
[[ru:Чигирь, Михаил Николаевич]]

Вэрсія ад 19:52, 22 жніўня 2012

Міхаіл Чыгір
2-гі Прэм'ер-міністар Рэспублікі Беларусь
22 ліпеня 1994 — 18 лістапада 1996
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Вячаслаў Кебіч
Наступнік: Сяргей Лінг
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 траўня 1948
Сьцяг Беларускай ССР, 1940 в.Усава, Капыльскі раён, Менская вобласьць,БССР
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны»

Міхаіл Мікалаевіч Чыгір — другі Прэм'ер-міністар Рэспублікі Беларусь (22 ліпеня 1994-18 лістапада 1996).

Бiяграфiя

Нарадзіўся 24 траўня 1948 году ў вёсцы Усава Капыльскага раёна Менскай вобласьці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1970), спэцфакультэт па міжнародных эканамічных адносінах пры Маскоўскім фінансавым інстытуце (1982).

З 1970 па 1971 гады Чыгір працаваў эканамістам у Салігорскам аддзяленьні Дзяржбанка СССР, у 1971-72 — начальнікам крэдытнага аддзяленьня Бярэзінскага аддзяленьня Дзяржбанка, потым служыў у войску.

У 1983 годзе сям'я Чыгіроў пераехала ў Менск. Тут Міхась Чыгір працаваў кіраўнікам Маскоўскім аддзяленьнем Дзяржбанка СССР, потым — кіраўнікам Менскай гарадзкой канторай Дзяржбанка СССР, затым стаў першым намесьнікам старшыні кіраваньня "Аграпрамбанка". Вянком кар'еры банкіра ён лічыць пасаду старшыні кіраваньня "Белаграпрамбанка".

У 1994 годзе, пасьля перамогі Лукашэнка на выбарах, Чыгір стаў першым прэм'ер-міністрам у прэзыдэнцкай рэспубліцы. Працаваў у гэтай пасадзе да лістапада 1996 году. Напярэдадні рэфэрэндуму вырабіў сур'ёзны ўдар Лукашэнка - гучна сышоў у адстаўку.

Праз некаторы час пасьля адстаўкі зьехаў у Маскву, дзе працаваў кіраўнікам расейскага прадстаўніцтва эўрапейскага канцэрна "GЕА".

Вярнуўся ў Менск пасьля таго, як Вярхоўная Рада ініцыявала выбары прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (абвешчаныя на травень 1999 г.). Высунуў сябе кандыдатам на гэтую пасаду, спадзяючыся такім шляхам вярнуць сваю краіну на дэмакратычны шлях разьвіцьця. Аднак 30 сакавіка 1999 г., незадоўга да выбараў, быў арыштаваны па абвінавачваньні ў злоўжываньні службовым становішчам, перавышэньні ўлады і службовых паўнамоцтваў, халатнасьці (абвінавачваньне ставілася да гадоў яго працы ў банкаўскай сфэры і на пасадзе прэм'ер-міністра). 30 лістапада 1999 г. была зьмененая мера пакараньня пад падпіску аб невыязьдзе. 19 траўня 2000 г. Менскі гарадзкі суд прысудзіў тры гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады (адвакатам Міхася Чыгіра выступала яго жонка - Юлія Чыгір). Гэтае рашэньне адмяніў Вярхоўны суд (5 сьнежня 2000 г.), адправіўшы матэрыялы на дарасьсьледаваньне. Чыгір прымаў удзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў Народнага збору Рэспублікі Беларусь (кастрычнік 2000) і ў сваёй акрузе прайграў Н.Машэравай.

У 2001 годзе прыняў удзел у кампаніі па выбарах прэзыдэнта. Выбыў з перадвыбарнай гонкі пасьля таго, як не набраў неабходнай колькасьці подпісаў выбарнікаў і ня быў зарэгістраваны ў якасьці кандыдата.

23 ліпеня 2002 году суд Фрунзенскага раёна Менска вынес прысуд у стаўленьні да былога прэм'ер-міністра Беларусі Міхася Чыгіра - тры гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады, а таксама пазбаўленьне на пяць гадоў права займаць вызначаныя пасады, зьвязаныя з гаспадарча-распарадчай дзейнасьцю. Прызнаны яго вінаватым ва ўтойваньні падаткаў і ўхіленьні ад падаваньня падатковых дэклярацый, што прычыніла дзяржаве шкода ў адмыслова буйным памеры. З улікам пяні і іншых налічэньняў шкода склала 8 млн. 57 тыс. 355 рублёў. М.Чыгір абавязаны пакрыць нанесеную шкоду. Ён ня можа пакідаць месца жыхарства без дазволу органаў МУС. Мера пакараньня - падпіска аб невыязьдзе - пакінутая ў сіле. Па другім пункце абвінавачваньня - службовая халатнасьць у сувязі з выплатай авансавага плацяжу на суму звыш 1 млн. даляраў ЗША канадзкай фірме для будаўніцтва новага будынка "Белаграпрамбанка" - суд палічыў вінаватасьць М.Чыгіра даказанай. Аднак у сувязі з заканчэньнем тэрміна даўнасьці спыніў працэс.

Жанаты, двое дзяцей.

Кар'ера

У 1973-1980 гг. начальнік Клецкага аддзяленьня Дзяржбанка СССР, потым - Маскоўскага аддзяленьня Дзяржбанка СССР г. Менска.

У 1982-1986 гг. на партыйнай працы (КПСС)

З 1986 г. начальнік Менскай гарадзкой канторы Дзяржбанка СССР.

У 1988-1991 гг. першы намесьнік старшыні кіраваньня Беларускага рэспубліканскага Аграпрамбанка.

У 1991-1994 гг. старшыня кіраваньня акцыянэрнага камэрцыйнага Белаграпрамбанка.

22 ліпеня 1994 г. указам №1 быў прызначаны прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь

18 лістапада 1996 г. указам №474 прэзыдэнт прыняў адстаўку прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхася Мікалаевіча Чыгіра (сышоў у знак нязгоды з правядзеньнем рэфэрэндуму, ініцыяванага прэзыдэнтам А.Лукашэнка).

Красавік 1998сакавік 1999 гг. працаваў кіраўніком прадстаўніцтва Эўрапейскага канцэрна «СЕА» у Расеі.

30 сакавіка 1999 г. быў пасаджаны ў СІЗЗ.

29 верасьня 1999 г. прад'яўлена абвінавачваньне ў зьдзяйсьненьні злачынстваў па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: 167, частка 1 і 2 (перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў), 166 (злоўжываньне ўладай або службовым становішчам) і 168 (халатнасьць).

30 лістапада 1999 г. была зьмененая мера пакараньня пад падпіску аб невыязьдзе.

19 траўня 2000 г. Менскі гарадзкі суд прысудзіў тры гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады і забаронай на 5 гадоў займаць пасады арганізацыйна-распарадчага характару на прадпрыемствах і ва ўстановах незалежна ад формаў уласнасьці.

З усіх эпізодаў абвінавачваньня Міхась Чыгір быў прызнаны вінаватым толькі па адным - у падаваньні адтэрміноўкі па выплаце падатку на дададзены кошт і мытных мыт фірме "Піаск" за ўвазныя колавыя цягачы (артыкул 167 частка 2 Крымінальнага кодэкса - "перавышэньне службовых паўнамоцтваў"). Па астатніх эпізодах экс-прэм'ер апраўданы. Суд таксама вызначыў М.Чыгіру выплаціць больш 209 мільёнаў дэнамінаваных рублёў у карысьць мытні.

Папярэднік
Вячаслаў Кебіч
Прэм'ер-міністар Рэспублікі Беларусь
19941996
Наступнік
Сяргей Лінг

Крыніцы