Артура Відаль: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: ka:არტურო ვიდალი
RedBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат дадаў: bg:Артуро Видал
Радок 57: Радок 57:


[[ar:أرتورو فيدال]]
[[ar:أرتورو فيدال]]
[[bg:Артуро Видал]]
[[cs:Arturo Vidal]]
[[cs:Arturo Vidal]]
[[da:Arturo Vidal]]
[[da:Arturo Vidal]]

Вэрсія ад 23:33, 21 жніўня 2012

Артура Відаль
Артура Відаль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 траўня 1987
Сант'яга-дэ-Чылі, Чылі
Рост 178
Вага 75
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баер Левэркузэн
Нумар 23
Моладзевыя клюбы
Дэпортэс Мэліпільля
Кола-Кола
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
20052007
2007
Кола-Кола
Баер Левэркузэн
56 (6)
117 (15)
Зборныя
2007 Сьцяг Чылі Чылі 30 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 траўня 2011.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 красавіка 2011.

Артура Эрасма Відаль Парда (па-гішпанску: Arturo Erasmo Vidal Pardo; 22 траўня 1987, Сант'яга-дэ-Чылі, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца нямецкага клюба «Баер Левэркузэн» і зборнай Чылі. Унівэрсальны гулец, можа згуляць як у абароне, гэтак і ў паўабароне.

Кар'ера

Відаль нарадзіўся ў Сан-Хаакіне, працоўнай камуне ў сталіцы Чылі Сант'яга-дэ-Чылі. Гуляў у футбольных школах клюбаў «Дэпортэс Мэліпільля», пазьней апынуўся ў сыстэме чылійскага гранда «Кола-Кола».

У 2006 годзе дэбютаваў у прафэсійным футболе, згуляўшы ў матчы «Кола-Кола» й «Унівэрсыдад дэ Чылі» (2:1). Відаль за 10 хвілінаў да канца матчу замяніў Гансала Фіера. У сваім першым сэзоне Артура адразу стаў чэмпіёнам Чылі. Наступны чэмпіянат зноўку апынуўся пераможным для «Кола-Кола», а роля Відаля ў клюбе ўзрасла. Малады футбаліст згуляў у 30 матчах. Праявіў сябе чыліец і на больш высокім узроўні, забіўшы 3 мячы ў розыгрышы Паўднёваамэрыканскага кубка 2006 году. Тады ж на гульца зьвярнулі ўвагу скаўты эўрапейскіх клюбаў.

Сезон Апертуры 2007 году стаў апошнім для Відаля ў складзе «Кола-Кола», паколькі гулец падпісаў кантракт зь нямецкім клюбам «Баер Левэркузэн». Спартовы дырэктар «аспірынавых» Рудзі Фёлер асабіста лётаў у Чылі дзеля падпісаньня гульца[2]. Поўная сума пагадненьня склала 11 млн даляраў, немцы выплацілі 70% ягонага кантракту за 7,7 млн. Гэтая дамова стала найбуйнейшай у гісторыі «Кола-Кола», апярэдзіўшы папярэдняга рэкардсмэна — трансфэр Матыяса Фэрнадэса ў «Вільлярэал» (9 млн даляраў).

19 жніўня 2007 году Відаль дэбютаваў у новым клюбе ў матчы з «Гамбургам», які завяршыўся для «Баера» паразай. У палове гульняў сэзону чыліец выходзіў у аснове, а для таго, каб адкрыць рахунак сваім галам яму спатрэбілася 3 матчы. Артура заняў у камандзе дастаткова трывалае становішча, правёўшы ў двух наступных сезонах 29 і 31 матч адпаведна.

Дасягненьні

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Накід:Футбаліст