Ёсіф Сталін: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: uz:Iosif Stalin
RedBot (гутаркі | унёсак)
Радок 185: Радок 185:
[[ku:Josef Stalin]]
[[ku:Josef Stalin]]
[[ky:Сталин, Иосиф Виссарионович]]
[[ky:Сталин, Иосиф Виссарионович]]
[[lez:Иосиф Виссарионович Сталин]]
[[la:Iosephus Stalin]]
[[la:Iosephus Stalin]]
[[lv:Josifs Staļins]]
[[lv:Josifs Staļins]]

Вэрсія ад 22:44, 21 жніўня 2012

Ёсіф Вісарыёнавіч Сталін (Джугашвілі)
Иосиф Виссарионович Сталин (Джугашвили)
იოსებ ბესარიონის ძე ჯუღაშვილი
Ёсіф Сталін, 1942
Ёсіф Сталін, 1942
Генэральны сакратар ЦК ВКП(б)
3 красавіка 1922 — 5 сакавіка 1953
Папярэднік: пасада створана
Наступнік: Мікіта Хрушчоў
1-ы народны камісар па справах нацыянальнасьцяў РСФСР
26 кастрычніка 1917 — 7 ліпеня 1923
Папярэднік: пасада створана
Наступнік: пасада ліквідавана
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 сьнежня 1879,

Горы, Тыфліская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 5 сакавіка 1953

Масква, СССР
Партыя: 1) РСДРП (1903—1917)
2) РСДРП(б) (1917—1918)
3) РКП(б) (1918—1925)
4) ВКП(б) (1925—1952)
5)КПСС (з 1952)
Сужэнец: Кацярына Сванідзэ[d] і Надзея Алілуева[d]
Дзеці: Якаў Джугашвілі[d], Канстанцін Кузакоў[d], unnamed boy Jughashvili(1916)[d], Alexander Davydov[d], Васіль Сталін[d], Арцём Сяргееў[d] і Сьвятлана Алілуева[d]
Бацька: Вісарыён Іванавіч Джугашвілі
Маці: Екацярына (Кецеван) Геладзе
Адукацыя:
Узнагароды:
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Герой Сацыялістычнай Працы
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн «Перамога»
Ордэн «Перамога»
Ордэн «Перамога»
Ордэн «Перамога»
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Суворава 1 ступені
Ордэн Суворава 1 ступені
Мэдаль «XX гадоў Працоўна-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Мэдаль «XX гадоў Працоўна-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Мэдаль «За абарону Масквы»
Мэдаль «За абарону Масквы»
Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Мэдаль «За перамогу над Японіяй»
Мэдаль «За перамогу над Японіяй»
Мэдаль «У памяць 800-годзьдзя Масквы»
Мэдаль «У памяць 800-годзьдзя Масквы»
Герой Мангольскай Народнай Рэспублікі
Герой Мангольскай Народнай Рэспублікі
Ордэн Сухэ-Батора
Ордэн Сухэ-Батора
Ордэн Сухэ-Батора
Ордэн Сухэ-Батора
Ордэн Белага ільва

Ёсіф Вісарыёнавіч Ста́лін (сапраўднае прозьвішча Джугашві́лі; па-расейску: Иосиф Виссарионович Сталин (Джугашвили); Аўдыё Ru-Stalin.ogg ; па-грузінску: იოსებ ჯუღაშვილი; 21 сьнежня (9 сьнежня па старым стылі) 18795 сакавіка 1953) — расейскі рэвалюцыянэр, савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Генэральны сакратар ЦК ВКП(б) з 1922, старшыня Савецкага ўраду (старшыня Рады Народных Камісараў і Рады Міністраў СССР) з 1941. З канца 1920-х гадоў карыстаўся неабмежаванай уладай.

За час кіраваньня Сталіна СССР ператварыўся з аграрнай краіны ў сусьветную звышдзяржаву зь вялізным прамысловым і вайсковым патэнцыялам, але адносна нізкім узроўнем жыцьця насельніцтва. Для дасягненьня такіх мэт Сталін выкарыстоўваў жорсткія мэтады кіраваньня, уключна зь дзяржаўным тэрорам.

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Ёсіф Сталін. 1894 год.

Будучы кіраўнік СССР, Ёсіф Джугашвілі, нарадзіўся ў грузінскім горадзе Горы. Днём свайго нараджэньня ён называў 9 сьнежня (21 сьнежня) 1879 году. Па іншых зьвестках, гэта было 6 сьнежня (18 сьнежня) 1878 году. Ягоны бацька быў шаўцом, маці падрабляла мыцьцём і шытвом.

Ва ўзросьце пяці гадоў Ёсіф ледзь выжыў, перахварэўшы на чорную воспу, якая назаўжды пакінула меткі на ягоным твары. У сям’і яму часта даводзілася цярпець грубасьць і зьбіцьцё. З-за беднаты і недаяданьня ў дзяцінстве ён застаўся чалавекам невысокага росту — 163 см.

Маці Ёсіфа марыла бачыць сына сьвятаром. Калі яму споўнілася восем гадоў, яна аддала яго ў духоўную вучэльню. Зь верасьня 1894 году ён працягнуў вучобу ў праваслаўнай сэмінарыі ў Тыфлісе. Рэжым яе быў вельмі строгі і нагадваў манастырскі. Зь пятнаццаці гадоў Ёсіф стаў удзельнічаць у рэвалюцыйных кружках.

29 траўня 1899 году Ёсіф Джугашвілі быў выключаны з сэмінарыі. Гэта канчаткова вызначыла ягоны далейшы лёс: ён стаў рэвалюцыянэрам, а не сьвятаром.

Бальшавік-падпольшчык

Ёсіф Сталін. 1902 год.

Пасьля выключэньня з сэмінарыі Ёсіф некаторы час жыў на выпадковыя заробкі, а потым уцягнуўся ў падпольную сацыяльна-дэмакратычную працу. Паплечнікі ведалі яго пад рознымі партыйнымі мянушкамі: Сталін, Коба, Давыд, Чыжыкаў і іншымі.

5 красавіка 1902 году Ёсіфа Джугашвілі ўпершыню арыштавалі за ўдзел у дэманстрацыі батумскіх працоўных. Усяго ён перажыў сем арыштаў, шэсьць высылак. Пяць разоў уцякаў з высылкі.

У 1907 годзе Сталін прыняў удзел у экспрапрыяцыі (рабаваньні з рэвалюцыйнай мэтай) Тыфліскага банку. Гэта была найбуйнейшая экспрапрыяцыя бальшавікоў. У афіцыйнай біяграфіі гэты эпізод ня згадваўся.

Усяго ў высылках і пад арыштам Сталін правёў больш за дзевяць гадоў. Апошняя высылка Сталіна — у Туруханскі край — пачалася ўлетку 1913 году. Больш за два гады зь яе ён правёў за Палярным кругам, у паселішчы Курэйка.

У сьнежні 1916 году Сталіна выклікалі ў войска. Аднак прызыўная камісія прызнала будучага маршала непрыдатным да службы з-за засмаглай левай рукі.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 году вызваліла Сталіна з Туруханскай высылкі. Разам зь іншымі былымі сасланымі 8 сакавіка ён выехаў у Петраград.

У гады рэвалюцыі

Файл:Vladimir Lenin and Joseph Stalin, 1919.jpg
Ёсіф Сталін і Ўладзімер Ленін. 1919 год.

У Петраградзе Сталін супольна зь Львом Каменевым стаў адным з кіраўнікоў газэты «Праўда» («Правда»). Пасьля прыезду Ўладзімера Леніна Сталін падтрымаў ягоны непрымірымы курс.

Аб удзеле Сталіна ў Кастрычніцкім перавароце не захавалася амаль ніякіх сьведчаньняў. У першым савецкім урадзе ён заняў пост наркама па справах нацыянальнасьцяў. У гады грамадзянскай вайны ў Расеі Сталін езьдзіў па франтах і кіраваў абаронай Савецкай рэспублікі. Найболей вядомы ягоны ўдзел у абароне Царыцыну.

Прыход да ўлады

3 красавіка 1922 году Ёсіф Сталін быў абраны Генэральным сакратаром ЦК партыі. У той час гэтая пасада была чыста тэхнічнай. Троцкаму, Зіноўеву, Каменеву і іншым правадырам партыі сьціплы і непрыкметны Сталін падаваўся самым зручным чалавекам на гэтую пасаду. Троцкі зваў яго «самай выбітнай пасрэднасьцю нашай партыі».

Паміж тым апарат і ягоны кіраўнік бесьперапынна ўмацоўвалі сваю ўладу. Гэта адбывалася крок за крокам, шляхам амаль непрыметных хадоў.

У «Лісьце да зьезду» Ленін заявіў, што Сталін занадта грубы і яго варта зьняць з пасады Генэральнага сакратара. Аднак, бяручы да ўвагі дзелавыя якасьці Сталіна, партыя ня стала здымаць яго з гэтай пасады.

Пасьля сьмерці Леніна Сталін змог аб’яднацца з Каменевым і Зіноўевым, каб сфармаваць «тройку», або трыюмвірат. Разам яны перамаглі Троцкага і яго прыхільнікаў. Пазьней Сталін здолеў расправіцца з Каменевым і Зіноўевым, затым — з Бухарыным і Рыкавым.

Палітыка Сталіна

Файл:Сталінская дэманстрацыя пад чырвона-зялёным сьцягам.jpg
Дэманстрацыя з партрэтам І. Сталіна, Менск (1950-я)

Калектывізацыя

З пачатку 1930-х праводзілася прымусовая калектывізацыя сельскай гаспадаркі — аб’яднаньне ўсіх сялянскіх гаспадарак у калгасы.

Заможныя сяляне, так званыя «кулакі», незалежна ад таго, супрацівіліся яны калектывізацыі або не, без суду і сьледзтва заключаліся ў працоўныя лягеры або высылаліся ў аддаленыя раёны Сыбіры і Далёкага Ўсходу. Толькі ў БССР было рэпрэсавана больш за 300 тысяч сялян.

Файл:Portrait of Stalin in 1936.gif
Ёсіф Сталін. 1936 год.

Палітыка індустрыялізацыі, якая праводзілася Сталінам, патрабавала вялікіх сродкаў, якія атрымоўвалі ад экспарту пшаніцы і іншых тавараў за мяжу. Для калгасаў былі ўсталяваныя вялікія пляны здачы сельскагаспадарчай прадукцыі. Наступствам гэтага стаў масавы голад у 19321933 гадах ва Ўкраіне і на Кубані.

Індустрыялізацыя

Грамадзянская вайна і ваенны камунізм прывялі да велізарнага падзеньня росту вытворчасьці. Для пераадоленьня крызісу савецкая ўлада зьвярнулася да Новай Эканамічнай Палітыцы (НЭП). Аднак неўзабаве Сталін замяніў НЭП сыстэмай «пяцігодак», інакш кажучы, плянавай эканомікай. СССР стаў на шлях індустрыялізацыі. Індустрыялізацыя фінансавалася шляхам скарачэньня прыбыткаў савецкіх рабочых і раскулачваньня. Агульнапрызнана, што пры Сталіне СССР дасягнуў значных посьпехаў эканамічнага росту, аднак коштам эканамічнага росту паслужылі шматлікія ахвяры.

Ганеньні на рэлігію

Рэпрэсіі і дэпартацыі

Ваенныя гады

Пасьляваенны час

Культ асобы

Асуджэньне культу асобы Сталіна адбылося на XX зьездзе КПСС (люты 1956). Пасьля гэтага цела Сталіна было вынесена з маўзалея. Пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве.

Ацэнкі ролі Сталіна ў гісторыі Савецкай дзяржавы і Камуністычнай партыі зьяўляліся прадметам вострых дыскусіяў, якія асабліва ўзмацніліся ў сувязі з правалам палітыкі перабудовы, развалам КПСС і СССР.

Вонкавыя спасылкі

Ёсіф Сталінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA