Лявон Більдзюкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д tagged isolated of cluster сіраціна0.
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: be:Лявон Лявонавіч Більдзюкевіч
Радок 36: Радок 36:
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР]]


[[be:Лявон Більдзюкевіч]]
[[be:Лявон Лявонавіч Більдзюкевіч]]

Вэрсія ад 10:08, 18 жніўня 2012

Лявон Більдзюкевіч
Дата нараджэньня 18 студзеня 1895
Месца нараджэньня Івянец, Менскі павет, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 18 жніўня 1942
Месца сьмерці ГУЛАГ, СССР
Месца вучобы Кіеўскі ўнівэрсытэт
Занятак перакладнік, пэдагог, матэматык, грамадзкі дзяяч
Навуковая сфэра матэматыка
Месца працы
Вядомы як стваральнік матэматычнае тэрміналёгіі

Лявон Леанідавіч Більдзюкевіч (18 студзеня 1895, Івянец, Менскі павет, Расейская імпэрыя — 18 жніўня 1942, ГУЛАГ, СССР) — беларускі пэдагог, матэматык, грамадзкі дзяяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Скончыў Менскую гімназію (1913), Кіеўскі ўнівэрсытэт (1917), пэдагагічныя курсы пры Кіеўскай навучальнай акрузе (1918), курс па эканоміцы Кіеўскага камэрцыйнага інстытута (1919). У 1914 друкаваўся ў газэце «Наша ніва» (апавяданне «Гадзюка»). У 1917-18 уваходзіў у кіеўскі беларускі культурна-асьветны гурток «Зорка». 3 чэрвеня 1919 у Менску, загадчык Менскай школы сьляпых, дзе перавёў навучаньне на беларускую мову. У час польска-савецкай вайны 1919-20 сябра Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Менску, удзельнічаў у працы Беларускай школьнай рады Меншчыны, у распрацоўцы навучальных праграм для беларускай пачатковай школы.

3 кастрычніка 1919 выкладчык Менскай беларускай гімназіі, уваходзіў у камісію пры Менскім беларускім пэдагагічным інстытуце па распрацоўцы беларускае матэматычнае тэрміналёгіі. Пераклаў на беларускую мову падручнікі па матэматыцы: «Аснаўныя пачаткі арытмэтыкі» К. Цыгельмана (1920), зборнікі арытмэтычных задач М. Шапашнікава, М. Вальцава (1921) і С. Валасковіча (1922, ч. 1-2). 3 1921 сябра прыродазнаўчага аддзяленьня Тэрміналягічнай камісіі Інбелкульта, удзельнічаў у апрацоўцы беларускае навуковае тэрміналёгіі па матэматыцы, касмаграфіі і фізыцы, супрацоўнік часопісаў «Школа и культура Советской Белоруссии», «Вестник Народного комиссариата просвещения» і «Зоркі». 3 1923 выкладчык Бабруйскага, з 1925 — Рагачоўскага беларускага пэдагагічных тэхнікумаў. 3 1930 у Менску, працаваў у Інстытуце торфу БССР, выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце і БДУ. 20 чэрвеня 1938 па адрасе вул. Сляпянская, д. 15, кв. 2 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі», 15 жніўня 1939 асуджаны на 5 гадоў выпраўленча-працоўных лягераў[1]. Паводле афіцыйных звестак, памёр на Калыме. Рэабілітаваны ў 28 жніўня 1956.

Крыніцы

  1. ^ Білюдзюкевіч Лявон Леанідавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.