Ўіган Атлетык: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: vi:Wigan Athletic
Радок 131: Радок 131:
[[tr:Wigan Athletic FC]]
[[tr:Wigan Athletic FC]]
[[uk:Віган Атлетік]]
[[uk:Віган Атлетік]]
[[vi:Wigan Athletic (câu lạc bộ bóng đá)]]
[[vi:Wigan Athletic]]
[[zh:威根竞技足球俱乐部]]
[[zh:威根竞技足球俱乐部]]

Вэрсія ад 02:27, 18 жніўня 2012

Сьцяг Ангельшчыны Ўіган Атлетык
Файл:Wigan Athletic.png
Поўная назва Wigan Athletic Football Club
Заснаваны 1932
Горад Ўіган, Ангельшчына
Стадыён DW Стэдыюм
Умяшчальнасьць: 25 138
Прэзыдэнт Дэйвід Ўілан
Кіраўнік Дэйв Ўілан[d]
Галоўны трэнэр Рабэрта Мартынэс
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2011—12 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Ўі́ган Атле́тык» (па-ангельску: Wigan Athletic Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Ўіган (Вялікі Манчэстэр). Выступае ў ангельскай Прэм’ер-Лізе. На цяперашні момант клюб зьяўляецца самым маладым у лізе — яго гісторыя налічвае ўсяго 80 гадоў[1].

«Ўіган» праводзіць свае хатнія матчы на стадыне «DW Стэдыюм» з 1999 года, падзяляючы стадыён з рэгбійным клюбам «Ўіган Ўарыёрз»[2]. Да 1999 году свае матчы клюб праводзіў на стадыёне «Спрынгфілд Парк»[3]. Мянушкай клюбу зьяўляецца «Латыкс» (анг. Latics), атрыманая ад скарачэньня слова «Атлетыкс».

Гісторыя

Першыя гады

«Ўіган Атлетык» быў заснаваны ў 1932 годзе й на сёньняшні дзень зьяўляецца адной з самых маладых камандаў, якія калі-небудзь выступалі ў ангельскай Прэм’ер-лізе. Да пачатку 1930-х гадоў горад Ўіган славіўся толькі сваімі рэгбійны дасягненьнямі, дзякуючы мясцовай камандзе «Ўіган Ўарыёрз». Сфармаваць футбольны клюб атрымалася толькі пасьля шасьці няўдач, да гэтага распалася пяць футбольных камандаў, як то «Ўіган Каўнці», «Ўіган Юнайтэд», «Ўіган Таўн», «Ўіган Ровэрз» і «Ўіган Бора». У выніку менавіта шостая спроба аказалася самай доўгатэрміновай.

«Спрынгфілд Парк» былы стадыён каманды «Ўіган Бора» ў выніку стаў хатняй арэнай «Ўіган Атлетыка» й неўзабаве пасьля гэтага клюб быў залічаны ў лігу графства Чэшыр (Паўночна-заходняя мясцовая футбольная ліга). У сваёй раньняй гісторыі «Ўіган Атлетык» дамогся свайго самага значнага посьпеху ў Кубку Ангельшчыны. У сэзоне 1934—1935 гадоў клюб перамог «Карлайл Юнайтэд» зь лікам 6:1, усталяваўшы рэкорд Кубка Ангельшчыны — самы буйны лік пры перамозе аматарскай каманды над прафэсійнай, аднак пазьней гэты рэкорд быў паўтораны ў 1955 годзе «Бостанам Юнайтэд» і ў 1957 годзе «Гэрэфордам Юнайтэд». У 1945 годзе «Ўіган Атлетык» прабіўся ў лігу Ланкашырскай камбінацыі.

Дасягненьні

Склад каманды

Па стане на 15 жніўня 2012 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Аруна Канэ 1983
3 Сьцяг Парагваю Аб Анталін Алькарас 1982
4 Сьцяг Ірляндыі ПА Джэймз Макарці 1990
5 Сьцяг Шатляндыі Аб Гэры Колдўэл (капітан) 1982
6 Сьцяг Ангельшчыны ПА Дэйвід Джонз 1984
7 Сьцяг Гішпаніі ПА Альбэрт Крусат 1982
8 Сьцяг Ангельшчыны ПА Бэн Ўотсан 1985
9 Сьцяг Аргентыны Нап Франка Дзі Санта 1989
10 Сьцяг Шатляндыі ПА Шон Малоўні 1983
11 Сьцяг Нігерыі Нап Віктор Мойзэс 1990
12 Сьцяг Ангельшчыны Бр Майк Пойліт 1972
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Хордзі Гомэс 1985
15 Сьцяг Ангельшчыны Нап Калам Макманаман 1991
16 Сьцяг Шатляндыі ПА Джэймз МакАртур 1987
17 Сьцяг Барбадасу Аб Эмэрсан Бойс 1979
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Ірляндыі ПА Конар Сэман 1986
19 Сьцяг Аргентыны Нап Маўро Басэльлі 1985
20 Сьцяг Шатляндыі ПА Фрэйзэр Файві 1993
21 Сьцяг Гішпаніі Аб Іван Раміс 1984
22 Сьцяг Чылі ПА Жан Басэжур 1984
23 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Роні Стам 1984
24 Сьцяг Гішпаніі Аб Адрыян Лёпэс 1984
25 Сьцяг Гішпаніі Аб Раман Галобарт 1992
26 Сьцяг Аману Аб Алі Аль-Хабсі 1981
27 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джордан Масто 1991
28 Сьцяг Ангельшчыны ПА Даніел Рэдманд 1991
30 Сьцяг Францыі ПА Нуа Дыко 1992
31 Сьцяг Гандурасу Аб Мэйнор Фігэроа 1983
32 Сьцяг Японіі ПА Ро Міяіці 1992

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Ўіган Атлетыксховішча мультымэдыйных матэрыялаў