Кампакт-дыск: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Compact_Disc?oldid=497326077
 
д r2.7.2+) (робат зьмяніў: sr:Компакт-диск
Радок 91: Радок 91:
[[sl:Zgoščenka]]
[[sl:Zgoščenka]]
[[so:CD]]
[[so:CD]]
[[sr:Компакт диск]]
[[sr:Компакт-диск]]
[[sh:CD]]
[[sh:CD]]
[[fi:CD-levy]]
[[fi:CD-levy]]

Вэрсія ад 04:40, 17 жніўня 2012

Працоўная паверхня кампакт-дыска, на якой разьмешчаная сьпіральная сьцежка. Віткі сьцежкі палягаюць адзін ад аднаго настолькі блізка, што ўтвараюць дыфракцыйную рашотку, з-за чаго ў адлюстраваньні бачны ўвесь спэктар сьвятла.

Кампакт-дыск (анг. Compact Disc, CD) — аптычны дыск, які служыць для захаваньня лічбавых зьвестак. Ад пачатку кампакт-дыск распрацоўваўся для захаваньня аўдыё-запісаў, але пазьней фармат быў адаптаваны для стварэньня носьбіту зьвестак (CD-ROM), носьбіту аўдыё і зьвестак з магчымасьцю запісу (CD-R) і перазапісу (CD-RW). Фармат быў таксама адаптаваны для відэазапісаў (VCD і SVCD), фатаздымкаў (PhotoCD) і гэтак далей. У свабодным продажы аўдыё-дыскі і плэеры для іх праслухоўваньня зьявіліся ў кастрычніку 1982 году.

Стандыртны кампакт-дыск мае дыямэтар 120 мм і можа ўтрымліваць да 80 хвілін нясьціснутага аўдыё, або 700 мэгабайтаў (700 × 220 байтаў) лічбавых зьвестак. Дыямэтар Mini CD вагаецца ад 60 да 80 мілімэтраў — яны часам выкарыстоўваюцца для выпуску сынглаў на CD і могуць несьці ў сабе да 24 хвілінаў гуку. Вэндары апаратнага забесьпячэньня выкарыстоўваюць Mini CD для пастаўкі драйвэраў.

CD-ROM і CD-R застаюцца патрабаванай тэхналёгіяй ў кампутарнай індустрыі. CD ў розных фарматах у 2004 годзе было прададзена да 30 мільярдаў. У 2007 годзе было прададзена 200 мільярдаў кампакт-дыскаў.[1] Цяпер кампакт-дыскі актыўна выцясьняюцца іншымі формамі лічбавай дыстрыбуцыі і сховішчаў, такімі як загрузка з Інтэрнэту ці флэш-дыскаў, з-за чаго дзель аўдыё-дыскаў на рынку зьнізілася на 50% у параўнаньні зь пікам 2000 году.[2]

Крыніцы

  1. ^ Compact Disc Hits 25th birthday (анг.). BBC News.
  2. ^ Plambeck, Joseph (2010-05-30). "As CD Sales Wane, Music Retailers Diversify". The New York Times.  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

Кампакт-дысксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link GA