Ласкацень: розьніца паміж вэрсіямі
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: ta:பெண்குறிக் காம்பு |
д r2.7.3) (робат дадаў: nn:Klitoris |
||
Радок 59: | Радок 59: | ||
[[ja:陰核]] |
[[ja:陰核]] |
||
[[no:Klitoris]] |
[[no:Klitoris]] |
||
[[nn:Klitoris]] |
|||
[[nov:Klitore]] |
[[nov:Klitore]] |
||
[[oc:Clitòris]] |
[[oc:Clitòris]] |
Вэрсія ад 20:55, 14 жніўня 2012
Ласкаце́нь (састар. — се́кель; па-лацінску: clitoris — юрнік / па-лацінску: clitorido — казычу) — Y-падобны або ў форме «рагаткі», трохі пляскаты з бакоў плоцевы орган жанчыны, які складаецца з парных пячорыстых целаў. Ласкацень складаецца з галоўкі, цела, утворанага двума пячорыстымі целамі, і своеасаблівых ножак. Галоўка ласкаценю мае выгляд грудка, разьмешчанага ў верхняй частцы ўваходу ў похву, разьмяшчаецца ззаду і ніжэй пярэдняй зьнітоўкі вялікіх вуснаў, паміж іх пярэднімі ўчасткамі.
Цела і ножкі сыходзяць углыб цела жанчыны. Ножкі ласкаценю разьмешчаныя па абодвы бакі ад похвы. Зьмяшчае мноства сасудаў і нэрвовых канчаткаў. У розных жанчын ласкацень мае розныя памеры і розныя пасадачныя месцы ў прамежнасьці. Даўжыня галоўкі ласкацелю ў большасьці здаровых жанчын складае 4-7 мм, а яе дыямэтар складае ад 2 да 20 мм. Агульная сярэдняя даўжыня ласкацелю, большая частка якога знаходзіцца ўнутры цела жанчыны, складае каля 10 см. Падчас аргазму практычна не бачны. Ласкацень зьяўляецца гамолагам пячорыстых цел мужчынскага чэляса.