Ярцава: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: sr:Јарцево
Няма апісаньня зьменаў
Радок 52: Радок 52:
| Колер = {{Колер|Расея}}
| Колер = {{Колер|Расея}}
}}
}}
'''Ярцава''' — горад (з 1926) ў [[Расея|Расеі]], адміністрацыйны цэнтар [[Ярцаўскі раён|Ярцаўскага раёну]] [[Смаленская вобласць|Смаленскай вобласьці]]. Насельніцтва — 49,3 тыс. чалавек ([[2009]]). Чацьверты па насельніцтве горад у Смаленскай вобласьці пасьля [[Смаленск]]у, [[Вязьма|Вязьмы]], [[Рослаў|Рослава]].
'''Ярцава''' — горад (з 1926) ў [[Расея|Расеі]], адміністрацыйны цэнтар [[Ярцаўскі раён|Ярцаўскага раёну]] [[Смаленская вобласьць|Смаленскай вобласьці]]. Насельніцтва — 49,3 тыс. чалавек ([[2009]]). Чацьверты па насельніцтве горад у Смаленскай вобласьці пасьля [[Смаленск]]у, [[Вязьма|Вязьмы]], [[Рослаў|Рослава]].


[[Горад]] разьмешчаны на левым беразе ракі [[Воп]] (прыток [[Дняпро|Дняпра]]), у 63 км ад [[Смаленск]]у, на шашы [[Масква]] — [[Менск]]. Чыгуначная станцыя Ярцава на лініі [[Вязьма]] — [[Смаленск]].
[[Горад]] разьмешчаны на левым беразе ракі [[Воп]] (прыток [[Дняпро|Дняпра]]), у 63 км ад [[Смаленск]]у, на шашы [[Масква]] — [[Менск]]. Чыгуначная станцыя Ярцава на лініі [[Вязьма]] — [[Смаленск]].

Вэрсія ад 02:43, 8 жніўня 2012

Ярцава
Ярцево
Праспэкт Мэталюргаў
Праспэкт Мэталюргаў
Герб Ярцава Сьцяг Ярцава
Першыя згадкі: 1610
Горад з: 1926
Вобласьць: Смаленская
Мэр: Уладзімер Галкін
Плошча: 32 км²
Насельніцтва: 49 345 (2009)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+3
UTC+4
Тэлефонны код: +7 48143
Паштовы індэкс: 21580X
Аўтамабільны код: 67
Геаграфічныя каардынаты: 55°04′ пн. ш. 32°41′ у. д. / 55.067° пн. ш. 32.683° у. д. / 55.067; 32.683Каардынаты: 55°04′ пн. ш. 32°41′ у. д. / 55.067° пн. ш. 32.683° у. д. / 55.067; 32.683
Ярцава на мапе Расеі
Ярцава
Ярцава
Ярцава
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
www.yartsevo.ru

Ярцава — горад (з 1926) ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Ярцаўскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва — 49,3 тыс. чалавек (2009). Чацьверты па насельніцтве горад у Смаленскай вобласьці пасьля Смаленску, Вязьмы, Рослава.

Горад разьмешчаны на левым беразе ракі Воп (прыток Дняпра), у 63 км ад Смаленску, на шашы МаскваМенск. Чыгуначная станцыя Ярцава на лініі ВязьмаСмаленск.

Горад складаецца зь мікрараёнаў: Цэнтар («Горад»), Піянэрны, Старое Ярцава, Чырвоны Молат, Пронькіна і іншых. Мэр гораду з 2004 году — Уладзімер Аляксандравіч Галкін.

Першыя згадкі

Адпраўным пунктам гісторыі гораду зьяўляецца 2 жніўня 1610 году. Гэта быў пэрыяд смуты. Пасьля зьвяржэньня Васіля Шуйскага расейскага цара не было. У 1610 годзе кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза дараваў смаленскаму двараніну Цімафею Шушарыну сяло Ярцова. Гэтая грамата і зьяўляецца першым пісьмовым згадваньнем Ярцава. Вёска Ярцава тады ўяўляла зь сябе 17 двароў з насельніцтвам 136 чалавек.

Ярцава на рубяжы XIX—XX стагодзьдзяў

Атрымаў вядомасць з сярэдзіны XIX стагоддзя як прамысловае сяло Духаўшчынскага павета Смаленскай губерні, у якім знаходзілася тэкстыльная мануфактура Хлудовых. Жыццё гораду даў купец Аляксей Хлудоў, які заснаваў тут у 1873 г. тэкстыльнай фабрыку Ён аснасціў яе найноўшым ангельскім абсталяваннем, мантажом якога займаліся шматлікія ангельскія спецыялісты. У той час нават адна з вуліц называлася Англіцкая. Хлудоў першым з рускіх купцоў арганізаваў таварную кантору ў Брытаніі ў горадзе Ліверпуль. У 1926 Ярцава быў прысвоены статус горада.

Гады Вялікай Айчыннай вайны

Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія войскі затрымаліся тут на 2 месяцы. У 1941 годзе на берагах ракі Вопь разгарнулася жорсткае змаганне. Зверствам фашыстаў падвяргаліся жыхары мясцовых вёсак. Многія ярцаўчане гераічна змагаліся на франтах. Ярцава быў першым горадам, адбітым ў Нямеччыны. Гэта адбылося 19 ліпеня 1941 г. сіламі 19 арміі — частка сілаў 38-й стралковай дывізіі (палкоўнік Кірылаў, Максім Гаўрылавіч) і 44 стралковага корпуса ( Юшкевіч, Васіль Аляксандравіч) Затым ён зноў быў захоплены, пераходзіў з рук у рукі, пакуль канчаткова не быў акупаваны немцамі 5 кастрычніка 1941. Вызвалены 16 Верасня 1943. У вызваленні прымалі ўдзел часткі 31 арміі У гонар вызвалення горада ў Маскве быў дадзены салют 12 артылерыйскім залпамі з 124 гармат. Пасля вызвалення Ярцава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе пражывала толькі 4000 чалавек. Такім чынам, у гады Вялікай Айчыннай вайны насельніцтва горада скарацілася ў 11 разоў

Ярцава ў 1970-я — 1980-я гады

У 70-я гады горад аб’яўлены Усесаюзнай ударнай будоўляй. За усёй краіны сюды з’язджаюцца спецыялісты на будаўніцтва найбуйнейшага ў Эўропе завода па вырабу дызельных рухавікоў. Нягледзячы на тое, што пляны па паўнавартаснай дзейнасці новага прамысловага прадпрыемства не склаліся, Ярцава атрымала ў спадчыну вялікую прамысловую зону, на якой развіваюць сваю дзейнасць сёння многія прадпрыемствы. Вырас шматпавярховы жылы мікрараён Піянерны з 9-ці і 16-ці павярховымі дамамі на 30 тысяч насельніцтва. Бурна развівалася культурнае жыццё горада. Да 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг. ў г. Ярцава было адкрыта некалькі помнікаў. Аўтарам помнікаў на рацэ Вопь і на плошчы Перамогі з’яўляецца сябар саюза мастакоў скульптар Анатоль Іванавіч Кнігаўка

Ярцава ў 1990-я гады

90-я гады для Ярцава — гэта час прамысловага заняпаду. Закрыліся шматлікія прадпрыемствы. Горадаўтваральныя прадпрыемствы — «Ярцаўскі баваўняны камбінат» і завод «Рухавік» апынуліся на мяжы банкруцтва. Пры Ельцыне адбылося бурнае развіццё гандлю. Адкрыты сотні новых крам, зарэгістравана звыш 1000 прадпрымальнікаў. Адток рабочай сілы ў Маскву на вахты. Паводле неафіцыйных дадзеных, каля 20000 чалавек рэгулярна ездзіць на заробкі ў Маскву. Пры агульным заняпадзе сельскай гаспадаркі атрымлівае развіццё фермерства. Паляпшэнне жыцця адбылося ў апошнія гады. Гэта звязана з развіццём прамысловасці і будаўніцтвам на месцы завода «Рухавік» ліцейна-пракатнага завода г. Масквы. Аднак яшчэ застаюцца вельмі папулярнымі паездкі на заробкі на вахты ў сталіцу, бо пакуль на большасці новых прадпрыемстваў заробак несупастаўны з маскоўскім. Адбываецца развіццё прамысловага патэнцыялу горада. У дадзены момант Ярцава застаецца самым інвестыцыйна прывабным горадам на Смаленшчыне. Ужо зараз у раёне разгарнулі сваю дзейнасць інвестары з самых розных рэспублік і краін. Прадпрыемствы металургіі, машынабудавання, лесанарыхтоўчай і дрэваапрацоўчай прамысловасці дапаўняюць агульную карціну эканамічнага развіцця. Упершыню за апошнія 10 гадоў пачата будаўніцтва жылля. Аднак лічбы, перыядычна агучаныя на канферэнцыях (аб росце колькасці насельніцтва, будаўніцтве новага сучаснага жылля, бурным развіцці прамысловасці) аб планах на будучыню, многім падаюцца завышанымі і нерэальнымі. Так, насельніцтва Ярцава працягвае скарачацца: у 2008 годзе ў горадзе пражывае 49700 чалавек.

Вонкавыя спасылкі

Ярцавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў