Этыёпія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: ki:Ethiopia
д r2.7.2) (робат дадаў: wa:Etiopeye
Радок 272: Радок 272:
[[vo:Lätiopän]]
[[vo:Lätiopän]]
[[fiu-vro:Etioopia]]
[[fiu-vro:Etioopia]]
[[wa:Etiopeye]]
[[zh-classical:衣索比亞]]
[[zh-classical:衣索比亞]]
[[war:Etiyopya]]
[[war:Etiyopya]]

Вэрсія ад 17:20, 3 жніўня 2012

Этыёпія
የኢትዮጵያ ፌዴራላዊ
ዲሞክራሲያዊ ሪፐብሊክ
ye-Ītyōṗṗyā Fēdēralāwī Dīmōkrāsīyāwī Rīpeblīk
Сьцяг Этыёпіі Герб Этыёпіі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: няма
Дзяржаўны гімн: «Wodefit Gesgeshi, Widd Innat Ityopp'ya»
Месцазнаходжаньне Этыёпіі
Афіцыйная мова амхарская
Сталіца Адыс-Абэба
Найбуйнейшы горад Адыс-Абэба
Форма кіраваньня Фэдэратыўная рэспубліка
Гірма Ўольдэ-Гіоргіс Лука
Мэлес Зэнаўі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
27 месца ў сьвеце
1 104 103 км²
0,7
Насельніцтва
 • агульнае (2008)
 • шчыльнасьць
15 месца ў сьвеце
79 221 000
79/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
69 месца ў сьвеце
$71,111 млрд
$898
Валюта Быр (ETB)
Часавы пас EAT (UTC+3)
Незалежнасьць
— цяперашняя Канстытуцыя

28 траўня 1991 году
Аўтамабільны знак ETH
Дамэн верхняга ўзроўню .et
Тэлефонны код +251
Мапа Этыёпіі
Мапа Этыёпіі

Этыёпія, Фэдэраты́ўная Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Этыёпія (ФДРЭ) — краіна на паўночным усходзе Афрыкі ў раёне Афрыканскага Рогу. Мяжуе на поўначы з Эрытрэяй, на ўсходзе з Джыбуці і Самалі, на поўдні з Кеніяй, на захадзе з Суданам. Выйсьця да мора ня мае. Клімат — трапічны, гарачы і сэзонна вільготны, пустэльны і паўпустэльны на поўначы і ўсходзе краіны.

Гісторыя

Этыёпія — найстарэйшая незалежная дзяржава Афрыкі. Да 1974 году — манархія. У 1974 годзе да ўлады прыйшлі рэвалюцыйна настроеныя вайскоўцы на чале з Мэнгісту Хайле Марыамам. У 1991 годзе ў выніку шматгадовай узброенай барацьбы іх зьмяніў цяперашні ўрад, створаны Рэвалюцыйна-дэмакратычным фронтам этыёпскіх народаў (РДФЭН). У тым жа годзе адбылася фактычнае аддзяленьне ад Этыёпіі правінцыі Эрытрэя, стаўшай у 1993 годзе незалежнай дзяржавай.

Палітыка

Унутраная палітыка

Прынятай у 1994 годзе Канстытуцыяй усталяваны фэдэратыўны дзяржаўны лад краіны і замацаваныя асноўныя дэмакратычныя прынцыпы разьвіцьця грамадзтва. Кіруючая з 1991 году кааліцыя — Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт этыёпскіх народаў. Лідэр Фронту — Мэлес Зэнаўі. Парлямэнт (Фэдэральны сход) складаецца з Рады народных прадстаўнікоў (валодае заканадаўчай уладай) і Рады Фэдэрацыі (у яе веданьні — тлумачэньне Канстытуцыі і прыняцьце рашэньняў, зьвязаных з рэалізацыяй права рэгіёнаў на самавызначэньне). Прэзыдэнт і Прэм’ер-міністар абіраюцца парлямэнтам. Прэзыдэнту адводзяцца прадстаўнічыя функцыі. Рэальная ўлада ў краіне належыць прэм’ер-міністру.

Геаграфія

Рэльеф

Этыёпія — самая высокагорная краіна афрыканскага кантынэнта. Значную частку яе тэрыторыі займае Этыёпскае нагор’е, якое распасьціраецца з поўначы на поўдзень Этыёпіі. Самая высокая частка нагор’я — паўночная. Тут разьмешчаныя найвышэйшыя кропкі краіны — Рас-Дашэн (4620 м) і Талё (4413 м). На ўсходзе нагор’е рэзка абрываецца ў западзіну Афар — адну з самых нізкіх кропкаў Афрыкі.

Заходняя частка Этыёпскага нагор’я мае больш палогі рэльеф і апускаецца да суданскай граніцы невялікімі ступенямі. Раўніны таксама займаюць значную частку тэрыторыяў Этыёпіі. Самая буйная знаходзіцца на ўсходзе краіны. Месцамі яна пераходзіць у плято вышынёй больш за 1000 м. Гэта адна з самых засушлівых часткаў Этыёпіі. Таксама невялікія раўніны, заціснутыя паміж горнымі хрыбтамі, разьмешчаныя на поўначы і захадзе краіны.

Клімат

Уся тэрыторыя Этыёпіі разьмешчаная ў субэкватарыяльным і экватарыяльным кліматычных пасах. На той факт, што большая частка краіны разьмешчана на Этыёпскім нагор’і, тлумачыць больш мяккі і вільготны клімат Этыёпіі. Тэмпэратуры тут круглы год +25…+30 і выпадае дастатковая колькасьць ападкаў.

Эканоміка

Этыёпія ўваходзіць у лік найбяднейшых краінаў сьвету. Падмурак эканомікі краіны складае сельская гаспадарка, якая забясьпечвае амаль палову CУП і 85% валютных паступленьняў.

Грашовая адзінка — быр (1 даляр ЗША ~ 8,5 быраў).

Сельская гаспадарка

Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры — кава, зерневыя, алейныя, бабовыя. У жывёлагадоўлі пераважае гадоўлю буйнарагатага быдла, а таксама авечак, коз, вярблюдаў. Прыватны сэктар дае каля 90% прадукцыі. Краіна залежыць ад імпарту прадуктаў харчаваньня і замежнай харчовай дапамогі. Урад прадпрымае высілкі па інтэнсыфікацыі сельскай гаспадаркі на базе разьвіцьця малой ірыгацыі.

Прамысловасьць

Прамысловасьць забясьпечвае 10—12% СУП і прыкладна 15% экспартных паступленьняў. Асноўныя галіны: гарбарна-абутковая, тэкстыльная, харчовая, будаўнічая. Доля дзяржсэктара — каля 70%, у цяперашні час ідзе працэс акцыянаваньня і прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў. Маюцца радовішчы танталу, прыроднага газу, жалеза, паташу, золата, срэбра і іншых карысных выкапняў.

Транспарт

Дзейнічаюць два міжнародныя аэрапорты, чыгунка, якая злучае Адыс-Абэбу са сталіцай суседняй дзяржавы Джыбуці, праз порт якой зьдзяйсьняецца 90% вонкавагандлёвага грузазвароту краіны. Працягласьць шашэйных дарог — 16,5 тыс. км, зь якіх толькі 9 тыс. км — могуць выкарыстоўвацца цэлы год.

Вонкавы гандаль

Каля 60% валютных паступленьняў забясьпечваецца экспартам кавы. Імпартуюцца нафта і нафтапрадукты, вырабы машынабудаваньня, мэтал, мінэральныя ўгнаеньні, мэдыкамэнты і іншыя. Асноўныя гандлёвыя партнэры — Саудаўская Арабія, краіны ЭЗ, ЗША, Японія.

Дэмаграфія

Насельніцтва складаецца з каля 100 народнасьцяў, найболей буйныя зь іх — арома (40%), амхара (29%) і тыграйцы (15%). У Адыс-Абэбе пражывае больш за 3,5 млн жыхароў.

Рэлігія

Асноўныя рэлігіі якую вызнае палова насельніцтва — блізкае да праваслаўя хрысьціянства монафізыцкага толку. Іслам суніцкага кірунку вызнае каля 47% насельніцтва.

Культура

Дзяржаўнае сьвята — Дзень перамогі дэмакратычных сілаў — 28 траўня.

Сетка сродкаў масавай інфармацыі ўключае дзяржаўную тэлерадыёкампанію, два інфармацыйныя агенцтвы, шматлікія друкаваныя выданьні, у асноўным прыватныя, на ангельскай, амхарскай і іншых мясцовых мовах.

Вонкавыя спасылкі

Этыёпіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA