Аўгсбург (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: eo:FC Augsburg
д r2.7.2) (робат дадаў: et:FC Augsburg
Радок 78: Радок 78:
[[da:FC Augsburg]]
[[da:FC Augsburg]]
[[de:FC Augsburg]]
[[de:FC Augsburg]]
[[et:FC Augsburg]]
[[en:FC Augsburg]]
[[en:FC Augsburg]]
[[es:F.C. Augsburgo]]
[[es:F.C. Augsburgo]]

Вэрсія ад 02:47, 30 ліпеня 2012

Сьцяг Нямеччыны Аўгсбург
Поўная назва FC Augsburg 1907
Заснаваны 8 жніўня 1907
Горад Аўгсбург, Нямеччына
Стадыён Імпульс Арэна
Умяшчальнасьць: 30 660
Кіраўнік Кляўс Гофман[d]
Галоўны трэнэр Ёс Люўкай
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2010—2011 Бундэсьліга 2,
2 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Аўгсбург (па-нямецку: FC Augsburg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Аўгсбург зь зямлі Баварыя. Заснаваны ў 1907 годзе. За ўсю сваю гісторыю клюб не дасягаў значных посьпехаў.

Гісторыя

Клюб быў заснаваны ў 1907 годзе пад назвай Fußball-Klub Alemania Augsburg, у 19211969 гадох называўся BC Augsburg. Да Другой сусьветнай вайны вышэйшым дасягненьнем «Аўгсбурга» было другое месца ў Гаўлізе Баварыі ў 1940 годзе. Пасьля вайны ён рэгулярна гуляў ў Обэрлізе Поўдзень, часам вылятаючы ў ніжэйшую лігу.

Пасьля ўтварэньня Бундэсьлігі «Аўгсбург» застаўся за ейным бортам, выступаючы ў ніжэйшых лігах, толькі ў сезоне 1973—74 ён быў блізкі да посьпеху, калі для выхаду ў Бундэсьлізе яму не хапіла аднаго пункту. Ува ўмовах фінансавага краху, «Аўгсбург» аб'яднаўся з футбольнай камандай грамадзтва TSV Schwaben Augsburg у ліпені 1969 году, аднак Schwaben засталіся незадаволенымі вынікам аб'яднаньня й узнавілі ўласную футбольную каманду ў 1970 годзе.

Першы раз у Другой Бундэсьлізе клюб выступаў у сэзоне 1982—83, пасьля чаго да 2006 году гуляў у ніжэйшых лігах Нямеччыны. У сэзоне 2006—07 клюб ізноў стаў гуляць у Другой Бундэсьлізе, заняўшы 7 месца. У сезоне 2009—10 «Аўгсбург» заняў трэцяе месца ў Другой Бундэсьлізе й атрымаў права пазмагацца за выхад у Першую Бундэслігу ў стыкавых матчах зь іншым баварскім клюбам — «Нюрнбэргам», але прайграў у абодвух матчах — 0:1 у гасьцёх і 0:2 дома. Нягледзячы на ​​гэта сэзон стаў лепшым у гісторыі клуба.

У наступным сэзоне 2010—2011 клюб палепшыў свой вынік, заняўшы 2 месца ў Другой Бундэсьлізе, упершыню ў сваёй гісторыі зарабіў права выступаць у Бундэсьлізе 1.

Склад

Па стане на 1 жніўня 2011 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Сыман Ентцш 1976
2 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Паўль Вэргаг (капітан) 1983
3 Сьцяг Сьера-Леонэ Аб Джабрыль Санко 1983
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Дамінік Райнгард 1984
5 Сьцяг Чэхіі ПА Ян Маравэк (у арэндзе з «Шальке-04») 1989
6 Сьцяг Бэльгіі Аб Ёнас дэ Рук 1979
7 Сьцяг Японіі ПА Хадзімэ Хасігай (у арэндзе з «Баеру») 1986
8 Сьцяг Нямеччыны ПА Аксэль Бэлінгаўзэн 1983
9 Сьцяг Нямеччыны Нап Торстэн Ёрль 1986
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Даніель Баер 1984
11 Сьцяг Анголы Нап Нанда Рафаэл 1984
13 Сьцяг Нямеччыны ПА Тобыяш Вэрнэр 1985
14 Сьцяг Паўднёвай Карэі ПА Ку Джа-Чхоль (у арэндзе з «Вольфсбургу») 1989
15 Сьцяг Нямеччыны Аб Сэбастыян Лянгкамп 1988
17 Сьцяг Канады Аб Марсэль дэ Ёнг 1986
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Нямеччыны Аб Ян-Інгвэр Кальсэн-Бракер 1984
19 Сьцяг Нямеччыны Аб Матыяс Аштрцолек 1990
20 Сьцяг Камэруну ПА Марсэль Нджэн 1982
22 Сьцяг Альбаніі Нап Эдманд Капляні 1982
23 Сьцяг Замбіі ПА Эндру Сынкала 1979
24 Сьцяг Нямеччыны ПА Даніель Брынкман 1986
25 Сьцяг Гамбіі ПА Даўда Ба 1983
26 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Лярэнца Давідс 1986
28 Сьцяг Нямеччыны ПА Акакі Гогія (у арэндзе з «Вольфсбургу») 1992
29 Сьцяг Нямеччыны ПА Морыц Нэбэль
30 Сьцяг Марока Бр Магамэд Амсыф 1989
31 Сьцяг Нямеччыны ПА Марка Тыдэ
33 Сьцяг Нямеччыны Нап Саша Мёльдэрс 1985
36 Сьцяг Нямеччыны Нап Штэфан Гайн 1988
37 Сьцяг Грэцыі Бр Яніс Гёліёс

Вонкавыя спасылкі