Іван Пташнікаў: розьніца паміж вэрсіямі
д стыль |
д ключ |
||
Радок 52: | Радок 52: | ||
* [http://knihi.com/Ivan_Ptasnikau/ Іван Пташнікаў] на [[Беларуская Палічка|Беларускай Палічцы]] |
* [http://knihi.com/Ivan_Ptasnikau/ Іван Пташнікаў] на [[Беларуская Палічка|Беларускай Палічцы]] |
||
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Пташнікаў, Іван}} |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лагойскім раёне]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лагойскім раёне]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]] |
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]] |
Вэрсія ад 19:18, 29 ліпеня 2012
Іван Пташнікаў | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 7 кастрычніка 1932[1] | |||
Памёр | 28 ліпеня 2016[2][3] (83 гады) | |||
Пахаваны | ||||
Літаратурная дзейнасьць | ||||
Род дзейнасьці | празаік | |||
Кірунак | апавяданьне, аповесьць, раман | |||
Мова | беларуская | |||
Дэбют | верш «На полі родным» (1952) | |||
Прэміі | Ляўрэат дзяржаўнай прэміі Якуба Коласа (1978) | |||
Узнагароды | | |||
Творы на сайце Knihi.com |
Іван Мікалаевіч Пташнікаў (7 кастрычніка 1932; в. Задрозьдзе, Лагойскі раён, Менская вобласьць) — беларускі празаік. Ляўрэат дзяржаўнай прэміі Якуба Коласа за аповесьць «Найдорф» (1978). Заслужаны работнік культуры Беларусі (1983).
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў тры клясы Задрозьдзенскай пачатковай школы. Пасьля вайны скончыў Крайскую сямігодку, Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газэты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У 1957 скончыў аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэта БДУ.
Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957—1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосьць» (1958—1962), з 1962 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член Саюза пісьменьнікаў БССР (з 1959).
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», мэдалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Творчасьць
Дэбютаваў у 1952 вершам «На полі родным». Першы празаічны твор — аповесьць «Чачык» апублікаваў у 1957 (часопіс «Полымя»). Аўтар зборнікаў аповесьцей і апавяданьняў «Зерне падае не на камень» (1959) і «Сьцяпан Жыхар са Сьцешыц» (1966), аповесьцей «Лонва» (1965, 1982), «Тартак» (1968, паводле сцэнара аўтара пастаўлены ў 1973 г. аднайменны тэлефільм), «Найдорф» (1976), раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсьціжы» (1972), «Алімпіяда» (1985, пастаўлены аднайменны тэлеспэктакль, 1989). У 1980 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1990—1992 — збору твораў у 4 тамах.
Многія творы пісьменьніка перакладзены на замежныя мовы. Па аповесьці «Тартак» на беларускім тэлебачаньні ў 1974 пастаўлены аднайменны тэлефільм (сцэнар аўтара), а ў 1989 па раману «Алімпіяда» — аднайменны тэлеспэктакль.
Творчая прыхільнасьць І. Пташнікава-празаіка — вясковая тэматыка, веданьне паўсядзённага побыту, звычаяў, псыхалёгіі вяскоўцаў, здольнасьць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін. У яго апавяданьнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка»), аповесьці «Лонва» ўпершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў лёсах людзей. Тэма вайны займае ў творчасьці пісьменьніка значнае месца. Трагедыі спаленых разам зь людзьмі вёсак, такіх, як Дальва (аповесьць «Тартак», 1968), барацьба партызан і жыхароў акупаванай Беларусі супраць акупантаў (аповесьць «Найдорф», 1976), антываенны пафас многіх апавяданьняў сьведчыць пра тое, што вайна ў І. Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве.
Літаратура
- Пташнікаў Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 75—76. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
- Пташнікаў Іван / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Тартак / Пташнікаў І. — Мн.:, Мастацкая літаратура, 2000.
Вонкавыя спасылкі
- ^ Пташников Иван Николаевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ http://nn.by/?c=ar&i=174470
- ^ Naša Nìva (белар.) — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630
- Нарадзіліся 7 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Памерлі 28 ліпеня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
- Беларускія літаратары
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР
- Заслужаныя работнікі культуры БССР
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР