Міхась Баразна: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ethn (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д r2.7.2) (робат дадаў: be:Баразна, Міхаіл Рыгоравіч
Радок 35: Радок 35:
[[Катэгорыя:Беларускія фатографы]]
[[Катэгорыя:Беларускія фатографы]]
{{ізаляваны артыкул}}
{{ізаляваны артыкул}}

[[be:Баразна, Міхаіл Рыгоравіч]]

Вэрсія ад 17:32, 28 ліпеня 2012

Міхась Рыгоравіч Баразна́ (нарадзіўся ў 1962 у в. Ліхінічы Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці) — беларускі мастацтвазнаўца, фотамастак. Кандыдат мастацтвазнаўства. З 2010 г. рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ляўрэат спэцыяльнай прэміі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у галіне крытыкі і мастацтвазнаўства. Сябра Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва[1].

Біяграфія

Закончыў Круглянскую сярэднюю школу. У 1985 годзе скончыў мастацка-прамысловы факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў[2][3].

З 1985 па 1992 гг. працаваў мастацкім рэдактарам выдавецтва “Беларусь”. З 1992 г. пасля заканчэння аспірантуры працуе ў Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1996 г. – выконваючы абавязкі загадчыка кафедры гісторыі і тэорыі мастацтва, потым - прарэктар па навукова-творчай рабоце. З 2010 г. - рэктар названай установы.

У 1994-1996 гг. быў куратарам-мастацтвазнаўцам галерэі сучаснага мастацтва ў Віцебску «У Пушкіна».[4]

У 1999 годзе абараніў дысэртацыю на атрыманьне навуковай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па тэме «Тэндэнцыі развіцця беларускай кніжнай графікі 1960-сярэдзіны 1990 гг.: на матэрыялах мастацкай літаратуры» (у Беларускай акадэміі мастацтваў).

Аўтар кніг і шматлікіх артыкулаў па гісторыі беларускага мастацтва, у прыватнасьці кніжнай графікі.

Старшыня аргкамітэта па па падрыхтоўцы i ўдзелу Рэспублiкi Беларусь у 54-й Венецыянскай бiенале і куратар павільёна.[5]

Старшыня Рэспубліканскага мастацка-экспертнай рады па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь [6]

Брат — Рыгор Рыгоравіч Баразна[7]

Бібліяграфія

  • Баразна, М. Р. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя. — Менск: Беларусь, 2007. — 239 с. — ISBN 978-985-01-0732-9
  • Баразна М. Р. Беларуская кніжная графіка 1960—1990-х гадоў. — Менск: Бел. Энцыкл., 2001. — 207 с. — 3000 ас. — ISBN 985-11-0201-6

Крыніцы