Віталь Баркоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Ethn (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 4: Радок 4:


== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Скончыў [[Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут]] (1969, курс. Дз. Арлова). Вучыўся рэжысуры ў А. Эфроса. У 1979]1987 гг. у Магілёўскім абласным тэатры імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў [[Бабруйск]]у. Арганізатар і кіраўнік тэатра-студыі «Дзе-Я?» (1987—1990, разам з М. Труханам), экспэрымэнтальных майстэрняў «АКТ» у [[Менск]]у (1990—1995), з 1997 г. галоўны рэжысэр, з 2001 г. — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Я. Коласа. Першая пастаноўка — «Апошні тэрмін» паводле В. Распуціна ў Тэатры юнага гледача Беларусі (1976).
Скончыў [[Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут]] (1969, курс. Дз. Арлова). Вучыўся рэжысуры ў А. Эфроса. У 1979]1987 гг. у Магілёўскім абласным тэатры імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў [[Бабруйск]]у. Арганізатар і кіраўнік тэатра-студыі «Дзе-Я?» (1987—1990, разам з М. Труханам), экспэрымэнтальных майстэрняў «АКТ» у [[Менск]]у (1990—1995), з 1997 г. галоўны рэжысэр, з 2001 па 2009 гг. — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Я. Коласа. Першая пастаноўка — «Апошні тэрмін» паводле В. Распуціна ў Тэатры юнага гледача Беларусі (1976).


Сярод пастановак:
Сярод пастановак:

Вэрсія ад 13:28, 28 ліпеня 2012

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.

Віталь Міхайлавіч Баркоўскі (1 студзеня 1947, в. Астравы, Менскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР) — рэжысэр. Заслужаны дзяяч мастацтва Беларусі (2000).

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1969, курс. Дз. Арлова). Вучыўся рэжысуры ў А. Эфроса. У 1979]1987 гг. у Магілёўскім абласным тэатры імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску. Арганізатар і кіраўнік тэатра-студыі «Дзе-Я?» (1987—1990, разам з М. Труханам), экспэрымэнтальных майстэрняў «АКТ» у Менску (1990—1995), з 1997 г. галоўны рэжысэр, з 2001 па 2009 гг. — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Я. Коласа. Першая пастаноўка — «Апошні тэрмін» паводле В. Распуціна ў Тэатры юнага гледача Беларусі (1976).

Сярод пастановак:

  • «Марк Шагал» (1990)
  • «У стылі барака…» (1991)
  • «Апошняя п’еса Трэплева» (1992)
  • «Каляровы» (1993)
  • «П’еса для ненароджаных дзяцей» (1996)

Паставіў спэктаклі:

  • «Нора» Г. Ібсена (1993, лепшая рэжысура на фэстывалі «Маладзечанская сакавіца»)
  • «Васа Жалязнова» (1997) у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры
  • «Свавольніца лёсу» А. Паповай (1996, лепшы спэктакль на фэстывалі «Бонскае біенале» 1997) у Дзяржаўным расейскім драматычным тэатры Беларусі
  • «Таму што люблю» («Дзень карабля») Паповай (1998, прыз за лепшую рэжысуру на 1-м фэстывалі беларускай нацыянальнай драматургіі)
  • «Пісьменныя» паводле М. Чокэ (1998, Гран-пры фэстывалю сучаснай нямецкай драматургіі ў Менску)
  • «Блудны муж і яго жонка Варвара» паводле Г. Марчука (1998)
  • «Чорная нявеста» («Чорная панна Нясьвіжа») А. Дударава (1999, лепшы спэктакль тэатраў Беларусі)
  • «Я, ты, ён, яна, яно…» паводле Ф. Шылера (1999)
  • «Шагал… Шагал» (Гран-пры Эдынбурскага міжнароднага фэстывалю, 2000; лепшы спэктакль беларускай драматургіі на міжнародным фэстывалі «Белая Вежа — 2000»)
  • «Зямля» паводле Я. Коласа (2001) у тэатры імя Я. Коласа

Літаратура

  • Катовіч Т. В. Баркоўскі Віталь Міхайлавіч // Тэатральная Беларусь. Энцыклапедыя. Т. 1. Мінск. 20002. С. 92.