Уладзімер Пуцін: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: zea:Vladimir Poetin
д r2.7.2) (робат дадаў: pnb:ولیڈمر پوٹن
Радок 195: Радок 195:
[[mhr:Путин, Владимир Владимирович]]
[[mhr:Путин, Владимир Владимирович]]
[[uz:Vladimir Putin]]
[[uz:Vladimir Putin]]
[[pnb:ولیڈمر پوٹن]]
[[ps:ولادمير پوتين]]
[[ps:ولادمير پوتين]]
[[nds:Wladimir Putin]]
[[nds:Wladimir Putin]]
Радок 233: Радок 234:
[[yo:Vladimir Putin]]
[[yo:Vladimir Putin]]
[[zh-yue:普京]]
[[zh-yue:普京]]
[[bat-smg:Vladimirs Putins]]
[[zea:Vladimir Poetin]]
[[zea:Vladimir Poetin]]
[[bat-smg:Vladimirs Putins]]
[[zh:弗拉基米尔·弗拉基米罗维奇·普京]]
[[zh:弗拉基米尔·弗拉基米罗维奇·普京]]

Вэрсія ад 00:50, 21 ліпеня 2012

Уладзімер Пуцін
4-ы Прэзыдэнт РФ
8 траўня 2012 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Дзьмітры Мядзьведзеў
Папярэднік: Дзьмітры Мядзьведзеў
10-ы Прэм’ер-міністар РФ
8 траўня 2008 — 7 траўня 2012
Прэзыдэнт: Дзьмітры Мядзьведзеў
Папярэднік: Віктар Зубкоў
2-гі Прэзыдэнт РФ
7 траўня 2000 (в. а. з 31 сьнежня 1999) — 7 траўня 2008
Папярэднік: Барыс Ельцын
Наступнік: Дзьмітры Мядзьведзеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 кастрычніка 1952
Партыя: Адзіная Расея
Сужэнец: Людміла Пуціна
Дзеці: Katerina Tikhonova[d], Maria Vorontsova[d] і Elizaveta Rozova[d]
Бацька: Уладзімер Пуцін[d]
Маці: Марыя Пуціна[d]
Адукацыя: юрыдычны факультэт
Узнагароды:
ордэн Пашаны ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «За бездакорную службу» мэдаль «За бездакорную службу» II ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені Ордэн Дружбы народаў Gold Olympic Order кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну
медаль Дружбы ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра[d] (2002) ордэн Славы і гонару ордэн вялебнага Сергія Раданескага
Ордэн Залатога Арла ордэн Назарбаева Ордэн Святога Карла Вялікі крыж ордэна Сьвятога Карла ордэн Хасэ Марці Order of Honour and Glory Medal of Merit of the National People's Army[d] (1988) Uatsamonga Order Ордэн За выбітныя заслугі ордэн Каштоўнага жазла[d] (2009) ордэн Вызваліцеля Order of Manas, 1st class King Abdulaziz Medal[d] (2007) Ордэн караля Абдэль Азіза Order of Ismoili Somoni Order of Ho Chi Minh Найуплывовейшыя людзі сьвету[d] (2016) Найуплывовейшыя людзі сьвету[d] (2015) Найуплывовейшыя людзі сьвету[d] (2014) Найуплывовейшыя людзі сьвету[d] (2013) 'Verschlossene Auster' award[d] (2007) прэмія міру імя Канфуцыя[d] (15 лістапада 2011) ордэн «За заслугі перад Рэспублікай Дагестан» асоба году паводле часопіса Time[d] (2007) майстар спорту СССР
ордэн Заіда
Імянная агнястрэльная зброя
Order of the Republic of Serbia Medal "Participant of the March-Shot Bosnia-Kosovo 12 June 1999" Памятная медаль А. М. Горчакова[d] (2001) ордэн святога Савы[d] (2011) ганаровы прафэсар[d] ганаровы сябра[d] заслужаны трэнэр Расеі ордэн вялебнага Сергія Раданескага I ступені
ордэн Заслуг
ганаровы грамадзянін Санкт-Пецярбургу заслужаны трэнэр[d] (2006) узнагародная зброя[d] ганаровы доктар Афінскага ўніверсітэта[d] Order of Agostinho Neto ганаровы доктар Універсітэта Цынхуа[d] ганаровы доктар Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[d] honorary doctor of the Jawaharlal Nehru University[d] honorary doctor of the Yerevan State University[d] honorary doctor of the Turkmen State University[d] honorary doctor of the Baku Slavic University[d] honorary doctor of the University of Belgrade[d] honorary doctor of the S. M. Kirov Military Medical Academy[d] ганаровы жыхар гораду Астахан[d] ордэн «Садружнасць» honorary citizen of Sevastopol Ігнобелеўская прэмія[d] (верасень 2020) Honorary citizen of Kazan[d] Order of Sheikh-ul-Islam[d] Time 100[d] (2022) Time 100[d] (2017) ордэн імя Ахмата Кадырава

Уладзі́мер Уладзі́меравіч Пу́цін (па-расейску: Владимир Владимирович Путин; нарадзіўся 7 кастрычніка, 1952) — расейскі дзяржаўны дзяяч, з 8 траўня 2012 году — прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі.

Другі прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі з 7 траўня 2000 году па 7 траўня 2008 году (пасьля адстаўкі прэзыдэнта Ельцына выконваў абавязкі прэзыдэнта з 31 сьнежня 1999 па 7 траўня 2000 году). Зьяўляўся таксама старшынём Савету бясьпекі РФ. У 2008-2012 гадох — прэм’ер-міністар.

Біяграфія

Уладзімер Пуцін нарадзіўся ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург). У кнізе «От первого лица» («Ад першае асобы»), біяґрафіі Пуціна паводле ягоных інтэрвію ў расейскай прэсе, распавядаецца пра бедныя гады дзяцінства будучага прэзыдэнта, праведзеныя ў камунальнай кватэры.

У 1975 годзе Пуцін скончыў юрыдычны факультэт Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і паступіў на службу ў КГБ, з 1985 па 1990 год працаваў аґентам савецкае выведкі ў НДР (Усходняй Нямеччыне).

У 1990 годзе Пуцін вернуўся ў Расею, працаваў памочнікам рэктару Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па міжнародных пытаньнях, потым — дарадцам старшыні Ленінградзкага Савету (месцкі заканадаўчы сход) вядомага расейскага дэмакрата Анатолія Сабчака.

У чэрвені 1991 году Пуцін быў прызначаны старшынём Камітэту па Зьнешніх Сувязях мэрыі (бурмістарства) Санкт-Пецярбурґу. На гэтай пасадзе ён займаўся прыцягненьнем у горад замежных інвэстыцыяў, адкрыцьця сумесных прадпрыемстваў. Пуцін быў куратарам стварэньня ў Пецярбурґу валютнае біржы, пры яго судзеяньні (як кажуць, з дапамогаю яго кантактаў ў былым савецкім КҐБ і ўсходненямецкай Stasi) было адчыненае прадстаўніцтва BNP-Dresdner Bank. Адначасова з 1994 году Пуцін быў першым намесьнікам старшыні ўраду Санкт-Пецярбурґу.

У жніўні 1996 пачалася «маскоўская» кар'ера Ўладзімера Пуціна — ён быў прызначаны намесьнікам упраўляючага справамі прэзыдэнта Расеі. У сакавіку 1997 г. Пуцін прызначаны намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, начальнікам галоўнага кантрольнае ўправы прэзыдэнта РФ. З траўня 1998 г. Пуцін — першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.

Наступным моцным узьлётам пецярбурскага палітыка было прызначэньне яго дырэктарам ФСБ — расейскае спэцслужбы. З сакавіку 1999 г. Пуцін стаў сакратаром Рады Бясьпекі Расеі.

Прэм’ер-міністарства і першы прэзыдэнцкі тэрмін

У жніўні 1999 г. прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын прызначыў Уладзімера Пуціна прэм'ер-міністрам Расеі. 31 сьнежня 1999 году Ельцын сышоў у адстаўку, Пуцін стаўся выканаўчым абавязкі прэзыдэнта да наступных выбараў.

26 сакавіка 2000 г. былі праведзеныя прэзыдэнцкія выбары, у якіх Пуцін перамог у першым туры.

Уладзімер Пуцін з самога пачатку дасягнуў шалёнае папулярнасьці ў расейскім грамадзтве дзякуючы свайму іміджу маладога, энэрґічнага прэзыдэнта-спартоўцы на фоне старога й хворага Барыса Ельцына. З пункту гледжаньня сваёй палітычнае плятформы Пуцін здолеў аб'яднаць вакол сябе прыхільнікаў часам дыямэтральна супрацьлеглых ідэй. Для дэмакратаў ён быў колішнім сябрам і паплечнікам Анатолія Сабчака і, мяркуючы па прамовах маладога прэзыдэнта, прыхільнікам далейшых і больш радыкальных дэмакратычных і рынкавых рэформ. Для кансэрватараў і нацыяналістаў Пуцін быў сымбалем адраджаючаеся «Вялікае Расеі», новым «водцам».

Вялікадзяржаўніцкі складнік пуцінскага курсу апынуўся больш яскравым. Разам з Пуціным да ўлады прыйшлі г. зв. «сілавікі» — нацыяналістычныя этатысцкія элемэнты з шэрагаў спэцыяльных службаў і войска. Пачалася палітыка па рэабілітацыі савецкага рэжыму. Адным зь першых рашэньняў Пуціна было прыняцьце новага гімну на музыку гімну СССР і зацьверджаньне чырвонае савецкае харугвы для расейскага войска. У 2004 годзе Пуцін назваў распад Савецкага Зьвязу «буйнейшаю геапалітычнаю катастрофаю стагодзьдзя».

Прадстаўнікі «сямейнага кляну», палітычнае эліты ельцынскае эпохі, паступова выціскаліся з улады. За сваю падтрымку дэмакратаў пачаліся рэпрэсіі супраць буйных бізнэсмэнаў-аліґархаў Барыса Беразоўскага і Ўладзімера Гусінскага. 24 лютага 2004 г., менш чым за месяц да парлямэнцкіх выбраў, Пуцін звольніў з пасады прэм’ер-міністра не дастаткова ляяльнага Міхаіла Касьянава, прадстаўніка эліты ельцынскага часу, і прызначыў на яго пазыцыю дыплямата Міхаіла Фрадкова.

У 2003 годзе быў сарваны ґешэфт па зьліцьці нафтавых кампаніяў «ЮКОС» і «Сыбнафта», у выніку якое меўся зьявіцца найбуйнейшы ў сьвеце нафтавы канцэрн, які мог пагражаць аўтарытэту Пуціна ўнутры краіны і ўплываць на ўнутрыпалітычную сытуацыю. Па сфабрыкаваных абвінавачаньнях быў арыштаваны кіраўнік «ЮКОС» Міхаіл Хадаркоўскі, пачаўся працэс зьнішчэньня гэтае некалі найбуйнейшае і найбольш пасьпяховае расейскае карпарацыі.

У сфэры зьнешняе палітыкі Пуцін узяў курс на ўзмацненьне стасункаў з краінамі СНД з мэтаю стварэньня процівагі пашыраючымся NATO і ЭЗ, да якіх далучыліся многія краіны цэнтральнае і ўсходняе Эўропы і пачалі далучацца краіны былога СССР. Разам зь лідэрамі Эўрапейскага Зьвязу Пуцін асудзіў амэрыканскую кампанію ў Іраку. Увогуле, ня гледзячы на нарастаючы ціск на дэмакратыю ў Расеі і крытыку Пуціна як аўтакрата, прэзыдэнт падтрымлівае добрыя, «сяброўскія» адносіны з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, нямецкім канцлерам Ґергардам Шродэрам, італійскім прэм'ерам Сыльвіё Бэрлюсконі.

Ва ўнутранай палітыцы Пуцін усталяваў рэжым асабістае ўлады шляхам кантролю за электроннымі сродкамі масавае інфармацыі і паступовага выцісканьня дэмакратычнае апазыцыі з орґанаў дзяржаўнае ўлады. Былі зачыненыя ці падпарадкаваныя Крамлю незалежныя тэлеканалы НТВ, ТВ6 і ТВС, на парлямэнцкіх выбарах у 2003 годзе створаная ўладаю партыя «Адзіная Расея» атрымала больш за палову месцаў у Дзяржаўнай Думе дзякуючы манаполіі на тэлевізійны этэр і іншыя буйныя прэфэрэнцыі падчас перадвыбарчае кампаніі. Адначасова ў парлямэнт упершыню за гісторыю новае Расеі не прайшлі дэмакратычныя партыі «СПС» і «Яблоко».

За Пуцінам працягнулася і ўзмацнілася расейская актыўнасьць у Чачэніі. Міжнародныя праваабарончыя арґанізацыі сьведчаць аб узмацненьні парушэньняў правоў чалавека ў паўночна-каўкаскай рэспубліцы.

Другі прэзыдэнцкі тэрмін

14 сакавіка 2004 г. Уладзімер Уладзімеравіч Пуцін 71% выбаршчыкаў быў у першым туры абраны на другі тэрмін прэзыдэнцтва. Як і на парлямэнцкіх выбарах некалькі месяцаў да гэтага, зноў па Расеі ішла неабаснавана актыўная кампанія на карысьць Пуціна у пра-крамлёўскіх агульнанацыянальных мэдыях. Расейская канстытуцыя не дазваляе адной асобе займаць пасаду прэзыдэнта больш, чым два тэрміны запар, таму Пуцін ня мае права балятавацца на выбарах у 2008 г.

13 верасьня 2004 г., з нагоды крызы з закладнікамі ў Бэслане і тэрарыстычных актаў у Маскве, Пуцін пачаў рэформу дзяржаўнага кіраваньня, у ходзе якое былі адмененыя выбары ґубэрнатараў расейскіх рэґіёнаў. Гэты крок быў многімі раскрытыкаваны, у тым ліку Барысам Ельцынам і Міхаілам Гарбачовам, як адступ ад прынцыпаў дэмакратыі і вяртаньне да цэнтралізацыі ўлады, як за савецкім часам. Разам з гэтым былі ўскладненыя ўсовы праходу незалежных дэпутатаў у Дзяржаўную Думу.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне ў канцы 2004 году Расея актыўна ўмешвалася ў ход перадвыбарчае кампаніі. Пуцін двойчы наведваў Украіну з мэтаю падтрымаць кандыдата ад улады Віктара Януковіча і адзіны разам зь беларускім лідэрам Аляксандрам Лукашэнкам павіншаваў Януковіча зь перамогай у выбарах, пазьней прызнаных сфальсыфікаванымі.

Рознае

Уладзімер Пуцін зьяўляецца практыкуючым праваслаўным вернікам пасьля таго, як перажыў пажар на лецішчы ў пачатку 1990-х. З маладосьці прэзыдэнт займаецца дзюдо. Пуцін ёсьць кандыдатам эканамічных навук, свабодна валодае нямецкаю і анґельскаю мовамі. Жанаты зь Людмілай Пуцінай, у мінулым настаўніцай нямецкае мовы. Мае дзьвюх дачок — Екацярыну (нар. 1985) і Марыю (нар. у 1986).

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Уладзімер Пуцінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA

  1. ^ http://putin.kremlin.ru/bio
  2. ^ http://www.kommersant.ru/doc/662935
  3. ^ а б https://www.thoughtco.com/when-was-st-petersburg-known-as-petrograd-and-leningrad-4072464
  4. ^ а б https://web.archive.org/web/20100514164020/http://premier.gov.ru/eng/premier/biography.html
  5. ^ а б http://www.rosbalt.ru/piter/2014/08/22/1306942.html