Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Юзэф Ігнацы Крашэўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Дапрацоўкі: меркаваньне
→‎За: меркаваньне
Радок 9: Радок 9:
== За ==
== За ==
* {{Падтрымліваю}} Дзякуй за артыкул, выдатная праца. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Казімер Ляхновіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 23:53, 10 ліпеня 2012 (FET)
* {{Падтрымліваю}} Дзякуй за артыкул, выдатная праца. --[[Удзельнік:Kazimier Lachnovič|Казімер Ляхновіч]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Kazimier Lachnovič|гутаркі]]) 23:53, 10 ліпеня 2012 (FET)
* {{Падтрымліваю}} - дасканалы артыкул, вельмі цікавы --[[Удзельнік:Vaukalaka|Vaukalaka]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Vaukalaka|гутаркі]]) 23:09, 19 ліпеня 2012 (FET)


== Супраць ==
== Супраць ==

Вэрсія ад 23:09, 19 ліпеня 2012

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

З нагоды 200-годзьдзя пісьменьніка запрашаю ацаніць артыкул пра яго. Так, артыкул напісаны пераважна мной. --Renessaince 23:15, 10 ліпеня 2012 (FET)

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

За

Супраць

Дапрацоўкі

  • Некаторыя заўвагі-зычаньні (дзеля зручнасьці па пунктах): 1) напэўна, паўтор псэўданімаў у прэамбуле ўсё ж залішні; 2) наконт радаводу, магчыма (раз род беларускі) лепей ужываць нашыя формы імёнаў — Андрэй, Альжбета, Кацярына замест польскіх Анджэй, Эльжбета, Катажына? "Матэўш", здаецца, памылка — мае быць Матэвуш (як Тадэвуш), ну і ў дробязях "Збражкуўна" (Збражка?), "Няборска" (Няборская?) 3) наконт сьпісу літаратуры (даўно хацеў узьняць гэтае пытаньне), ці ня лепей трымацца альфабэтнага парадку ў межах моваў (як вядома, лацінскі і кірылічны альфабэты не адпавядаюць адзін аднаму, а што казаць пра больш экзатычныя?): т.б. я прапаную сьпярша разьмяшчаць блёк беларускамоўнай літаратуры (паводле беларускага альфабэту), потым у парадку інтэрвікаў блёкі літаратуры на іншых мовах (паводле альфабэтаў гэтых моваў). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 00:09, 11 ліпеня 2012 (FET)
  • Цалкам згодны з заўвагамі. А таксама зьвяртаю ўвагу, што форма імя “Юзэф” павінна быць зьменена на “Юзаф”. Язэп — форма больш беларуская, яе ня варта тут выкарыстоўваць. Рыма-каталікі звычайна кажуць Юзаф, бліжэй да польскай формы.--Ihar Baranouski (гутаркі) 18:01, 14 ліпеня 2012 (FET)
    • Зь Юзэ́фам (Ю́зафам) пытаньне няпэўнае. Пакуль пагадзіліся ўжываць Юзэфа, бо менавіта такая форма ў слоўніку НН [1]. Увогуле, пытаньняў з імёнамі нямала, а нейкіх грунтоўных працаў, якія б тлумачылі слушнасьць ужываньня той або іншай формы, фактычна няма. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 20:10, 14 ліпеня 2012 (FET)
      • Так, я ведаю. Але гэтае слова — яскравы прыклад, што ня трэба рабіць з Слоўніка НН сьвятарнай каровы. :) Тым больш, што гэта слоўнік 2001 году і самыя аўтары слоўніка СЁНЬНЯ пасьлядоўна ўжо выкарыстоўваюць "Юзаф", напр.:

http://www.svaboda.org/content/article/24580787.html

Тым больш і ў беларускамоўных выданьнях твораў Крашэўскага - толькі Юзаф. Юзэф пісалі ў даўнія савецка-беларускія часы. Лічу, варта адмовіцца ад "Юзэф" даўно і ў Вікіпэдыі. --Ihar Baranouski (гутаркі) 20:37, 14 ліпеня 2012 (FET)

На жаль, усё адно трэба знайсьці якія-небудзь навуковыя працы (нашых гісторыкаў, лінгвістаў), дзе б даводзілася, што форма «Юзаф» слушнейшая. А пакуль такіх працаў няма, лепей напэўна пакінуць status quo (каб потым не давялося пераназываць артыкулы і выявы ў Commons — мо, раптам, увогуле, спыняцца на Язэпе, ці для адных гістарычных постацяў — на Юзафе, для другіх — Язэпе). Можна ўзяць той жа летувіскі артыкул, які фактычна завецца «Язэп Ігнат Крашэўскі». --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 23:34, 14 ліпеня 2012 (FET)

Камэнтары