Чэмпіянат Італіі па футболе: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Chobot (гутаркі | унёсак)
д r2.6.5) (робат дадаў: ko, lt, nl, tr выдаліў: ja зьмяніў: ms
Радок 71: Радок 71:
[[de:Fußball in Italien]]
[[de:Fußball in Italien]]
[[en:Italian football league system]]
[[en:Italian football league system]]
[[ko:이탈리아 축구 리그 시스템]]
[[it:Campionato italiano di calcio]]
[[it:Campionato italiano di calcio]]
[[lt:Italijos futbolo sistema]]
[[ja:レガ・カルチョ]]
[[lij:Campiunòu italian do Zeugo do ballon]]
[[lij:Campiunòu italian do Zeugo do ballon]]
[[ms:Liga Bolasepak Itali]]
[[ms:Sistem liga bola sepak Itali]]
[[nl:Italiaans amateurvoetbal]]
[[ru:Система футбольных лиг Италии]]
[[ru:Система футбольных лиг Италии]]
[[tr:İtalya futbolunda lig sistemi]]
[[uk:Система футбольних ліг Італії]]
[[uk:Система футбольних ліг Італії]]

Вэрсія ад 09:30, 13 ліпеня 2012

Чэмпіянат Італіі па футболе прадстаўляе сабой строга структураваную сыстэму ліг для клюбаў, прадстаўляючых Італію.

Структура

Самай галоўнай зьяўляецца Нацыянальная Прафэсійная Ліга (Ліга Кальча), якая ўключае ў сябе два дывізіёны (Сэрыя А й Сэрыя B). Далей ідзе Прафэсійная Ліга Сэрыі С (Ліга Паўпрафэсіяналаў), якая падзяляецца на Сэрыю С1 (з двума паралельнымі дывізіёнамі) і Сэрыю С2 (з трыма паралельнымі дывізіёнамі). Далей ідзе Сэрыя D, ліга зь дзевяцьцю паралельнымі дывізіёнамі (у якіх клюбы дзеляцца па рэгіянальным прынцыпе), арганізатарам якой зьяўляецца Міжрэгіянальны камітэт Нацыянальнае Аматарскае Лігі. Далей маецца пяць узроўняў: чатыры зь іх, Eccellenza, Promozione, Prima Categoria і Seconda Categoria, арганізуюцца рэгіянальнымі камітэтамі Нацыянальнае Аматарскае Лігі, а апошні, Terza Categoria — камітэтамі правінцыяў.

Цяперашняя сыстэма

Узровень Ліга/Дывізіён(ы)
1 Ліга Кальча
Сэрыя A TIM

20 клюбаў
2 Ліга Кальча
Сэрыя B TIM

22 клюба
3 Прафэсійная Ліга Сэрыі C Італіі
Сэрыя C1 Група A

18 клюбаў
Прафэсійная Ліга Сэрыі C Італіі
Сэрыя C1 Група B

18 клюбаў
4 Прафэсійная Ліга Сэрыі C Італіі
Сэрыя C2 Група A

18 клюбаў
Прафэсійная Ліга Сэрыі C Італіі
Сэрыя C2 Група B

18 клюбаў
Прафэсійная Ліга Сэрыі C Італіі
Сэрыя C2 Група C

18 клюбаў
5 ЛНД
Сэрыя D Група A

18 клюбаў
ЛНД
Сэрыя D Група B

18 клюбаў
ЛНД
Сэрыя D Група C

18 клюбаў
ЛНД
Сэрыя D Група D

18 клюбаў
ЛНД
Сэрыя D Група E

18 клюбаў
ЛНД
Сэрыя D Група F

18 клюбаў
ЛНД
Сэрыя D Група G

18 клюбаў
ЛНД
Сэрыя D Група H

18 клюбаў
ЛНД
Сэрыя D Група I

18 клюбаў
6 Eccellenza
(28 рэгіянальных раўндаў, 16 або 18 клюбаў)
7 Promozione
(53 рэгіянальных раўнда, 16, 17 або 18 клюбаў)
8 Prima Categoria
(шмат рэг. раўндаў)
9 Seconda Categoria
(шмат рэг. раўндаў)
10 Terza Categoria
(шмат рэг. раўндаў)

Гісторыя

Першая Ліга была разграная ангельскімі эмігрантамі ў 1890-я. Першым клюбам стаў Джэноа Крыкет і Атлетык Клаб (цяпер — Джэноа Крыкет & Футбол Клаб). Першапачаткова існавалі асобныя лігі як для італьянскіх так і замежных футбалістаў. У сакавіку 1898 году у Турыне пачала функцыянаваць Італьянская Фэдэрацыя Футболу, да якой далучыліся чатыры клюбы: Джэноа, Тарынэзэ, Інтэрнацыянале Тарына і Гімнастычнае Грамадзтва Турына. Іншыя клюбы вырашылі не далучацца. Самы першы афіцыйны чэмпіянат адбыўся 8 траўня 1898 году ў Турыне, тытул выйграў «Джэноа», наймацнейшы на той момант клюб Італіі (посьпех быў паўтораны ў 1899, 1900, 1902, 1903 і 1904 гг.).

У выніку распаду калектыва Гімнастычнага Грамадзтва Турына было заснавана адразу два клюбы: «Мілан»] і «Ювэнтус», якія далучыліся да Лігі ў 1900 годзе. Сама жа Ліга стала чальцом ФІФА ў 1905. У тым жа годзе яна перайшла да структуры на аснове рэгіянальнага дзяленьня; да іншых далучыліся клюбы поўначы Італіі. Пра Вэрчэлі пяць разоў запар заваёўваў скудэта (1908—1913).

Але асабліва цікавасьць да футболу ўзрасла пасьля завяршэньня Сусьветнае вайны, калі ў італьянскую Лігу пачалі памаленьку ўступаць усё болей нешматлікія клюбы. Улетку 1921 году пад эгідай Фэдэрацыі Футболу Італіі была створаная другая па ліку асацыяцыя, закліканая ліквідаваць прорву паміж лідэрамі і аўтсайдарамі бягучай Лігі.

Пераход да адзінай нацыянальнай лігі адбыўся ў 1929 годзе зь першапачатковымі 18 камандамі. Першым пераможцам у 1930 стаў «Інтэрнацыянале».

Пасьля Другой сусветнай вайны ліга вярнулася да рэгіянальнай структуры зь дзяленьнем па прынцыпе «поўнач-поўдзень» і стадыяй плэй-оф, хоць бы і на адзін год. У цяперашні момант функцыянуе сыстэма, зацьверджаная ў 1929 годзе.

Вонкавыя спасылкі