Горадня: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Цікавыя аб’екты: лінкаваньне
д →‎Цікавыя аб’екты: лінкаваньне
Радок 335: Радок 335:
* [[Касьцёл Сьвятога Францішка Ксаверыя (Горадня)|Катэдральны (раней: Фарны) касьцёл Сьв. Францішка Ксаверыя]] ([[1678]]) — выдатны [[Помнікі архітэктуры Беларусі|помнік архітэктуры Беларусі]] XVII—XVIII ст. У мінулым касьцёл і кляштар былі найбагацейшымі ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Яны займалі цэлы квартал у цэнтральнай частцы гораду. У строі касьцёла шырока выкарыстоўваліся сродкі архітэктурнай плястыкі, скульптура і жывапіс. Адмысловую прыгажосьць інтэр’еру надаюць разьвітая шматфігурная кампазыцыя ў [[алтар]]ы і апорныя слупы, упрыгожаныя дэкаратыўнымі калёнкамі іканастасаў, выкананымі цалкам з дрэва. Гэтыя дэкаратыўныя элемэнты маюць высокую мастацкую каштоўнасьць. Фрэскавая размалёўка ([[1752]]) складаецца з мноства сюжэтных кампазыцыяў, разьмешчаных у аркавых нішах, скляпеньнях і інш.
* [[Касьцёл Сьвятога Францішка Ксаверыя (Горадня)|Катэдральны (раней: Фарны) касьцёл Сьв. Францішка Ксаверыя]] ([[1678]]) — выдатны [[Помнікі архітэктуры Беларусі|помнік архітэктуры Беларусі]] XVII—XVIII ст. У мінулым касьцёл і кляштар былі найбагацейшымі ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Яны займалі цэлы квартал у цэнтральнай частцы гораду. У строі касьцёла шырока выкарыстоўваліся сродкі архітэктурнай плястыкі, скульптура і жывапіс. Адмысловую прыгажосьць інтэр’еру надаюць разьвітая шматфігурная кампазыцыя ў [[алтар]]ы і апорныя слупы, упрыгожаныя дэкаратыўнымі калёнкамі іканастасаў, выкананымі цалкам з дрэва. Гэтыя дэкаратыўныя элемэнты маюць высокую мастацкую каштоўнасьць. Фрэскавая размалёўка ([[1752]]) складаецца з мноства сюжэтных кампазыцыяў, разьмешчаных у аркавых нішах, скляпеньнях і інш.


[[Файл:Lamus Horadnia 2007.JPG|міні|Драўляны лямус кляштару брыгітак]]
[[Файл:Lamus Horadnia 2007.JPG|міні|Драўляны [[лямус]] кляштару брыгітак]]


* [[Гарадзенскі калегіюм езуітаў|Калегіюм езуітаў]] (у цяперашні час турма) і аптэка
* [[Гарадзенскі калегіюм езуітаў|Калегіюм езуітаў]] (у цяперашні час турма) і аптэка

Вэрсія ад 00:38, 13 ліпеня 2012

Запыт «Гародня» перанакіроўваецца сюды. Глядзіце таксама «Гародня (неадназначнасьць)».
Горадня
Фарны касьцёл і палац С. Баторыя
Фарны касьцёл і палац С. Баторыя
Герб Горадні Сьцяг Горадні
Першыя згадкі: 1005
Магдэбурскае права: 1391
Вобласьць: Гарадзенская
Старшыня гарвыканкаму: Барыс Казялкоў
Плошча: ~ 142 км²
Вышыня: 90—147 м н. у. м.
Насельніцтва: 328 000 (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 15
Паштовы індэкс: 230000—230030, 231700[1]
Аўтамабільны код: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°40′ пн. ш. 23°50′ у. д. / 53.667° пн. ш. 23.833° у. д. / 53.667; 23.833Каардынаты: 53°40′ пн. ш. 23°50′ у. д. / 53.667° пн. ш. 23.833° у. д. / 53.667; 23.833
Горадня на мапе Беларусі
Горадня
Горадня
Горадня
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Афіцыйны сайт

Го́радня — горад у Беларусі, на рацэ Нёман. Адміністрацыйны цэнтар Гарадзенскай вобласьці і Гарадзенскага раёну. Насельніцтва 328 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца за 300 км ад Менску. Вузел чыгунак на Вільню, Масты і Беласток, аўтамабільных дарог на Вільню, Ліду і Ваўкавыск. Рачны порт, аэрапорт.

Горадня, што мела неафіцыйны статус другой (пасьля Вільні) сталіцы Вялікага Княства Літоўскага і трэцяй сталіцы Рэчы Паспалітай, — найбагацейшае на гістарычна-архітэктурныя каштоўнасьці места Беларусі[2]. Да нашага часу тут захавалася больш за 400 помнікаў гісторыі і культуры, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы[3].

Назва

Паводле распаўсюджанага меркаваньня ў аснове тапоніму «Го́радня»[4][5][6] славянскі тэрмін «горад», «гарадзьба»[7]. Невядомасьць пазыцыі націску ў старабеларускім вымаўленьні абумовіла пэўную варыятыўнасьць назвы ў сучаснай беларускай мове.

Назвы места на розных мовах у розны час:

  • Городен, Городень, таксама Городно, Городня[7] — руска-літоўская летапісная назва
  • Гро́дно — палянізаваная назва, зьявілася каля 1560-х гадоў (напрыклад, у грамаце Жыгімонта Аўгуста, 23 лістапада 1562)[8]
  • Го́радна, Го́радня — мясцовыя варыянты назвы ў XX ст.
  • Гаро́дня — паэтычна-літаратурная назва (М. Багдановіч, У. Караткевіч)
  • Гро́дна — назва ў афіцыйным правапісе беларускай мовы, утварылася ад расейскай трансьлітэрацыі польскай назвы места
  • Grodno — польская назва
  • Grodna — сярэднявечная лацінская назва (атляс Браўна, 1575)
  • Garthen, Garten — нямецкая назва ў сярэднявечных лаціна- і нямецкамоўных хроніках (таксама Garto), якая ўжывалася як афіцыйная ў XX ст., у час нямецкіх акупацыяў. Гэтыя варыянты часта блыталіся ў сярэднявечных дакумэнтах з Garthe (на правым беразе р. Нарва каля ўпадзеньня рр. Піса і Вінцэнта), Garden (колішняе ўмацаваньне на дарозе з Мэмэля ў Юрбарк), Garsden (колішняе ўмацаваньне на правым беразе р. Мінга, недалёка да Мэмэля)[9]

Гісторыя

Старажытнасьць

Да ўзьнікненьня дзяржаваў тэрыторыю Гарадзеншчыны засялялі плямёны крывічоў, яцьвягаў, літвы. Археалягічныя раскопкі паказваюць, што першыя славянскія паселішчы на высокім беразе Нёмана зьявіліся яшчэ ў X ст.. У XII ст. на месцы гэтых паселішчаў узьнік горад, які разьмяшчаўся на скрыжаваньні гандлёвых шляхоў і першапачаткова ўяўляў сабою невялікую крэпасьць з умацаваным гандлёвым местам.

Першыя зьвесткі пра Горадню зьмяшчаюцца ў Іпацьеўскім, Лаўрэнцьеўскім і Радзівілаўскім і датуюцца 1127 годам (у савецкай гістарыяграфіі з прычыны няправільнага пераводу летазьлічэньня памылкова замацавалася дата 1128[10]; менавіта ад яе паводле інэрцыі лічацца і адзначаюцца юбілеі гораду[11]), калі яна была сталіцай Гарадзенскага княства. У другой палове ХІІ ст. князі Барыс і Глеб збудавалі царкву, вядомую цяпер як Калоская. У 1241 годзе, пры княжаньні Юрыя Глебавіча, горад спустошылі татары, а ў 1284 годзе — нямецкія рыцары.

У XIII ст. мясцовыя княствы пачалі кансалідавацца вакол Наваградку, беручы ўдзел у стварэньні новай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага. З 1270 году Гарадзенскае княства канчаткова ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага.

Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітая

Па далучэньні да Вялікае Княства Літоўскае Горадня была ў валоданьні вялікага князя Трайдзеня, які ў 1276 годзе пасяліў тут прусаў, што ўцяклі ад крыжакоў[12].

У XIIIXIV стст. Горадня вяла ўпартую барацьбу з Тэўтонскім ордэнам. Прыкладна ў 1300 годзе кашталянам Гарадзенскага замка зрабіўся знакаміты Давыд Гарадзенскі, сын Даўмонта і найбліжэйшы паплечнік Гедыміна. У 1305 годзе ён разам з Гедымінам каля Горадні разьбіў ушчэнт войска крыжацкага комтура Конрада Ліхтэнхагена. На працягу наступных гадоў ён ня толькі пасьпяхова адбіваў варожыя напады, але і сам наносіў папярэднія ўдары. У 1326 годзе Давыда Гарадзенскага па-здрадніцку забіў мазавецкі шляхціч А. Гост.

У 1376 годзе Горадня перайшла ў валоданьне князя Вітаўта, які зрабіў места у 1392 годзе другой сваёй сталіцай (агулам у 13861430 гадох вялікі князь наведаў Горадню 31 раз[13]). У кан. XIV ст. Вітаўт заснаваў у месьце Фарны касьцёл. Неўзабаве Горадня зрабілася найслаўнейшым, пасьля Вільні, местам краіны. Гарадзенская харугва ў складзе войска Вялікага Княства Літоўскага ўдзельнічала пад камандай Вітаўта ў Грунвальдзкай бітве.

Са скасаваньнем у 1413 годзе княстваў, Горадня зрабілася павятовым местам Троцкага ваяводзтва. У 1391 яна атрымала няпоўнае, а ў 1496 — поўнае Магдэбурскае права. У Горадні ўтварылася магістратура, а ў 1540 места атрымала ўласны герб «у блакітным полі алень сьвятога Губэрта з залатым крыжам паміж рагамі»[14]. У 15431601 гадох у Горадні дзейнічала «Літоўская капэла» — адзін з найбольш раньніх музычных калектываў на Беларусі.

У 15601561 гадох Горадня займала вялікую тэрыторыю, складалася з права- і левабярэжнай частак, трох пляцаў (старадаўніх «Нямецкага» і «Занёманскага» рынкаў), 32 вуліцаў і 5 трактаў[13]. Кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы ў 1576 годзе перабудаваў палац, вядомы як Стары Замак, у якім да 1586 году разьмяшчалася ягоная рэзыдэнцыя. Па сьмерці Стэфана Баторыя ў зьвязку з тым, што паміж прыдворнымі мэдыкамі ўзьнікла спрэчка 14 сьнежня 1586 году ў Горадні правялі першае на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы анатамаваньне ягоных парэшткаў. Станам на 1588 год у месьце было больш за 700 будынкаў, 31 вуліца, цэхі рамесьнікаў-мэталістаў, цагельнікаў, ганчароў, цельляроў і інш. У 15891795 гадох Горадня — цэнтар эканоміі. У 1633 годзе ў Горадні прымалі Вэнэцыянскае пасольства.

У гэтыя часы ў Горадні распачалі сваю дзейнасьць манаскія ордэны езуітаў, дамініканаў, францішканаў, бэрнардынак, брыгітак, кармэлітаў і баніфратаў (першы каталіцкі аўгустынскі кляштар зьявіўся ў месьце яшчэ ў XV ст.). Пасьля Берасьцейскай уніі ў Горадні імкліва распаўсюджваецца вуніяцтва. Да канца XVIII стагодзьдзя ў горадзе было 9 касьцёлаў і 2 вуніяцкія кляштары.

З 2-й паловы XVII ст. пачаўся час эканамічнага заняпаду ў разьвіцьці Горадні, што было наступствам шляхецкай анархіі і шматлікіх спусташальных войнаў.

У вайну паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітай (16541667) Горадню ў 16551657 захапілі і спустошылі маскоўскія войскі. У 1673 годзе прынятая соймавая канстытуцыя, паводле якой у месьце мусіў праводзіцца кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай. У 1678 годзе тут адбыўся першы генэральны сойм, на якім зацьвердзілі Андрусаўскую дамову пра замірэньне паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітай і склалі хаўрус паміж дзьвюмі дзяржавамі супраць Турэччыны.

У Паўночную вайну (17001721) у 17021708 гадох Горадня некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі, была разбураная і разрабаваная расейскімі ды швэдзкімі войскамі, а ў 17091710 гадох места перажыла эпідэмію чумы, у выніку якой загінула значная частка насельніцтва.

У 1705 годзе ў Горадні, у Фарным Касьцёле, адбылася сустрэча паміж каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам Моцным і расейскім імпэратарам Пятром I, якія выпрацоўвалі супольную палітыку супраць швэдзкага караля Карла ХІІ. Вялікую шкоду нанесьлі гораду пажары 1675, 1720, 1750 і 1782 гадоў.

У другой палове XVIII ст. у Горадні працавалі дзяржаўныя ўстановы Вялікага Княства Літоўскага — Скарбовая камісія, Вайсковая камісія, асэсарскі суд. У 1775 годзе у Горадню зь Менску і Наваградку перанесьлі пасяджэньні вярхоўнага суду Вялікага Княства Літоўскага — Галоўнага трыбуналу. У 1793 годзе места атрымала статус сталіцы Гарадзенскага ваяводзтва.

У 1760-я1770-я[15] гады гарадзенскі староста, падскарбі надворны літоўскі Антоні Тызэнгаўз заснаваў у месьце і ягоных ваколіцах шэраг мануфактураў: суконную, збройную, панчошную, карэтную і г. д. Ён жа адкрыў першы ў Горадні тэатар. З 1775 па 1781 год у месьце існавала мэдычная акадэмія, якую ў 1781 годзе перанесьлі ў Вільню на правах мэдычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. Створаная на сродкі Антонія Тызэнгаўза Гарадзенская музычная трупа пасьля пераводу ў Варшаву запачаткавала Варшаўскую опэру.

19 красавіка 1776 году ў Горадні заснавалі камісію добрага парадку, якая займалася ўпарадкаваньнем места, паляпшэньнем ягонага гаспадарча-фінансавага становішча. У кампэтэнцыю камісіі таксама ўваходзілі пытаньні ўпарадкаваньня мескага архіву, складаньня інвэнтароў і плянаў, супрацьпажарная бясьпека, будаўніцтва, санітарна-гігіенічныя мерапрыемствы, рэвізія шпіталяў і інш. Адным з вынікаў дзейнасьці камісіі была адбудова ў 1784 годзе Гарадзенскай мескай ратушы[15].

27 траўня 1793 году ў Горадні ў будынку Новага Замка адбыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай (г. зв. «нямы сойм»), які зацьвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай. Горадня была адным з цэнтраў паўстаньня 1794 году пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі (гэтак, сюды перавялі зь Вільні Цэнтральную дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага). У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай места апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. 25 лістапада таго ж году ў Горадні адбылося адрачэньне ад стальцу апошняга караля польскга і вялікага князя літоўскага — Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Панарама Горадні. Акварэль Н. Орды, XIX стагодзьдзе
Панарама Горадні. Акварэль Н. Орды, XIX стагодзьдзе

У складзе Расейскай імпэрыі

З 1801 году Горадня зрабілася цэнтрам губэрні. У гэты час усе мескія прывілеі вывезьлі ў Санкт-Пецярбург і Вільню. Далучэньне да Расеі пазбавіла Горадню ранейшых правоў, замарудзіла разьвіцьцё эканомікі і культуры.

Паўстанцы ў Горадні, 1864

У вайну 1812 году ў места 2 ліпеня ўвайшлі войскі Напалеона. Горадня зрабілася цэнтрам аднайменнага дэпартаменту Вялікага Княства Літоўскага, адноўленага Напалеонам. У горадзе сфармаваўся аддзел Нацыянальнай гвардыі Вялікага Княства з 290 чалавек, жандармэрыя з 856 чалавек. Таксама ў Горадні ішоў набор рэкрутаў у літоўскія пяхотныя і кавалерыйскія часткі. З губэрні ў войска Вялікага Княства сыйшло каля 6400 чалавек, зь іх паводле загадаў аб мабілізацыі 2495 пяхотнікаў і 1103 кавалерысты. Літоўскія часткі ўдзельнічалі ў баях супраць расейскага войска на канцавым этапе вайны 1812 году, а таксама ў кампаніях 1813 і 1814 гадоў. Расейскія войскі ізноў занялі горад 8 сьнежня.

Горадня была адным з цэнтраў нацыянальна-вызвольнага руху Польшчы, Беларусі й Летувы ў 1830 годзе. У 1862 праз горад прайшла Пецярбурска-Варшаўская чыгунка, якая паспрыяла разьвіцьцю рамесных майстэрняў, дрэваапрацоўчай і тытунёвай прамысловасьці.

У 1863 годзе Гарадзенская губэрня зрабілася эпіцэнтрам нацыянальна-вызвольнага паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Перад паўстаньнем К. Каліноўскі і В. Урублеўскі ўтварылі ў месьце рэвалюцыйную арганізацыю.

У 1885 годзе адбыўся вялікі пажар, які значна пашкодзіў гістарычны цэнтар Горадні. У канцы XIX ст. у месьце працавалі 73 прамысловыя прадпрыемствы.

У Першую сусьветную вайну 21 жніўня 1915 Горадню занялі войскі кайзэраўскай Нямеччыны і ўлучылі яе ў склад нямецкай адміністрацыйнай адзінкі «Ober-Ost».

На думку польскіх гісторыкаў, у канцы вайны нямецкія ўлады праводзілі ў Горадні палітыку аслабленьня польскіх уплываў: места аддзялілі ад Царства Польскага демаркацыйнай мяжой, што перашкаджала кантактам паміж мясцовымі палякамі і ўладамі ў Варшаве. Паводле гэтага ж меркаваньня, немцы падтрымлівалі беларускія і летувіскія арганізацыі, якія ў той час фармаваліся ў Горадні, і адначасна зьнішчалі польскія[16]. Апроч таго, яны не дазвалялі фармавацца польскай адміністрацыі[16].

Беларуская Народная Рэспубліка

Файл:Horadnia, BNR.jpg
Урад БНР у Горадні

25 сакавіка 1918 Рада БНР абвясьціла Гарадзеншчыну (разам зь местам Беласток) тэрыторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі. Нямецкія войскі не перашкаджалі ўтварэньню установаў БНР[16]. У лістападзе ў Горадні пачаў дзейнічаць беларускі камітэт культурна-нацыянальнай сувязі[17]. 19 лістапада таго ж году ў Горадні ўтварылася Беларуская Рада, у сьнежні сюды пераехаў урад БНР на чале з Антонам Луцкевічам, пачалося фармаваньне беларускага войска: арганізаваны 1-ы Беларускі полк пяхоты, асобны батальён Гарадзенскай камэндатуры і Беларускі гусарскі эскадрон.

У 19191921 гадох беларускую культурна-асьветніцкую працу ў Горадні праводзіла Грамада беларускай моладзі: утварылася 1-я Гарадзенская агульная беларуская школа, Фарштацкая (Занёманская) школа, Гарадзенская беларуская прытулкавая школа; дзейнічалі Беларуская школьная рада і Гарадзенская цэнтральная Беларуская вучыцельская рада, выдавалася газэта «Беларускае слова».

За польскім часам

10 красавіка 1919 году Горадню занялі польскія войскі. Горад улучылі ў склад часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі — Грамадзкага кіраваньня усходніх земляў (ГКУЗ). З 7 чэрвеня 1919 году Горадня — цэнтар павету Віленскай акругі ГКУЗ.

Рэкляма салёну аўтамабіляў Шэўрале па вуліцы Ажэшка, 4

У савецка-польскую вайну ў 1920 годзе бальшавікі захапілі Горадню і ўтрымлівалі яе дзесяць тыдняў. У выніку савецка-летувіскіх перамоваў, у часе якіх тэрыторыя Беларусі разглядалася як расейская, яны далі згоду на максымальнае задавальненьне тэрытарыяльных патрабаваньняў летувісаў (у тым ліку фармальна перадалі ім Горадню). Летувіскі бок забавязваўся спыніць на сваёй тэрыторыі дзейнасьць «антысавецкіх арганізацыяў і груп», у тым ліку органаў БНР i польскіх арганізацыяў. Па адбіцьці Горадні польскімі войскамі, структураў ГКУЗ ужо не аднаўлялі. 20 сьнежня горад улучылі ў Наваградзкую акругу Польскай Рэспублікі.

Згодна з умовамі Рыскай мірнай дамовы (1921) Горадня афіцыйна зрабілася часткай Польскай дзяржавы, дзе 19 лютага 1921 году ўвашла ў склад Беластоцкага ваяводзтва, цэнтар павету. За польскім часам насельніцтва места павялічылася з 40 тыс. чал. (1926) да 49 тыс. (1931). У Горадні дзейнічалі меская рада, акруговы камітэт і мескія аддзяленьні Таварыства беларускай школы, беларускія палітычныя арганізацыі, працавала Гарадзенская беларуская гімназія. Аднак у 1930-я гады польскія ўлады зачынілі ўсе беларускія школы Горадні[18].

У 1927 годзе Ян Каханоўскі заснаваў Гарадзенскі заапарк, у 1920 з ініцыятывы Юзэфа Ядкоўскага ўтварыўся Гарадзенскі гісторыка-архэалагічны музэй. Польскія ўлады праводзілі археалягічныя дасьледаваньні Старога Замку, пачалі яго рэстаўрацыю.

У Другую Сусьветную вайну

З 20 да 22 верасьня працягвалася абарона Горадні перад Чырвонай Арміяй [19].

У верасьні 1939 году, па падзеле Польскай Рэспублікі Нямеччынай і СССР, Горадня ў складзе Заходняй Беларусі апынулася пад кантролем СССР і ў лістападзе 1939 зрабілася часткай Беларускай ССР.

На другі дзень пасьля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Горадня была захопленая войскамі гітлераўскай Нямеччыны (23 чэрвеня 1941). Гітлераўцы ўсталявалі жорсткі акупацыйны рэжым. Было забіта і закатавана ў лягеры сьмерці пад Фолюшам каля 33 тысяч чалавек. У канцэнтрацыйных лягерах была зьнішчаная большая частка габрэйскага насельніцтва гораду. Горадня была цэнтрам партызанскага руху і падпольнага антыфашысцкага руху, у вобласьці дзейнічала каля 17 тыс. партызан. Паводле няпоўных зьвестак за 3 гады партызаны і дывэрсійныя групы зьнішчылі больш за 62 тысячы гітлераўскіх салдат і афіцэраў, 139 танкаў, падарвалі больш за тысячу эшалёнаў з грузамі і жывой сілай фашыстаў.

Падчас Віленскай і Беластоцкай апэрацыі 1944 году горад быў вызвалены войскамі 3-га Беларускага фронту (16 ліпеня).

БССР

Зь верасьня 1944 году Горадня — абласны цэнтар Беларускай ССР.

У выніку вайны Горадня значна пацярпела. Хоць большую частку помнікаў архітэктуры і атрымалася захаваць, аднак савецкія ўлады зьнішчылі шэраг значных гарадзенскіх славутасьцяў: Фару Вітаўта, ратушу, некаторыя кляштары, у тым ліку базылянаў, кварталы старой забудовы ўздоўж вуліцы Падольнай.

Даваеннага ўзроўню насельніцтва Горадні дасягнула толькі ў сярэдзіне 1950-х гадоў. У гэты пэрыяд горад пачаў ператварацца ў буйны цэнтар прамысловасьці на захадзе Беларусі, колькасьць жыхароў да 1988 году павялічыўся ў 5 разоў у параўнаньні з 1939.

Рэспубліка Беларусь

З 1991 году Горадня — у складзе Рэспублікі Беларусь.

У 2005 годзе пачалася перабудова гістарычнага цэнтру места. У 2008 годзе Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры заявіла пра парушэньні Закону аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры яе правядзеньні[20]: праводзіцца руйнаваньне культурнага пласту на Савецкай плошчы, плянуецца знос 28 будынкаў у стылі канструктывізму па вуліцах Міцкевіча, Горкага і 17-га верасьня і пабудова там сучаснага гатэльнага комплексу, асноўная транспартная плынь накіроўваецца ў небясьпечнай блізкасьці ад Новага і Старога Гарадзенскіх замкаў; пляны аднаўленьня ратушы і Фары Вітаўта не рэалізоўваюцца.

Геаграфія

Горадня разьмяшчаецца на Гарадзенскім узвышшы, паверхня палогахвалістая. Вышыня над узроўнем мора вагаецца ў межах 90—147 м.

Пераважны кірунак вятроў — заходні.

Рака Нёман цячэ праз цэнтар места з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і, прыняўшы ў сябе Ласасянку, строма паварочвае на поўнач. Даліна Нёмана вузкая. У цэнтры места і ніжэй вышыні правага берагу пераважаюць над левымі. Берагі складаюцца з асобных ўзвышшаў, парэзаных стромкімі ярамі і пакрытых пералескамі (Румлёва вышэй па плыні, лесапарк Пышкі — ніжэй). Нёман суднаходны ўніз па плыні. Прытокі Нёмана ў гістарычным цэнтры — рэчкі Гараднічанка і Юрысдыка, на ўскраіне — рака Ласасянка i рэчка Зарнiца.

Азёры: Юбiлейнае вадасховішча, кар’ер «Зялёнка».

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Горадня падзяляецца на 2 раёны — Ленінскі і Кастрычніцкі.

Насельніцтва

Дынаміка колькасьці насельніцтва Горадні

Год 1588 1789 1794 1817 1860 1887 1891 1910 1913 1939 1956 1959 1965 1971 1980 1988 1991 2005 2008
Колькасьць насельніцтва
(тыс. чал.)
~4 5653[15] 6431[15] 5,1[21] 20,1[21] 46,9 50 63 65,5[22] 49[23] 65 73[22] 98 139[23] 202 272 284[24] 317,3 337,4

Станам на 1891 год у Горадні было 49 952 жыхароў (25 885 мужчынаў і 24 067 жанчын), у тым ліку: шляхты нашчадкавай 1353, асабістай 676; духавенства праваслаўнага белага 36, манахаў 39, рымска-каталіцкага 21, эвангелісцка-лютэранскага 1, юдаісцкага 2; грамадзянаў нашчадкавых і асабістых 166, купцоў 335, мяшчанаў 37 328, цэхавых 316, сялянаў 189, рэгулярнага войска 6737, бестэрміноваадпускных 1843, адстаўных ніжніх чыноў 520, салдацкіх дзяцей 133, замежных падданак 307. Праваслаўных было 11 497, каталікоў 8243, пратэстантаў 281, юдэяў 29 779, магамэтанаў 152. Колькасьць шлюбаў 243; нарадзілася 1057, памерла 786[25].

Па стане на 2009 год насельніцтва Горадні ацэньваецца ў 338 тысячаў чалавек[26]. Большую частку насельніцтва складаюць беларусы. У месьце таксама жывуць расейцы, палякі ды габрэі.

Жыдоўская грамада Горадні

Вялікая сынагога ў Горадні
Асноўны артыкул: Гарадзенскія жыды

Будучы ў межах мяжы аселасьці Горадня налічвала вялікую жыдоўскую грамаду. У Горадні нарадзіліся Лявон Бакст, Сара Розэнбэрг и Эйтан Ліўні — бацькі Цыпі Ліўні, Мэер Ланскі — вядомы амэрыканскі гангстэр і канкурэнт Аль Капонэ.

Адукацыя

У Горадні функцыянуюць тры дзяржаўныя ўнівэрсытэты і 5 філіялаў недзяржаўных вышэйшых навучальных установаў:

  • Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы заснаваны 22 лютага 1940 году -галоўны цэнтар навукі, культуры і адукацыі Гарадзеншчыны. У складзе ўнівэрсытэту 11 клясычных факультэтаў, дзе па 59 спэцыяльнасьцях навучаюцца больш за 10 000 студэнтаў. Ва ўнівэрсытэце працуюць больш за 2000 штатных выкладчыкаў і супрацоўнікаў (50 прафэсараў і дактароў навук, больш 250 дацэнтаў і кандыдатаў навук).
  • Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт. Структура мэдыцынскага ўнівэрсытэту ўключае 42 кафэдры, 6 факультэтаў. За гэтыя гады падрыхтаваныя 12 тысяч спэцыялістаў. У ВНУ навучаецца каля 2000 студэнтаў. У мэдыцынскім унівэрсытэце працуюць 306 чалавек прафэсарска-выкладчыцкага складу, у тым ліку 44 дактары навук і 159 кандыдатаў навук.
  • Гарадзенскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт заснаваны ў 1951 годзе як сельскагаспадарчы інстытут. З моманту арганізацыі ВНУ падрыхтаваныя больш за 20 000 адмыслоўцаў. Сёньня ў складзе ўнівэрсытэту 8 факультэтаў, 24 кафэдры з навучальнымі і навуковымі лябараторыямі. Пэдагагічнай працай занятыя 247 выкладчыкаў, у тым ліку 6 прафэсараў і 11 дактароў навук.

Ахова здароўя

Гарадзенскі абласны клінічны пэрынатальны цэнтар, адкрыў першы ў Беларусі музэй развіцьця акушэрства.

Культура

У месьце два тэатры: Гарадзенскі абласны драматычны тэатар (сайт) і Гарадзенскі тэатар лялек. Дзейнічаюць 8 музэў, галоўнымі зь якіх зьяўляюцца Гарадзенскі гісторыка-археалягічны музэй і Гарадзенскі дзяржаўны музэй гісторыі рэлігіі. Выяўленчае мастацтва прадстаўлена мастацкімі галерэямі «Тызэнгаўз», «У Майстра», «Раскоша (тэатар)», а таксама найстарэйшым у месьце выстаўной заляй па вуліцы Ажэшка.

Мэдыі

У месьце выдаецца некалькі газэт, у іх ліку: «Гродзенская праўда», «Вечерний Гродно», «Милицейский весник» і інш., працуе тэлерадыёкампанія «Гродна», абласное радыё, тэлеканал «Гродна Плюс», тэлеканал «Наш ГОРАД +», вузел тэлеграфный сувязі, станцыя міжгароднай тэлефонный сувязі. Маецца сетка кабэльнага тэлебачаньня «ГАРАНТ».

Транспарт

Горадня зьяўляецца буйным транспартным вузлом. У горадзе дзейнічае аэрапорт «Горадня», чыгуначны вакзал і аўтавакзал. З аўтавакзалу штодня выпраўляюцца 88 міжгародных аўтобусаў. Чыгуначны вакзал штодзень прымае і адпраўляе да 60 цягнікоў. Ад гораду адыходзяць чыгуначныя лініі на Вільню, Масты і Беласток. Зь іх электрыфікаваная толькі лінія ў бок Польшчы, на якой маецца сумешчаная каляіна (1435 мм і 1520 мм). Дзейнічае чыгуначны мост празь Нёман.

Маецца разьвітая сетка гарадзкога грамадзкага транспарту. Аўтобусныя маршруты запушчаныя ў 1940 годзе, Аснову парку складаюць аўтобусы маркі «Ікарус», «МАЗ» і «Нёман». Тралейбусныя маршруты адкрытыя 10 лістапада 1974 году, яны праляшаюць да вынесенага за межы гораду завода «АЗОТ». Усяго ў горадзе дзейнічае 34 аўтобусныя і 12 тралейбусных маршрутаў агульнай даўжынёй 596,9 км, штодзённа працуюць 131 аўтобус і 137 тралейбусаў. У сярэднім за дзень транспартуецца да 428 700 пасажыраў. На 39 экспрэсных маршрутах курсуюць 212 мікрааўтобусаў. У індывідуальным карыстаньні гарадзенцаў знаходзіцца 66 848 аўтамабіляў і 6901 ровар.

Прамысловасьць

У Горадні 70 прамысловых прадпрыемстваў. Прадукцыя экспартуецца ў 47 краінаў сьвету, імпарт зьдзяйсьняецца з 42. У горадзе выпускаюцца мінэральныя ўгнаеньні, сынтэтычныя валокны, абутак, вопратка, запчасткі да аўтамабіляў, ніткі, вырабы са скуры і поўсьці, будматэрыялы, мэдтэхніка, мэбля, шкло, прадукты харчаваньня, цыгарэты, алькагольныя і безалькагольныя напоі і іншыя віды прадукцыі. Вядучае становішча ў эканоміцы Горадні займаюць такія галіны, як: хімічная — найбуйнейшымі прадпрыемствамі гэтай галіны зьяўляюцца ААТ «АЗОТ», ААТ «Горадня Хімвалакно», харчовая — адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Гарадзенскі мясакамбінат» і «Горадня Малакокамбінат», Гарадзенскі піваварны завод, машынабудаваньне і металаапрацоўка — ААТ «Белкард», ГРУП «Радыёхваля», Гарадзенскі завод аўтамабільных агрэгатаў.

Турыстычная інфармацыя

Фотаальбом

Горадня — пэрспэктыўны цэнтар турызму міжнароднага значэньня. Старую частку места ў 1988 годзе абвясьцілі помнікам архітэктуры і культуры. Аднак у наш час пад выглядам узнаўленьня гістарычнага цэнтру Горадні ўлады праводзяць працы, якія часам руйнуюць ягонае гістарычнае аблічча[27].

Цікавыя аб’екты

Найбуйнейшы ў Беларусі комплекс гітарычнай забудовы места.

Цэнтральны пляц
Пешаходная вуліца

Рэлігійныя збудаваньні:

Барысаглебская царква
Драўляны лямус кляштару брыгітак

Замкі, палацы, сядзібы:

Дамы-музэі:

Дом-музэй Э. Ажэшкі

Старыя гарадзенскія нэкропалі:

Іншыя цікавыя аб’екты:

Гарадніца Тызэнгаўза
  • Гарадніца Тызэнгаўза
  • Гарадзкі парк імя Жылібера
  • Першая аптэка на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы (адкрытая ў 1687 г.)
  • Стары дзейсны вежавы гадзіньнік, мэханізм якога выраблены ў канцы XV стагодзьдзя. Першапачаткова гадзіньнік былі ўсталяваныя на вежы гарадзкой ратушы, дзе праводзіліся паседжаньні магістрата, захоўваўся архіў, разьмяшчалася канцылярыя і гарадзкая казна.Гарадзенская ратуша была разбураная падчас ваенных дзеяньняў і ў XVIII стагодзьдзі гадзіньнік быў перанесеныя на вежу касьцёла сьв. Францішка Ксаверыя (Савецкая пл.)
  • Першы і калісьці адзіны ў Беларусі заапарк. Заснаваны ў 1927 годзе прафэсарам біялёгіі Янам Каханоўскім у якасьці жывога кутка. У 1941 годзе афіцыйна атрымаў статус заапарка. Сёньня ў заапарку жыве больш за 320 відаў жывёл
  • Будынак драмтэатра (1980-я гады)
  • Прадмесьце Новы Сьвет

Страчаная спадчына

Фарны касьцёл, 1930-я

Рэлігійныя збудаваньні:

  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (зруйнаваны расейскімі ўладамі)
  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі або Фара Вітаўта (зруйнаваны савецкімі ўладамі)
  • Касьцёл Узвышэньня Сьв. Крыжа й кляштар кармэлітаў (зруйнаваны расейскімі ўладамі)
  • Кляштар аўгустынаў
  • Кляштар баніфратаў
  • Кляштар бэрнардынак (зруйнаваны савецкімі ўладамі)
  • Манастыр базыльянаў
  • Сынагога
  • Царква Верхняя
  • Царква Сьв. Аляксандра Неўскага

Палацы:

  • Палац Радзівілаў
  • Палац Тызэнгаўзаў
  • Палац Чацьвярцінскіх

Іншыя цікавыя аб’екты:

  • Ратуша

Гарады-сябры

Вядомыя асобы

Ураджэнцы

Жыхары

Дзень гораду

2007

  • 15.07.2007,[29]
  • 15 верасьня, 2007 г.[30]

2008

  • Імпрэза, прысьвечаная 880-годзьдзю горада, прайшла 13 верасьня 2008 году[31][32]

Цікавыя факты

Забаўкі

Крыніцы

  1. ^ Белпочта: Почтовые индексы по Гродно.
  2. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 314.
  3. ^ Гродно // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  4. ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. С. 24.
  5. ^ Горадня // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  6. ^ Горадня // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  7. ^ а б Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 87.
  8. ^ Госцеў А., Швед В. Летапіс горада на Нёмане (1116—1990). — Гродна: НВК «Пергамент», 1993. С. 23.
  9. ^ Teodor Narbutt. Dzieje starozytne narodu Litewskiego. Tom siódmy. — Wilno: Nakładem i drukiem A. Marcinowskiego. 1840.
  10. ^ Госцеў А., Швед В. Летапіс горада на Нёмане (1116—1990). — Гродна: НВК «Пергамент», 1993. С. 11.
  11. ^ Гродна // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  12. ^ Алесь Госцеў. Гродна // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 148.
  13. ^ а б Юрый Гардзееў. Гародня // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 514.
  14. ^ Горадня // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  15. ^ а б в г Юрый Гардзееў. Гародня // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 515.
  16. ^ а б в Joanna Gierowska-Kałłaur: Rozdział I. Sytuacja ogólna na świecie, w Polsce i na Litwie w chwili odzyskiwania przez Polskę niepodległości. // Joanna Gierowska-Kałłaur: Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 — 9 września 1920). Wyd. 1. — Warszawa: Wydawnictwo Neriton, Instytut Historii PAN, 2003. ISBN 83-88973-60-6. — S. 31—32.
  17. ^ Алесь Госцеў. Гродна // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 151.
  18. ^ Алесь Госцеў. Гродна // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 152.
  19. ^ Алег Гардзіенка. Невядомыя старонкі беларускага паходу // «Наша Ніва» № 38 (195), 18—25 верасьня 2000.
  20. ^ Антон Астаповіч (14 красавіка 2008) Прэс-рэліз Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 26 жніўня 2010 г.
  21. ^ а б Grodno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 831.
  22. ^ а б Гродно // Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
  23. ^ а б Гродно // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  24. ^ Гродно // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  25. ^ Гродно // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  26. ^ У 14 гарадах Беларусі колькасць насельніцтва перавышае 100 тыс. чалавек // Наша Ніва, 26 сакавіка 2009 г.
  27. ^ Горадня заўтра Праверана 6 сакавіка 2011 г.
  28. ^ Катерина Чаровская. Возвращение доктора Заменгофа // «Советская Белоруссия», 15 траўня 2007.
  29. ^ Горадня сьвяткуе Дзень горада
  30. ^ Горадні спаўняецца 879 год
  31. ^ Новыя скульптуры будуць усталяваныя ў Горадні да імпрэзы 880-годзьдзя горада
  32. ^ Праграма VII Рэспубліканскага фэстывалю нацыянальных культур у Горадні

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Гораднясховішча мультымэдыйных матэрыялаў