Васіль Тышкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 67: Радок 67:
[[Катэгорыя:Тышкевічы|Васіль]]
[[Катэгорыя:Тышкевічы|Васіль]]
[[Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія]]
[[Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія]]
[[Катэгорыя:Старосты ваўкавыскія]]
[[Катэгорыя:Старосты менскія]]
[[Катэгорыя:Старосты бабруйскія]]
[[Катэгорыя:Памерлі 13 жніўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі 13 жніўня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1571 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1571 годзе]]

Вэрсія ад 00:03, 13 ліпеня 2012

Васіль Тышкевіч
Васіль Тышкевіч
Васіль Тышкевіч

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1492
Памёр 13 жніўня 1571
Пахаваны
Род Тышкевічы
Бацькі Тышка Каленіковіч
Жонка Аляксандра з Чартарыйскіх
Анастасія з Сапоцькаў
Дзеці ад 1-га шлюбу: Юры, Каленік, Яўстах
ад 2-га шлюбу: Яўстах Серафін, Аляксандар

Васіль Тышкевіч (1492 — 13 жніўня 1571) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (15461558), ваявода падляскі (15581569) і смаленскі1569). Атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста тытул графа «на Лагойску і Бярдычаве» (5 лістапада 1569).

Валодаў маёнткамі Бялавічы, Ласасіная, Байкевічы, Ражаная, Зьдзітава, Хрыса, Спорава. Трымаў Краснасельскае, Чаркаскае, Канеўскае (1536), Менскае (1544), Ваўкавыскае (1546), Пінскае (1569), Бабруйскае і Гайнаўскае староствы.

Біяграфія

Сын Тышкі Каленіковіча, брат Івана, Гаўрыла, Міхала і Лявона.

Быў у магнацкай апазыцыі ў дачыненьні да Жыгімонта Аўгуста датычна складаньня уніі з Каралеўствам Польскім. З прычыны выступленьня супраць Люблінскай уніі яго пазбавілі пасады ваяводы падляскага і прызначылі ваяводам смаленскім.

Удзельнічаў у бітвах з крымскімі татарамі. Езьдзіў з пасольствамі ў Крымскае ханства і Маскву.

З праваслаўя перайшоў у кальвінізм[1].

Першы раз ажаніўся з княгіняй Аляксандрай Чартарыйскай, другі — з Анастасіяй Сапоцькай. У першы шлюбе меў дачку Анастасію і сыноў Юрыя, Каленіка і Яўстаха, у другім шлюбе — сыноў Яўстаха Серафінам і Аляксандра.

У тэстамэнце выказаў пажаданьне, каб па ягонай сьмерці жонка з дачкою Аляксандраю і зяцем Аляксандрам Хадкевічам цела яго «отвезли и поховали в монастыру их милости панов Ходкевичов у Супрасльском, храма Пречистое Богородицы, на которое мают митрополита его милости, або которого владыку припросити, там погреб телу учинити, так, яко прислушит на закон наш хрестианский»[2].

На ягоным надмагільлі высеклі герб і надпіс па-руску:

« Въ лето отъ Начотения Господа Бога и Спаса нашего Иисуса Христа 1571 месяца Августа 13 дня въ неделю, преставился раб Божій панъ Василий Тишковичъ Воевода Смоленскій Староста Менскій и Пинскій. Положен въ Храме Благовещенія Богородицы, въ монастыри Супрасльскомъ. »

У наш час магільны камень Васіля Тышкевіча знаходзіцца ў музэі Віленскага ўнівэрсытэту.

Крыніцы

  1. ^ Грыцкевіч А. Тышкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 682.
  2. ^ Зайка А. Васіль Тышкевіч // «Івацэвіцкі веснік», 3 жніўня 2010.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі