Мар’яна Бярнацкая: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат дадаў: pl:Marianna Biernacka
партрэт
Радок 2: Радок 2:
|імя = Мар’яна Бярнацкая
|імя = Мар’яна Бярнацкая
|арыгінал імя = Мар’яна Чакала
|арыгінал імя = Мар’яна Чакала
|партрэт =
|партрэт = Marianna Biernacka.jpg
|апісаньне =
|апісаньне =
|род дзейнасьці = сялянка, [[мучанік]], [[блаславёны]]
|род дзейнасьці = сялянка, [[мучанік]], [[блаславёны]]

Вэрсія ад 00:16, 12 ліпеня 2012

Мар’яна Бярнацкая
Мар’яна Чакала
Род дзейнасьці сялянка, мучанік, блаславёны
Дата нараджэньня 1888
Месца нараджэньня Ліпск, Польшча
Дата сьмерці 13 ліпеня 1943
Месца сьмерці Навумавічы, Гарадзенскі раён
Прычына сьмерці агнястрэльная рана[d]
Занятак філёзаф

Мар’яна Бярнацкая (з роду Чакала) нарадзілася ў 1888 годзе, у Сапоцкінскім краі, у мястэчку Ліпск (цяпер – Польшча), ва ўніяцкай сям’і, дзе нават пасьля скасаваньня Уніі ў 1874-75 гг. вернікі моцна трымаліся каталіцкай веры. Дакладную дату і месяц яе нараджэньня ўстанавіць не ўдалося. Вядома, што ў 1905 годзе, пасьля выданьня царскага ўказу пра верацярпімасьць, у 17-гадовым узросьце, яна разам з сваімі бацькамі перайшла ў каталіцтва лацінскага абраду.

Мар’яна Бярнацкая была простай вясковай жанчынай, маці, якая нарадзіла шасьцярых дзяцей. Калі ў мястэчку 1 ліпеня 1943 году пачаліся масавыя арышты закладнікаў за забойства партызанамі нямецкага жаўнера, фашысты прыйшлі па яе сына і нявестку. Каб уратаваць сваю цяжарную нявестку, якая праз пару тыдняў чакала нараджэньня дзіцяці, папрасіла арыштаваць яе самую. Яна аддала сябе на верную сьмерць, ахвяраваўшы сваё жыцьцё за нявестку і за жыцьцё яшчэ ненароджанага ўнука. Яшчэ амаль два тыдні яна правяла ў вязьніцы ў Горадні і, як адзначаюць тыя, хто выжыў, увесь час заставалася спакойнаю і шчыра малілася, была ўзорам веры і моцнага духу для іншых вязьняў (сярод якіх было і 6 ксяндзоў). Марыяну Бярнацкую гестапаўцы расстралялі на фартах каля Навумавічаў 13 ліпеня 1943 году разам з 49 іншымі закладнікамі. Усяго ў Навумавічах расстраляна каля 5 тысячаў чалавек.

Блаславёная Мар’яна (Бярнацкая) стала ўзорам ахвярнае маці шчырага сэрца, адданага Богу, а яе мучаніцкая сьмерць дала пачатак новаму жыцьцю. За гэты подзьвіг веры Сьвяты Айцец Ян Павал ІІ далучыў у 1999 годзе Мар’яну Бярнацкую да ліку блаславёных сярод 108 новамучанікаў з часоў Другой сусьветнай вайны.

Вонкавыя спасылкі