Ніка Краньчар: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат зьмяніў: ru:Краньчар, Нико
Chobot (гутаркі | унёсак)
д r2.6.5) (робат зьмяніў: ru:Кранчар, Нико
Радок 107: Радок 107:
[[pl:Niko Kranjčar]]
[[pl:Niko Kranjčar]]
[[pt:Niko Kranjčar]]
[[pt:Niko Kranjčar]]
[[ru:Краньчар, Нико]]
[[ru:Кранчар, Нико]]
[[simple:Niko Kranjčar]]
[[simple:Niko Kranjčar]]
[[sr:Нико Крањчар]]
[[sr:Нико Крањчар]]

Вэрсія ад 05:06, 5 ліпеня 2012

Ніка Краньчар
Ніка Краньчар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 жніўня 1984 (39 гадоў)
Загрэб, СФРЮ
Рост 185 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дынама Кіеў
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2004
2004—2006
2006—2009
2009—2012
2012—
Дынама Загрэб
Хайдук
Портсмут
Тотэнгэм Готспур
Дынама Кіеў
84 (19)
45 (12)
83 (9)
72 (11)
0 (0)
Зборныя
2004— Харватыя 72 (15)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 красавіка 2012.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
13 чэрвеня 2012.

Ніка Краньчар (па-харвацку: Niko Kranjčar; 13 жніўня 1984, Загрэб, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, паўабаронца ўкраінскага клюба «Дынама» Кіеў і нацыянальнай зборнай Харватыі.

Кар’ера

Раньнія гады

Сын былога футбаліста й трэнэра харвацкай зборнай Златка Краньчара. Ніка правёў частку свайго дзяцінства ў Вене, пакуль бацька гуляў за венскі «Рапід» да 1991 году. У 17 гадоў Ніка стаў самым маладым капітанам ў гісторыі загрэбскага «Дынама»[1], аднак узімку 2005 году перайшоў у склад галоўнага суперніка «Дынама» — клюб «Хайдук» з Спліту за рэкордную для Харватыі суму ў 1,5 млн эўра. У сэзоне 2004—2005 гадоў у складзе «Хайдука» ён стаў чэмпіёнам Харватыі й здабыў сталае месца ў нацыянальнай зборнай.

«Портсмут»

Пасьля вельмі пасьпяховага старту ў сэзоне 2006—2007 гадоў Ніка падпісаў чатырохгадовы кантракт з ангельскім клюбам «Портсмут»[2].

«Тотэнгэм Готспур»

У апошні дзень летніх трансфэраў, 1 верасьня 2009 года, Ніка Краньчар перайшоў з «Портсмута» у «Тотэнгэм Готспур». Сума ўгоды паміж клюбамі склала 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў[3]. Пасьля пасьпяховага сэзона 2009—2010 гадоў, Ніка трывала асеў на лаўцы запасных каманды Гары Рэднапа й у лістападзе 2010 году зьявілася інфармацыя, што ён і Дэйвід Бэнтлі будуць прададзеныя ў зімовае трансфэрнае вакно.

«Дынама» Кіеў

6 чэрвеня 2012 году Ніка Краньчар перайшоў ва ўкраінскі клюб «Дынама» Кіеў. Кантракт быў падпісаны тэрмінам на 4 гады. Кампэнсацыя за пераход, паводле неафіцыйных дадзеных, склала 7 млн эўра, а гадавая заробная плата гульца — 2 мільёны[4].

Міжнародная кар’ера

Ніка дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі 18 жніўня 2004 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраіля.

Дасягненьні

Сьцяг Харватыі Дынама

Сьцяг Харватыі Хайдук

Сьцяг Ангельшчыны Портсмут

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Ніка Краньчарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Накід:Футбаліст