Калгас: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.1) (робат дадаў: sk:Kolchoz |
артаграфія, катэгорыя |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
== З гісторыі калгасаў == |
== З гісторыі калгасаў == |
||
Бальшыня калгасаў была створаная на [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларусі]] ў |
Бальшыня калгасаў была створаная на [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларусі]] ў пэрыяд [[калектывізацыя|калектывізацыі]] сельскай гаспадаркі (1918—1930-я). Першыя аб’яднаныя сялянскія гаспадаркі пачалі стварацца яшчэ да ўвядзеньня калектывізацыі (да прыкладу арцелі па сумеснай апрацоўцы зямлі). Па 1927 годзе стварэньне калгасаў стала «генэральнай лініяй партыі». Бальшыня калгасаў была створаная з парушэньнем прынцыпаў добраахвотнасьці. Супраць праціўнікаў калектывізацыі й найбольш заможных гаспадароў ([[кулак]]оў) пачалі праводзіць «палітыку раскулачваньня», у выніку якой «кулацтва» павінна было зьнікнуць як кляса. Паводле некаторых зьвестак, было раскулачана — пазбаўлена правоў і падпала пад высяленьне — каля 700 тыс. сялянаў. Неўзабаве [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларусь]] была аб’яўленая зонай суцэльнае калектывізацыі. Заснаваньне калгасаў суправаджалася [[галадамор]]ам на шматлікіх абшарах: [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларусі]], [[Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка|Расеі]], але перадусім ва [[Украінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Ўкраіне]] — дзе колькасьць ахвяраў вагаецца ад 2 да 6 мільёнаў чалавек. |
||
== Калгасная |
== Калгасная сыстэма == |
||
Калгаснікі працавалі на зямлі, што належала дзяржаве, але была перададзеная калгасу ў бестэрміновае і бескаштоўнае карыстаньне. Асноўную частку прадукцыі калгас павінен быў здаваць дзяржаве па закупачных коштах (даволі нізкіх). Тэарэтычна калгасы былі дабравольніцкія ды кіраваліся самастойна, але ж насамрэч старшыні калгасаў, як і гаспадарчыя планы назначаліся выканкамамі ды партыйнымі камітэтамі. Шмат гадоў калгасьнікі працавалі не за грашовыя заробкі, але за «працадні», што адмоўна ўплывала на матывацыю ды прадукцыйнасьць працы. Разам з частай гаспадарчай занядбанасьцю частыя крадзяжы рабілі з калгасаў |
Калгаснікі працавалі на зямлі, што належала дзяржаве, але была перададзеная калгасу ў бестэрміновае і бескаштоўнае карыстаньне. Асноўную частку прадукцыі калгас павінен быў здаваць дзяржаве па закупачных коштах (даволі нізкіх). Тэарэтычна калгасы былі дабравольніцкія ды кіраваліся самастойна, але ж насамрэч старшыні калгасаў, як і гаспадарчыя планы назначаліся выканкамамі ды партыйнымі камітэтамі. Шмат гадоў калгасьнікі працавалі не за грашовыя заробкі, але за «працадні», што адмоўна ўплывала на матывацыю ды прадукцыйнасьць працы. Разам з частай гаспадарчай занядбанасьцю частыя крадзяжы рабілі з калгасаў неэфэктыўную форму гаспадараньня. Калгас трэба адрозьніваць ад [[саўгас|саўгасу (савецкая гаспадарка)]] — у асноўным буйных гаспадарак, створаных з мэтаю павелічэньня вытворчасьці сельска-гаспадарчай прадукцыі. Саўгасы ў асноўным мелі спэцыялізацыю на вытворчасьць нейкага віду прадукцыі ([[зерне]], [[малако]], [[гародніна]] ці іншае). |
||
== На сёньняшні дзень == |
== На сёньняшні дзень == |
||
⚫ | Яшчэ напачатку 1990-х зьявіліся першыя фэрмэрскія гаспадаркі, што, аднак, на сёньня ня маюць вялікага распаўсюджаньня. Таксама Беларусь не адмовілася ад калгаснай сыстэмы: зямля зьяўляецца дзяржаўнай маёмасьцю. Паступова ў сельскай гаспадарцы краіны ідзе пераход на больш дасканалыя формы вядзеньня гаспадараньня: калгасы ператвараюцца ў СПК, ствараюцца спэцыялізаваныя комплексы па жывёлагадоўлі. Але ж гэта не зьмяніла сутнасьці калгаснае сыстэмы, а сучасныя СПК і надалей застаюцца затратнымі ды датацыйнымі прадпрыемствамі, як гэта было пры [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]]. |
||
Яшчэ напачатку 1990-х зьявіліся першыя фермерскія гаспадаркі, што, аднак, на сёньня ня маюць вялікага распаўсюджаньня. |
|||
⚫ | Таксама Беларусь не адмовілася ад калгаснай |
||
== У іншых краінах == |
== У іншых краінах == |
||
Радок 20: | Радок 19: | ||
Падобнага кшталту гаспадаркай зьяўляюцца [[Ізраіль|ізраільскія]] [[кібуц]]ы, што былі заснаваныя ўжо з канца ХІХ ст. У [[кібуц]]ах першапачаткова супольнасьць маёмасьці й даходаў была пасунутая настолькі далёка, што ўсе чальцы, уключаючы й кіраўніцтва гаспадаркі харчаваліся разам у супольнай сталоўцы, ніхто не атрымліваў заробку ў грашовым выглядзе, a дзеці выхоўваліся разам у адмысловых інтэрнатах. Асноўным адрозьненьнем [[Ізраіль|ізраільскіх]] [[кібуц]]аў ад камуністычных калгасаў зьяўляецца іх суцэльная добраахвотнасьць ды ідэйнасьць чальцоў, што разам уплывала на дастаткова добрыя гаспадарчыя паказьнікі. |
Падобнага кшталту гаспадаркай зьяўляюцца [[Ізраіль|ізраільскія]] [[кібуц]]ы, што былі заснаваныя ўжо з канца ХІХ ст. У [[кібуц]]ах першапачаткова супольнасьць маёмасьці й даходаў была пасунутая настолькі далёка, што ўсе чальцы, уключаючы й кіраўніцтва гаспадаркі харчаваліся разам у супольнай сталоўцы, ніхто не атрымліваў заробку ў грашовым выглядзе, a дзеці выхоўваліся разам у адмысловых інтэрнатах. Асноўным адрозьненьнем [[Ізраіль|ізраільскіх]] [[кібуц]]аў ад камуністычных калгасаў зьяўляецца іх суцэльная добраахвотнасьць ды ідэйнасьць чальцоў, што разам уплывала на дастаткова добрыя гаспадарчыя паказьнікі. |
||
[[Катэгорыя:Эканоміка СССР]] |
|||
{{Няма катэгорыяў}} |
|||
[[be:Калгас]] |
[[be:Калгас]] |
Вэрсія ад 14:06, 30 чэрвеня 2012
Калгас (калектыўная гаспадарка) — фармальнае аб’яднаньне сялянаў (на аснове грамадзкіх сродкаў вытворчасьці й калектыўнае працы) для сумеснага вядзеньня сельскай гаспадаркі. Галоўным чынам ў СССР уведзеная прымусова.
З гісторыі калгасаў
Бальшыня калгасаў была створаная на Беларусі ў пэрыяд калектывізацыі сельскай гаспадаркі (1918—1930-я). Першыя аб’яднаныя сялянскія гаспадаркі пачалі стварацца яшчэ да ўвядзеньня калектывізацыі (да прыкладу арцелі па сумеснай апрацоўцы зямлі). Па 1927 годзе стварэньне калгасаў стала «генэральнай лініяй партыі». Бальшыня калгасаў была створаная з парушэньнем прынцыпаў добраахвотнасьці. Супраць праціўнікаў калектывізацыі й найбольш заможных гаспадароў (кулакоў) пачалі праводзіць «палітыку раскулачваньня», у выніку якой «кулацтва» павінна было зьнікнуць як кляса. Паводле некаторых зьвестак, было раскулачана — пазбаўлена правоў і падпала пад высяленьне — каля 700 тыс. сялянаў. Неўзабаве Беларусь была аб’яўленая зонай суцэльнае калектывізацыі. Заснаваньне калгасаў суправаджалася галадаморам на шматлікіх абшарах: Беларусі, Расеі, але перадусім ва Ўкраіне — дзе колькасьць ахвяраў вагаецца ад 2 да 6 мільёнаў чалавек.
Калгасная сыстэма
Калгаснікі працавалі на зямлі, што належала дзяржаве, але была перададзеная калгасу ў бестэрміновае і бескаштоўнае карыстаньне. Асноўную частку прадукцыі калгас павінен быў здаваць дзяржаве па закупачных коштах (даволі нізкіх). Тэарэтычна калгасы былі дабравольніцкія ды кіраваліся самастойна, але ж насамрэч старшыні калгасаў, як і гаспадарчыя планы назначаліся выканкамамі ды партыйнымі камітэтамі. Шмат гадоў калгасьнікі працавалі не за грашовыя заробкі, але за «працадні», што адмоўна ўплывала на матывацыю ды прадукцыйнасьць працы. Разам з частай гаспадарчай занядбанасьцю частыя крадзяжы рабілі з калгасаў неэфэктыўную форму гаспадараньня. Калгас трэба адрозьніваць ад саўгасу (савецкая гаспадарка) — у асноўным буйных гаспадарак, створаных з мэтаю павелічэньня вытворчасьці сельска-гаспадарчай прадукцыі. Саўгасы ў асноўным мелі спэцыялізацыю на вытворчасьць нейкага віду прадукцыі (зерне, малако, гародніна ці іншае).
На сёньняшні дзень
Яшчэ напачатку 1990-х зьявіліся першыя фэрмэрскія гаспадаркі, што, аднак, на сёньня ня маюць вялікага распаўсюджаньня. Таксама Беларусь не адмовілася ад калгаснай сыстэмы: зямля зьяўляецца дзяржаўнай маёмасьцю. Паступова ў сельскай гаспадарцы краіны ідзе пераход на больш дасканалыя формы вядзеньня гаспадараньня: калгасы ператвараюцца ў СПК, ствараюцца спэцыялізаваныя комплексы па жывёлагадоўлі. Але ж гэта не зьмяніла сутнасьці калгаснае сыстэмы, а сучасныя СПК і надалей застаюцца затратнымі ды датацыйнымі прадпрыемствамі, як гэта было пры СССР.
У іншых краінах
Падобныя калектыўныя гаспадаркі былі распаўсюджаныя таксама й у іншых краінах камуністычнага табару.
- Чэхаславаччына — (чэск.) Jednotné zemědělské družstvo (JZD)/ (слав.) Jednotné roľnícke družstvo (JRD)
- НДР — Landwirtschaftliche Produktions Genossenschaft (LPG)
- Вугоршчына — Termelőszövetkezet
- Польшча — Rolnicza Spółdzielnia Produkcyjna
Падобнага кшталту гаспадаркай зьяўляюцца ізраільскія кібуцы, што былі заснаваныя ўжо з канца ХІХ ст. У кібуцах першапачаткова супольнасьць маёмасьці й даходаў была пасунутая настолькі далёка, што ўсе чальцы, уключаючы й кіраўніцтва гаспадаркі харчаваліся разам у супольнай сталоўцы, ніхто не атрымліваў заробку ў грашовым выглядзе, a дзеці выхоўваліся разам у адмысловых інтэрнатах. Асноўным адрозьненьнем ізраільскіх кібуцаў ад камуністычных калгасаў зьяўляецца іх суцэльная добраахвотнасьць ды ідэйнасьць чальцоў, што разам уплывала на дастаткова добрыя гаспадарчыя паказьнікі.