Сусьвет: розьніца паміж вэрсіямі
д робат дадаў: tr:Evren |
д r2.7.3) (робат зьмяніў: xmf:აკარენი |
||
Радок 87: | Радок 87: | ||
[[ml:പ്രപഞ്ചം]] |
[[ml:പ്രപഞ്ചം]] |
||
[[mr:विश्व]] |
[[mr:विश्व]] |
||
[[xmf: |
[[xmf:აკარენი]] |
||
[[arz:كون]] |
[[arz:كون]] |
||
[[ms:Alam semesta]] |
[[ms:Alam semesta]] |
Вэрсія ад 16:59, 26 чэрвеня 2012
Cусьве́т — супольнасьць рэчаў, якія існуюць у іх узаемасувязі. Пад узростам Сусьвету разумеюць час з пачатку яго пашырэньня. Сусьвет ёсьць фундамэнтальны панятак у астраноміі. На практыцы пад Сусьветам часта разумеюць частку матэрыяльнага сьвету, даступную вывучэньню натуральна-навуковымі мэтадамі[1]. Такое вызначэньне ўключае ў сябе дзьве сутнасьці: філязофскую й матэрыяльную, даступную да назіраньняў у цяперашні час альбо ў агляднай будучыні. Калі аўтар адрозьнівае гэтыя сутнасьці, то вынікаючы традыцыі, першую называюць Сусьветам, а іншую — астранамічным Сусьветам.
У гістарычным пляне дзеля абазначэньня «ўсёй прасторы» выкарыстоўваліся розныя словы, уключаючы эквіваленты й варыянты з розных моваў, як то «нябесная сфэра», «космас», «сьвет». Выкарыстоўваўся таксама тэрмін «макракосмас», хоць ён прызначаны для вызначэньня сыстэмаў вялікага маштабу, уключаючы іхныя падсыстэмы й часткі. Аналягічна, слова «мікракосмас» выкарыстоўваецца для абазначэньня сыстэмаў малога маштабу ў складзе значна большай сыстэмы, часткай якой зьяўляецца зыходная сыстэма.
Усякае дасьледаваньне, любое назіраньне, няхай гэта будзе назіраньне дзіцяці за коткай, фізыка — за тым, як расколваецца ядро атама, ці астранома, які вядзе назіраньне за далёкай-далёкай галяктыкай — усё гэта назіраньне за Сусьветам, за ягонымі асобнымі часткамі. Гэтыя часткі служаць прадметам вывучэньня асобных натуральных навукаў, а Сусьвету ў максымальна вялікіх маштабах, і нават Сусьвету як адзіным цэлым займаюцца астраномія й касмалёгія.
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ «Вселенная». Физическая энциклопедия
Вонкавыя спасылкі
Сусьвет — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па астраноміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |