Шкло: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2) (робат дадаў: uz:Shisha |
д r2.7.3) (робат дадаў: my:ဖန် |
||
Радок 76: | Радок 76: | ||
[[arz:ازاز]] |
[[arz:ازاز]] |
||
[[ms:Kaca]] |
[[ms:Kaca]] |
||
[[my:ဖန်]] |
|||
[[nah:Xaltehuilotl]] |
[[nah:Xaltehuilotl]] |
||
[[nl:Glas]] |
[[nl:Glas]] |
Вэрсія ад 01:25, 22 чэрвеня 2012
Шкло — пераастужаны расплаў, аморфны неарганічны матэрыял, які атрымоўваецца праз астуджэньне і застываньне расплаву шклоўтвараючага рэчыва. Да шклоўтвараючых адносяць тыя неарганічныя рэчывы, якія пры досыць хуткім астуджэньні расплаву не крышталізуюцца, а дубянеюць, захоўваючы аморфную будову. Звычайна расплавы шклоўтвараючых рэчываў маюць высокую глейкасьць у параўнаньні з расплавамі нешклоўтвараючых рэчываў.
Расплаўленае шкло не адразу дубянее пры астуджэньні, а паступова павялічвае сваю глейкасьць, пакуль не ператворыцца ў аднастайнае цьвёрдае рэчыва. Шкло пры цьвярдзеньні ня крышталізуецца, таму яно не мае рэзка выяўленага пункту плаўленьня. У адрозьненьні ад крышталічных матэрыялаў шкло, пры награваньні ў адпаведным тэмпэратурным інтэрвале памягчаецца паступова, пераходзячы зь цьвёрдага стану ў цягучы высокавязкі і далей — у цякучы стан — шкломасы[1].
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Скло неорганічне. Українська радянська енциклопедія: У 12 т. 2-е вид. – К.: Головна редакція Української радянської енциклопедії. т.10. 1983. – 543с.
Вонкавыя спасылкі
Шкло — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Музэй шкла (анг.)
- Тэхнёлгия стварэньня шкла (укр.)