Парасілавая ўстаноўка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: ast:Máquina de vapor
д r2.7.3) (робат дадаў: ur:محرکیہ بھاپ
Радок 90: Радок 90:
[[tr:Buhar makinesi]]
[[tr:Buhar makinesi]]
[[uk:Парова машина]]
[[uk:Парова машина]]
[[ur:محرکیہ بھاپ]]
[[ug:ھور ماشىنىسى]]
[[ug:ھور ماشىنىسى]]
[[vi:Động cơ hơi nước]]
[[vi:Động cơ hơi nước]]

Вэрсія ад 14:03, 20 чэрвеня 2012

Парасілавая ўстаноўка (ПСУ) — цеплавы рухавік, у якім рабочае цела мае фазывая пераўтварэньні.

Дадзенае вышэй азначэньне не агаворвае, якое менавіта фазавае пераўтварэньне ажыцьцяўляецца ў ПСУ, але ў сучасных устаноўках ажыцьцяўляецца фазавы пераход пара — вадкасьць. У якасьці рабочага цела могуць выкарыстоўвацца розныя рэчывы, якія ў дыяпазоне тэмпэратур і ціскаў, пры якіх працуе дадзенная машына, можа існаваць як у вадкасным, так і ў параабразным выглядзе. Але з-за шэрагу прычын (найперш бясьпечнасьць і таннасьць) найчасьцей выкарыстоўваецца вада.

ПСУ складаецца з аднаго або групы паравых катлоў, з аднаго або некалькі паравых рухавікоў (паравая машына, паравая турбіна), а таксама мае розныя дапаможныя прыстасаваньні. Паршнявая паравая машына зьявілася раней за паратурбінныя ўстаноўкі і доўгі час шырока выкарыстоўвалася ў розных сфэрах чалавечай дзейнасьці. Але на пачатку 20 стагодзьдзя яна была выцесьнена паршнявымі рухавікамі ўнутранага згараньня і электрарухавікамі. Сёньня ў асноўным выкарыстоўваюцца паратурбінныя ўстаноўкі для вытворчасьці электраэнэргіі.

Літаратура

  • Хрусталёв Б. М., Несенчук А. П., Раманюк В. Н. Техническая термодинамика. Часть 2. Мн.: УП «Технопринт», 2004. (на расейскай мове)

Вонкавыя спасылкі