Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 6: Радок 6:

Падрыхтоўка праводзілася ў 1-й пал. [[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]] Першы праект зьяўвіўся яшчэ ў [[1522]]. Камісіяй складальнікаў (сярод якіх, імаверна, быў першадрукар і доктар права [[Францішак Скарына]]<ref>{{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 630.</ref>) кіраваў [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлер]] [[Альбэрт Гаштольд]]. Асноўныя палажэньні абмяркоўваліся з [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікім князем]] [[Жыгімонт Стары|Жыгімонтам Старым]], які зацьвердзіў звод. Камісія адступіла ад сыстэмы кадыфікацыі, прынятай у [[рымскае права|рымскім праве]], і выпрацавалі сваю. Яна грунтавалася на новых прынцыпах: сувэрэннасьці дзяржавы (насуперак сярэднявечнаму касмапалітызму), адзінства права на прыярытэт пісанага права.

[[Файл:Pahonia. Пагоня (1531).jpg|міні|[[Пагоня]], Лаўрэнцьеўскі сьпіс Статуту]]
Аснову Першага Статуту складае кадыфікацыя і сыстэматызацыя нормаў мясцовага звычаёвага права, пастановаў судовых і дзяржаўных установаў, [[Судзебнік Казімера|Судзебніка Казімера]] ([[1468]]), прывілеяў. Сярод адметнасьцяў — выпрацоўка сыстэмы і структуры разьмяшчэньня праўных нормаў у залежнасьці ад іхнага зьместу, улучэньне тыповых і абагульненых нормаў, дакладная рэдакцыя кожнага артыкула, увядзеньне новых праўных нормаў (з адлюстраваньнем тагачасных таварна-грашовых дачыненьняў), улучэньне нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галінаў права.

Вэрсія ад 18:20, 15 чэрвеня 2012

Старонка з I Статуту. Замойскі сьпіс

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году, Першы Статут Вялікага Княства Літоўскага — звод законаў фэўдальнага права Вялікага Княства Літоўскага, помнік беларускай пісьменнасьці, мовы і юрыдычнай думкі. Юрыдычна замацоўваў асновы грамадзкага і дзяржаўнага ладу, парадак адукацыі, склад і паўнамоцтвы дзяржаўных і судовых установаў.

Набыў сілу 29 верасьня 1529. Складаўся з 13 разьдзелаў і 244 артыкулаў. У выніку пазьнейшых дапаўненьняў колькасьць артыкулаў павялічылася да 283[1].

Падрыхтоўка праводзілася ў 1-й пал. XVI ст. Першы праект зьяўвіўся яшчэ ў 1522. Камісіяй складальнікаў (сярод якіх, імаверна, быў першадрукар і доктар права Францішак Скарына[2]) кіраваў канцлер Альбэрт Гаштольд. Асноўныя палажэньні абмяркоўваліся з вялікім князем Жыгімонтам Старым, які зацьвердзіў звод. Камісія адступіла ад сыстэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавалі сваю. Яна грунтавалася на новых прынцыпах: сувэрэннасьці дзяржавы (насуперак сярэднявечнаму касмапалітызму), адзінства права на прыярытэт пісанага права.

Пагоня, Лаўрэнцьеўскі сьпіс Статуту

Аснову Першага Статуту складае кадыфікацыя і сыстэматызацыя нормаў мясцовага звычаёвага права, пастановаў судовых і дзяржаўных установаў, Судзебніка Казімера (1468), прывілеяў. Сярод адметнасьцяў — выпрацоўка сыстэмы і структуры разьмяшчэньня праўных нормаў у залежнасьці ад іхнага зьместу, улучэньне тыповых і абагульненых нормаў, дакладная рэдакцыя кожнага артыкула, увядзеньне новых праўных нормаў (з адлюстраваньнем тагачасных таварна-грашовых дачыненьняў), улучэньне нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галінаў права.

Выданьне Першага Статуту вывела Вялікае Княства Літоўскае на адно зь першых месцаў у сьвеце ў разьвіцьці права і праўнай культуры. Разам з тым, гэты звод зрабіўся праўнай асновай для далейшага разьвіцьця заканадаўства.

Напісаны старабеларускай мовай, перакладаўся на лацінскую і польскую.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 631.
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 630.

Літаратура