Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
для "тагачаснай мовы" ёсьць адмысловы тэрмін
дапаўненьне, выява, стыль
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Statut Vialikaha Kniastva Litoŭskaha. Статут Вялікага Княства Літоўскага (1529).jpg|міні|Старонка з I Статуту. Замойскі сьпіс]]
'''Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году''', '''''Першы статут Вялікага Княства Літоўскага''''' — звод законаў [[Фэўдалізм|фэўдальнага]] [[права]], помнік [[Беларуская пісьменнасьць|беларускай пісьменнасьці]], [[Беларуская мова|мовы]] і юрыдычнай думкі. Юрыдычна замацоўваў асновы грамадзкага і дзяржаўнага ладу, парадак адукацыі, склад і паўнамоцтвы дзяржаўных і судовых установаў.


'''Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году''', '''Першы Статут Вялікага Княства Літоўскага''' — звод законаў [[Фэўдалізм|фэўдальнага]] [[права]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], помнік [[Беларуская пісьменнасьць|беларускай пісьменнасьці]], [[Беларуская мова|мовы]] і юрыдычнай думкі. Юрыдычна замацоўваў асновы грамадзкага і дзяржаўнага ладу, парадак адукацыі, склад і паўнамоцтвы дзяржаўных і судовых установаў.
Складзены камісіяй пад кантролем [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлера ВКЛ]] [[Альбэрт Гаштольд|Альбрэхта Гаштольда]], зацьверджаны і ўведзены ў дзеяньне [[29 верасьня]] [[1529 год]]у. Першапачаткова складаўся з 13 частак і 244 артыкулаў, на працягу 1-е паловы [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]] дапрацоўваўся.


Набыў сілу [[29 верасьня]] [[1529]]. Складаўся з 13 разьдзелаў і 244 артыкулаў. У выніку пазьнейшых дапаўненьняў колькасьць артыкулаў павялічылася да 283<ref>{{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 631.</ref>.
Напісаны [[Старабеларуская мова|старабеларускай мовай]], быў перакладзены на [[Лацінская мова|лацінскую]] і [[Польская мова|польскую]].


Падрыхтоўка праводзілася ў 1-й пал. [[XVI стагодзьдзе|XVI ст.]] Першы праект зьяўвіўся яшчэ ў [[1522]]. Камісіяй складальнікаў (сярод якіх, імаверна, быў першадрукар і доктар права [[Францішак Скарына]]<ref>{{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 630.</ref>) кіраваў [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлер]] [[Альбэрт Гаштольд]]. Асноўныя палажэньні абмяркоўваліся з [[Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікім князем]] [[Жыгімонт Стары|Жыгімонтам Старым]], які зацьвердзіў звод. Камісія адступіла ад сыстэмы кадыфікацыі, прынятай у [[рымскае права|рымскім праве]], і выпрацавалі сваю. Яна грунтавалася на новых прынцыпах: сувэрэннасьці дзяржавы (насуперак сярэднявечнаму касмапалітызму), адзінства права на прыярытэт пісанага права.
{{Накід:Гісторыя ВКЛ}}
Аснову Першага Статуту складае кадыфікацыя і сыстэматызацыя нормаў мясцовага звычаёвага права, пастановаў судовых і дзяржаўных установаў, [[Судзебнік Казімера|Судзебніка Казімера]] ([[1468]]), прывілеяў. Сярод адметнасьцяў — выпрацоўка сыстэмы і структуры разьмяшчэньня праўных нормаў у залежнасьці ад іхнага зьместу, улучэньне тыповых і абагульненых нормаў, дакладная рэдакцыя кожнага артыкула, увядзеньне новых праўных нормаў (з адлюстраваньнем тагачасных таварна-грашовых дачыненьняў), улучэньне нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галінаў права.
Выданьне Першага Статуту вывела Вялікае Княства Літоўскае на адно зь першых месцаў у сьвеце ў разьвіцьці права і праўнай культуры. Разам з тым, гэты звод зрабіўся праўнай асновай для далейшага разьвіцьця заканадаўства.

Напісаны [[Старабеларуская мова|старабеларускай мовай]], перакладащся на [[Лацінская мова|лацінскую]] і [[Польская мова|польскую]].

== Крыніцы ==
{{зноскі}}

== Літаратура ==
* {{Літаратура/ЭВКЛ|2}}
* {{Літаратура/ЭГБ|6-1}}


[[Катэгорыя:Статуты Вялікага Княства Літоўскага]]
[[Катэгорыя:Статуты Вялікага Княства Літоўскага]]

Вэрсія ад 16:27, 15 чэрвеня 2012

Старонка з I Статуту. Замойскі сьпіс

Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году, Першы Статут Вялікага Княства Літоўскага — звод законаў фэўдальнага права Вялікага Княства Літоўскага, помнік беларускай пісьменнасьці, мовы і юрыдычнай думкі. Юрыдычна замацоўваў асновы грамадзкага і дзяржаўнага ладу, парадак адукацыі, склад і паўнамоцтвы дзяржаўных і судовых установаў.

Набыў сілу 29 верасьня 1529. Складаўся з 13 разьдзелаў і 244 артыкулаў. У выніку пазьнейшых дапаўненьняў колькасьць артыкулаў павялічылася да 283[1].

Падрыхтоўка праводзілася ў 1-й пал. XVI ст. Першы праект зьяўвіўся яшчэ ў 1522. Камісіяй складальнікаў (сярод якіх, імаверна, быў першадрукар і доктар права Францішак Скарына[2]) кіраваў канцлер Альбэрт Гаштольд. Асноўныя палажэньні абмяркоўваліся з вялікім князем Жыгімонтам Старым, які зацьвердзіў звод. Камісія адступіла ад сыстэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і выпрацавалі сваю. Яна грунтавалася на новых прынцыпах: сувэрэннасьці дзяржавы (насуперак сярэднявечнаму касмапалітызму), адзінства права на прыярытэт пісанага права.

Аснову Першага Статуту складае кадыфікацыя і сыстэматызацыя нормаў мясцовага звычаёвага права, пастановаў судовых і дзяржаўных установаў, Судзебніка Казімера (1468), прывілеяў. Сярод адметнасьцяў — выпрацоўка сыстэмы і структуры разьмяшчэньня праўных нормаў у залежнасьці ад іхнага зьместу, улучэньне тыповых і абагульненых нормаў, дакладная рэдакцыя кожнага артыкула, увядзеньне новых праўных нормаў (з адлюстраваньнем тагачасных таварна-грашовых дачыненьняў), улучэньне нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галінаў права.

Выданьне Першага Статуту вывела Вялікае Княства Літоўскае на адно зь першых месцаў у сьвеце ў разьвіцьці права і праўнай культуры. Разам з тым, гэты звод зрабіўся праўнай асновай для далейшага разьвіцьця заканадаўства.

Напісаны старабеларускай мовай, перакладащся на лацінскую і польскую.

Крыніцы

  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 631.
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 630.

Літаратура