Ежы Папялушка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, катэгорыя
д Робат: зьмена Катэгорыя:Каталіцкія благаслаўлёныя
Радок 42: Радок 42:
[[Катэгорыя:Узнагароджаныя ордэнам Белага арла]]
[[Катэгорыя:Узнагароджаныя ордэнам Белага арла]]
[[Катэгорыя:Асобы на марках]]
[[Катэгорыя:Асобы на марках]]
[[Катэгорыя:Каталіцкія благаслаўлёныя]]
[[Катэгорыя:Каталіцкія блаславёныя]]


[[ca:Jerzy Popiełuszko]]
[[ca:Jerzy Popiełuszko]]

Вэрсія ад 23:42, 13 чэрвеня 2012

Ксёндз Ежы Папялушка

Ежы Папялушка (па-польску: Jerzy Popiełuszko; 14 верасьня 1947 году ў Акопах у гміне Сухаволя ў Падляскім ваяводзтве19 кастрычніка 1984 году каля Улацлаўка) — польскі каталіцкі сьвятар, зьвязаны з «Салідарнасьцю», капэлян працоўных, быў забіты функцыянэрамі Службы Бясьпекі (СБ). Блаславёны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1947 годзе, скончыў духоўную сэмінарыю ў Варшаве. У 1972 годзе быў высьвячаны на сьвятара кардыналам Стэфанам Вышынскiм. У час забастовак у 1980 годзе займаўся душпастырскай апекай у асяродзьдзі працаўнікоў Варшавы (спавядаў, правіў літургіі падчас страйку ў Гуце-Варшава).

Лічыўся адным з духоўных пастыраў арганізацыі «Салiдарнасьць». Публічна крытыкаваў камуністычную ўладу, адкрыта выступаў у абарону правоў чалавека і захаваньня ідэалаў «Салідарнасьці» (літургіі за Бацькаўшчыну ў парафіі сьв. Станіслава Косткі ў Варшаве падчас ваеннага становішча). 19 кастрычніка 1984 году ксёндз Папялушка быў выкрадзены функцыянэрамі СБ, жорстка закатаваны і ўтоплены ў Вісьле.

Сёньня яго магіла знаходзіцца ля касьцёлу сьв. Станіслава Косткі ў варшаўскім раёне Жалібож.

Памяць

Працэс бэатыфікацыі ксяндза Папялушкі афіцыйна пачаўся 8 лютага 1997 году ў касьцёле сьв. Станіслава Косткі, а дыяцэзіяльны этап працэсу скончыўся дакладна чатыры гады пазьней. Затым з 3 траўня 2001 году пачалася праца Кангрэгацыі па справах кананізацыі, якая ў 2002 годзе выдала пастанову пра сапраўднасьць працэсу. 19 сьнежня 2009 году быў аб’яўлены дэкрэт Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI пра яго мучаніцтва [1]. Бэатыфікацыю прызначылі на 6 чэрвеня 2010 году ў Варшаве.

Фільмы пра Папялушку зьнялі: ў 1988 годзе Агнешка Голанд — «To Kill a Priest» («Забіць сьвятара») і у 2009 годзе Рафал Вячынскі — «Popiełuszko. Wolność jest w nas» («Папялушка. Свабода ёсьць у нас»).

13 кастрычніка 2009 году быў узнагароджаны Ордэнам Белага Арла [2]. У 2009 годзе, на 25-аю гадавіну сьмерці сьвятара, Польская Пошта выпусьціла марку 1,55 злотага з яго выявай[3].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі